Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

Шчадраванне каляднага гурта ў в. Лелiкава

Каляднікаў 12 чалавек, узрост ад 12 да 53 гадоў. «Вэчором, з 13 на 14 январа, пырыд старым Новым годом, у нашый діревні высэлэ ожывленне — прышов віселый празднік — «Шчодруха». В тэтой вэчор збыраюця нывылыкымы групкамы взрослы і подростки, одіваюця в самыі разны костюмы і начынають обход сыла з поздравленнямы і пожыланнямы, гаданнямы, піснямы і танцамы, ходять по хатам «поцыганяты —погадаты, повысылыты хозяев, «выцаганыты» грошы, горілку, сало, ковбасу. Но гэто ж ны главна, гэто ж усэ шутка. А главна — гэто наша традiцыя, iз покон віку ходылы колядныкы для того, шо б обнадежыты сылянына в тому, шо як ужэ прышла «коза» і «буснык» в хату — значыть прыдэ і высна, будэм сіяты, будуть высілля граты в сылі, будэ урожай, будэ всэ добрэ в новым році...»

Увесь гурт з «козой» і «бусныком» ідзе ад хаты да хаты, спяваюць, іграюць, скачуць. Падыходзяць да парога хаты і спяваюць:

Ой, прышла коза,
Змарзла з мороза...
Дварэ одкрывайтэ,
Козочку впускайтэ.
Цыган погадае,
Буснык поспівае.
Коза потанцюе
I вам пошанцюе.
В новому году,
Одгоныть быду.
Дасць здоровья Біг,
Впусті'тэ за поріг.

Гаспадар адчыняе дзверы і запрашае ўсіх у хату. Першымі заходзяць у хату «дзядок» з «козой», потым «цыганка» з «бусныком», «цыган», «салдат-барабаншчык», «дохтар», астатнія.

«Дідок» кажа: Добрый вэчур, шчодрый вэчур, господарям в хату! Шчэдрым людям шчасця вічно, та здоровья матэ! В Новогодній вэчур шчэдрый ма по хатам носымо. Пісні, жарты, сміх ныврэдный і платы ныпросымо!

«Цыган»: Ну, а як по вашуй, батэчку, шчэдросці і дастэ козі на сіно, дідовы на табачок, а бусныковы чогось міцнішого погрітысь... бо бачітэ, як у его бідного дзюба почэрвоніла од морозу, то вжэ ны пошчытайтэ тое за плату. «Цыганка»: Алэ ж так, батэчку, ны шчытайтэ тое за плату. Бо я вам нагадала, шо в Новому році вітэ будэтэ міцно здоровы і міцно богаты!

Гаспадар дае грошы «цыгану», «цыганцы», «дідку» і прыгаварвае: «На, цыгане, козі на сіно, на тобі, діду, на табачок, а тобі, цыганко за твое гаданне». «Дідок»: Шчыро дякуімо! Ну, козочка, потанцюй господарям!

Усе спяваюць, а каза танцуе.

А наша коза
Скакатэ можа.
Скакала вона
По полям-лісам,
А тыпэр скача
По божым домам.
Дэ коза ногою —
Там бульба горою.
Дэ коза рожкамэ —
Там жыто стожкамэ.
Дэ коза скакала —
Там масло і сало.
Дэ козочка ходыть —
Там замлэця родыть...
Но хлопчык благэй,
Стрылэць боевэй,
Вылыз на лозу —
Підстрэлыв козу...
Впала козочка! (Каза падае.
)

Усе:
Встань, козюня, на нужкэ
Пача баба пырожкэ!


«Коза»: (падымае галаву) Якэ вонэ?

Усе:
Ячнэ! Для козочкэ смачнэ!

Каза падымаецца з пола, глядзіць на цыгана і мэкае. Гаспадар хаты частуе ўсіх піражкамі, а «цыган» «корміць» піражкамі «козу» і радасна выкрыквае гаспадару хаты.

«Цыган»: От, бачітэ, батэчку, господынька, як бы вы ны налэклэ пірожків, то пропала б наша козочка. То дай вам Божа пірогі на той рік тожа. Дідусю, а скажэ господарям, шо козочка для іх потанцюе, то можа сала дадуть.

«Дідок»: Ох, надоів ты, цыган, всім нам з своім салом, всэ сала, та сала!.. Ну ны був бы то цыган.

«Цыган»: Э-э-э, батэчку-дідусю! Як бы я був царом, то салом бы снідав, салом обідав і, повычэравшы салом, салом бы постэлывся, і салом бы накрэвся. Так э воно смачнэ, батэчку!

Гаспадар дае сала цыгану ў торбу. «Цыганка»: А вжэ, дідусю, і буснык потанцюе з козочкыю за ковбаску?
«Буснык» ківае, цыган іграе і спявае.
«Цыган»:

Скачэ шчэдрык по стыні
Пахнэ сало — дайтэ мні...
Ох, да шчэдрык,
Ох, да вэдрык...
Дай нам, дедынько, варэнык.
Магэ казала
Шоб далэ сала.
Батько сварэвся
Шоб ны напэвся.
Ох, да шчэдрык,
Ох, да вэдрык...
Дай, нам, дедынько, варэнык,
Грудочку кашкэ,
Кольцо ковбаскэ...

«Дідок»: Почакай ты, цыган, з салом'да ковбасою. Глянь на бусныка, він хочэ, шоб ты «Жучка» ему заграв. Буслік ківае, цыган іграе, буслік танцуе і спявае:

По дорозі жук, жук,
По дорозі чорный,
Подывыся панэ-братэ
Якый я моторный.
Якый я моторный
Да в кого я вдався,
Трэба датэ два талеры
Шоб ожэныхався.

«Цыганка»: Ой, чуетэ, шо хочэ буснык? Він ожэнытысь хочэ. А шоб ожэнытысь, ему трэба всего два талеры! Поможімо бусныковы — хай жэныця! Дайтэ на выснянэ высілле хто скількы можэ!

«Цыган» (здымае шляпу і перадае ўсім па кругу): О, то ж то, давайтэ і мы поможімо бусныковы ожэныхатысь, дамо хто скількы можэ... Хай жэныця буснык, то вэсна хучэй прэйдэ, тэпло будэ, всэ зацвытэ, діткэ народяця.
Паўза. Цыган дастае са шляпы найменшую купюру і падымае ўверх, незадаволена гаворыць:

Э-э-э, чавэла-ромэла, батэчку! Як такымы грошы- ма бусныковы помогаты, то він на тылько до вэсны ны ожэныхаеця, a і до наступной «Шчодрухы» будэ холостым. От можэ господарі більш дадуть? Ну, як шо у господаря нымае грошый в хаті, а всі воны лыжать в банці (у банку), то хай в Новому році тых грошэй у господаря станэ більш у много-много розыв. (Гаспадар дае грошы.) Шчыро дякуемо вам за шчодры подарункы на вэснянэ высілле бусныковы. Хай вам Новый рік будэ высэлым тай шчаслывым. Усе спяваюць:

Вэчору святому
Воссіянне зыр.
А гэтому дому —
Радость і мір.
Божэ вас храны,
Дождатысь вэсны.
Золотого літа,
Лыпового цвіта.
Богатой осэны
У Господа просымо,
Наступной Коляды
Божэ прыгоды.
Бувайтэ здоровы,
Жывітэ богато,
Бо вжэ мы підэмо
До другэі хаты.

Запісала 13 студзеня 2000 г. Н.В.ЖУК пры садзейнічанні носьбітаў-інфарматараў П.С.ІІІапяцюка, 1942 года нараджэння, А.І.Шагіяцюк, 1945 года нараджэння, жыхароў в. Лелікава.