Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава

Заснаваны ў чэрвені 1946 г. Экспазіцыя размясцілася ў доме, які ў XVIII ст. належаў вялікаму рускаму палкаводцу і дзе ён жыў у 1797 г. і 1800 г. Пасля смерці Суворава дом не раз мяняў сваіх гаспадароў. Паступова будынак старэў, аднак нават стагоддзі не аказалі на яго такога разбуральнага ўздзеяння, якое давялося яму адчуць у гады фашысцкай акупацыі. ГІерад уцёкамі з Кобрына гітлераўцы ператварылі дом палкаводца ў салдацкую канюшню. У ліпені 1944 г. воіны Чырвонай арміі і партызаны, што вызвалялі горад, убачылі апаганены фашысцкай нечысцю каркас будынка: захаваліся толькі перакошаныя драўляныя сцены ды трухлявы гонтавы дах. Неўзабаве партызаны арганізавалі суботнік па яго ачыстцы і добраўпарадкаванні.

Аднаўленне дома і збор экспанатаў вяліся паралельна. Шмат цяжкасцей давялося пераадолець дырэктару і адзінаму тады супрацоўніку музея А.М.Мартынаву. Аднак да канца 1947 г. рамонтныя работы былі закончаны, а ў фондах налічвалася 663 экспанаты. 1 мая 1948 г. музей прыняў першых наведвальнікаў. Экспазіцыя займала пяць залаў і мела тры раздзелы: «Нашы вялікія продкі», «А.В.Сувораў», «Айчынная вайна 1812 г.».

Гарачая дыскусія каля музея імя А.В.Суворава. Справа налева: былы дырэктар і стваральнік музея А.М.Мартынаў,
дырэктар музея Н.М.Пліско і гісторык Л.Р.Казлоў. 1987 г.

У 1954 г. у распараджэнне музея перадалі дом, пабудаванны ў 1920-я гады і размешчаны непадалёку ад сувораўскага. У 1960 г. у гэтым будынку разгарнулася экспазіцыя, якая складалася з двух раздзелаў: «Айчынная вайна 1812 г.» і «Сувораўскія традыцыі ў рускай арміі». Паступова яна пашыралася. Да пачатку 1970-х гадоў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава займаў плошчу 385 м2. У экспазіцыі, што размясцілася ў 16 залах, адлюстроўвалася ваенная гісторыя расійскай дзяржавы, пачынаючы з X ст. і заканчваючы перыядам Вялікай Айчыннай вайны. Шэсць залаў гірысвячаліся жыццю і дзейнасці А.В.Суворава. Папулярнасць музея расла. У 1977 г. яго наведала ўжо 130 тысяч чалавек. На гэты час былі сабраны багатыя калекцыі халоднай і агнястрэльнай зброі, нумізматыкі, абмундзіравання і амуніцыі рускай арміі і армій тых краін, якія ў розныя часы проціпастаўлялі сваю ваенную моц рускай дзяржаве.

У 1978 г. музей закрыўся на рэстаўрацыю, і яго цалкам перабудавалі. На жаль, план сувораўскага дома XVIII ст. не захаваўся, таму надаць усяму будынку тагачасны выгляд пакуль няма магчымасці. Але па знойдзеных дакументах і вусных паданиях удалося часткова аднавіць былую планіроўку.

Пад час разборкі дома ў адным з пакояў выяўлены канструкцыі фігурнай аркі. Відаць, гэта быў самы вялікі і прыгожы пакой, які выкарыстоўвалі як залу для прыёму гасцей. Рэстаўратары аднавілі арку, і цяпер яна падзяляе экспазіцыю першай залы на дзве часткі. Яе дэкор паўтораны ў вітрынах і стэндах.

У адным з пакояў зноў, як у сувораўскія часы, з'явіўся камін. У пачатку 1980 г. мастакі Мінскага мастацка-вытворчага камбіната пачалі афармляць музей. Сцены пафарбавалі ў тон салдацкага мундзіра 2-й паловы XVIII ст., а паміж вертыкальнымі вітрынамі паставілі лёгкія канструкцыі ў выглядзе штыка, што падкрэслівае дачыненне экспанатаў да армейскай тэмы.

15 лістапада 1980 г., да 250-годдзя з дня нараджэння А.В.Суворава, музей зноў быў адкрыгы для наведвальнікаў. Сённяшняя яго экспазіцыя прысвечана выключна жыццю і ваеннай дзейнасці вялікага рускага палкаводца. Музей па-ранейшаму вельмі папулярны: штогод тут прымаюць больш як сто тысяч наведвальнікаў.

У 1989 г. быў узведзены новы будынак музея па праекце архітэктараў інстытута «Брэстграмадзянпраект» А.М.Анішчанкі і В.Ю.Тэртэля. Работа па афармленні залаў вялася ў 1990—1995 гг. Над стварэннем экспазіцыі працаваў увесь калектыў музея, аўтар тэматыка-экспазіцыйнага плана — дырэктар музея Н.М.Пліско, мастак-афарміцель Ю.Л.Сухаў.

Новы будынак ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава

Экспазіцыя новага памяшкання музея адкрылася 8 мая 1995 г. да 50-годдзя пера могі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паколькі экспазіцыя мемарыяльнага сувораўскага дома была прысвечана жыццю і дзейнасці Суворава, а накоплены матэрыял дазваляў разглядаць больш шырокае кола тэм, то ў аснову новай экспазіцыі лягла гісторыя горада Кобрына ў кантэксце ваеннай гісторыі Беларусі IX — XX ст.

Новая экспазіцыя размясцілася ў 16 залах і адлюстроўвае асноўныя этапы гісторыі Кобрыншчыны са старажытных часоў да сучаснасці: перыяд уваходжання ў склад Уладзіміра-Валынскага княства, ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Полынчы і СССР. Асвятляюцца важнейшыя падзеі гісторыі краю: першае пісьмовае ўпамінанне пра горад, атрыманне Магдэбургскага права, Кобрынскі бой 15 ліпеня 1812 г. (па старым стылі), 1-я і 2-я сусветныя войны, вайна ў Афганістане іншыя падзеі, якія непарыўна звязаны з Кобрыншчынай.

У 1996 г. музей адзначыў свой паўвекавы юбілей. За гэтыя гады ён прыняў больш за 4 мільёны наведвальнікаў. Такім чынам, на сённяшні дзень Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя Суворава мае дзве экспазіцыі. Адна з іх размешчана ў сувораўскім доме (помнік гісторыі XVIII ст.), а другая — у новым памяшканні.

Экспанаты, якія не задзейнічаны ў экспазіцыях, выкарыстоўваюцца для стварэння часовых выставак на розныя тэмы: этнаграфічныя, мастацкія, гістарычныя. На выстаўках праводзяцца музейныя заняткі. Да важнейшых гістарычных дат рыхтуюцца музейныя мерапрыемствы.

3 1996 г. у музеі пастаянна дзейнічае выстаўка-продаж карцін кобрынскіх мастакоў. На ёй прадстаўлены работы розных стыляў і кірункаў: жывапіс, графіка, скульптура, разьба па дрэве і інш. Праводзіліся персанальныя выстаўкі мастакоў. 3 кожным годам усё больш кабрынчан наведваюць чытальную залу пры музеі. У музейнай бібліятэцы сабрана больш за 20 тысяч тамоў кніг на розныя тэмы: сусветная гісторыя і культура, гісторыя Беларусі. Пачаў фарміраваць кніжны фонд стваральнік і першы дырэктар музея А.М.Мартынаў яшчэ ў 1948 г. Разам з экспанатамі збіралася літаратура па гісторыі, дакументальный і мемуарныя выданні. У апошні час вядзецца збор літаратуры па этнаграфіі, мастацтвазнаўстве і краязнаўстве, вялікае значэнне надаецца набыццю энцыклапедычных выданняў. Вучні і студэнты з Кобрына добра ведаюць бібліятэку музея, у якой яны часта знаходзяць неабходную літаратуру для кантрольных, курсавых, дыпломных работ і проста для пашырэння свайго кругагляду.

Сёння музей па праву з'яўляецца візітнай карткай горада Кобрына.

Н. М.Пліско.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин