Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Архитектура Кобринщины

Праваслаўнае мураванае дойлiдства

Архітэктура беларускіх храмаў, як ні адно з мастацтваў, інтэгруе і адлюстроўвае духоўныя каштоўнасці нацыі ў іх максимальна канкрэтызаваным і абагульненым выглядзе. Менавіта ў царкоўным дойлідстве адчуваецца веліч духу народа, які адлюстраваў у высокамастацкіх архітэктурных творах узвышаныя ідэалы гуманізму, свабоды і справядлівасці.

Найбольш старажытным помнікам праваслаўнага царкоўнага будаўніцтва з'яўляецца Свята-Спаскі манастыр у Кобрыне. Размешчаны на вуліцы 17 Верасня, 11 (былая Базыльянская), на левым беразе р. Мухавец. Упершыню ўпамінаецца ў 1465 г.



У 1491 г. удава І.С.Кобрынскага княгіня Фядора адпісала манастыру сяло Корчыцы з людзьмі і ўсімі данінамі, 2 карчмы ў Кобрыне, дзесятую мерку жыта з млына на р. Кобрынка і дзесятую капу жыта і яравога збожжа з Кобрына. Інвентар манастыра 1549 г., надрукаваны ў 6-м томе «Актаў Віленскай камісіі», адзначаны ў «люстрацыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегі. Пасля Брэсцкай уніі 1596 г. манастыр стаў уніяцкім (базыльянскім), у ім праходзіў Кобрынскі сабор 1626 г. У 1632 —1633 гг. архімандрытам быў уніяцкі царкоўны дзеяч Р.Корсак. Паводле ўказа Мікалая I 1828 г., у манастыры адкрыта духоўнае вучылішча. Закрыты пасля Полацкага царкоўнага сабора 1839 г.

У пачатку XVI ст. манастыр меў цагляныя жылыя і службовыя карпусы (на працягу XVII —XVIII ст. неаднаразова перабудоўваліся), капліцу. Захаваўся адзін жылы корпус, які выкарыстоўваецца як адміністрацыйная ўстанова. Жылы корпус — помнік архітэктуры барока. 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад па цэнтры вылучаны рызалітам з фігурным барочным шчытом. Барочная пластычнасць архітэктуры выяўляецца ў насычанай крапоўцы пілястрамі, ляпным дэкоры, фігурных панэлях вакол гірамавугольных акон, прафіляваных карнізах. Паверхі традыцыйна перакрыты мураванымі скляпеннямі на 1-м паверсе і драўлянай столлю — на 2-м. Першапачаткова па цэнтры будынка размяшчалася царква, на 1-м паверсе ў паўночна-заходнім вугле — трапезная.

На будынку ўстаноўлены 2 мемарыяльныя дошкі: у гонар перамогі рускіх войскаў у 1812 г. і на ўшанаванне памяці супрацоўнікаў міліцыі, што загінулі ў барацьбе з ворагамі савецкай улады ў пасляваенныя гады.

У XIX ст. у манументальным царкоўным будаўніцтве робіцца акцэнт на ўвасабленне нацыянальнай ідэі ў нацыянальных формах, што ў адпаведнасці з паняццямі таго часу азначала перайманне формаў і прыёмаў старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Помнікам архітэктуры гэтага кірунку — рэтраспектыўна-рускага стылю — з'яўляецца Свята-Аляксандра-Неўскі сабор.

Свята-Аляксандра-Неўскі сабор у Кобрыне, размешчаны на вуліцы Леніна, 18 (былыя Замкавая плошча, вуліца Бабруйская). Пабудаваны ў 1864— 1868 гг. з цэглы з нагоды адмены прыгоннага права і на ўшанаванне памяці рускіх воінаў, што загінулі ў час Кобрынскага бою 15 ліпеня 1812 г. Праект і каштарыс быў складзены губернскім архітэктарам І.Калянкевічам і адобраны ў 1864 г. У 1964 г. закрыты і прыстасаваны пад філіял Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Рэстаўрацыя сабора праведзена ў 1990 — 1993 гг. Асвячоны 12 верасня 1990 г. у дзень памяці Аляксандра Неўскага.

Помнік мае элементы папярэдняга стылю класіцызму. Асноўны аб'ём крыжова-цэнгрычны, завершаны магутным васьмерыковым барабанам, які ў апошнія гады «падтрыманы» 4 вуглавымі аналагічнай формы шатровымі барабанамі, піто стварыла маляўнічае 5-купалле. Да планіровачнага крыжа далучаюцца выцягнуты прытвор з вуглавымі прыдзеламі і прамавугольная апсіда з бакавымі партатыўнымі квадратнымi рызніцамі. Плоскасныя фасады завер¬шены 3-вугольнымі франтонамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і прамавугольнымі панэлямі, апяразаны фрызам, арачныя вокны акаймаваны архівольтамі. Галоўны ўваход аформлены накладным магутным парталам з лучковым франтонам і арачнай ліштвай увахода. У сяродкрыжжа залы шырокімі прасветамі адкрываюцца апсіда, прыдзелы і трапезная. Сяродкрыжжа перакрыта купалам на ветразях, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. На саборы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Свята-Успенская царква ў в. Тэўлі. На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1872—1874 гг. з цэглы на ўрадавыя сродкі (7000 руб.) на месцы ранейшага храма. Архітэктурная выразнасць кампазіцыі дасягаецца «гульнёй» рознавялікіх і разнастайных па форме аб'ёмаў і дахаў. Падоўжна-восевая і аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шатровай 3-яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) званіцы, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, паўкруглай апсіды з бакавой рызніцай. Пакаты 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалком на гранёным ба¬рабане, шацёр званіцы — макаўкай. Геаметрычныя плоскасці фасадаў акаймава¬ны вуглавымі лапаткамі і зубчастым фры¬зам, расчлянёны арачнымі вокнамі ў ліштвах. Галоўны і бакавыя арачныя ўваходы аформлены пластычнымі парталамі з фігурнымі франтонамі (запазычаны з рускай церамной архітэктуры XVI — XVII ст.). У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам з разнымі царскімі варотамі. Мастацкую каштоўнасць мае абраз «Раство Хрыстова» (датуецца 2-й паловай XIX ст.).


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин