Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Гicторыя Кобрына

Кобрын (мясцовая назва Кобрынь), горад, цэнтр Кобрынскага раёна, прыстань на р. Мухавец, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Гомель. За 52 км на ўсход ад Брэста, з якім звязаны аўтадарогай, а таксама — з Мінскам, Ковелем, Маларытай, Пінскам і інш.

Паводле падання, заснаваны ў XI—XII ст. нашчадкамі кіеўскага князя Ізяслава на месцы рыбацкага паселішча на востраве пры ўпадзенні р. Кобрынкі ў Мухавец. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1287 г. як уласнасць князя Уладзіміра Васількавіча, унука галіцкага князя Рамана Мсціславіча (з Рурыкавічаў). Недзе ў пачатку XIV ст. на старажытным гарадзішчы (размяшчалася на пясчаных узгорках левага берага р. Мухавец) былі пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.

Трактат 1366 г. (паміж польскім каралём Казімірам ІІІ Вялікім і літоўскімі князямі) зацвердзіў правы на Кобрын з паветамі вялікага князя Альгерда, а потым і яго сына Фёдара Ратненскага. З 1404 г. унук Альгерда, Раман Фёдаравіч (з Ратненскіх), становіцца родапачынальнікам князёў Кобрынскіх. Менавіта з гэтай пары Кобрын — цэнтр аднайменнага княства. У 1465 г. упершыню ўпамінаецца Спаскі манастыр, які быў надзелены «дзесяцінай з млына на рацэ Кобрынцы і з хлеба, што збіралі з замкавай зямлі, шаснаццаццю кавалкамі мёду і дзвюма корчмамі».

З 1519 г. цэнтр Кобрынскага староства, у 1520—1566 гг. цэнтр Кобрынскага павета Падляшскага, з 1566 г. Берасцейскага ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага. Пачынаючы з 1532 г. кобрынскія землі (эканомія) традыцыйна дараваліся польскім каралевам: Боне Сфорцы, Ганне Ягелонцы і Канстанцыі Аўстрыйскай.

Паводле рэвізіі 1563 г., у Кобрыне было 377 двароў. Каралеўская Кобрынская эканомія праіснавала амаль да 2-й паловы XVIII ст. З 1589 г. па 1766 г. горад меў Магдэбургскае права (самакіраванне), уласны герб — шчыт з выявамі святой Ганны і Маці Божай з дзіцем.

У пачатку XVII ст. у Кобрыне пражывала больш за паўтары тысячы чалавек, налічвалася каля 500 дамоў. Аднак войны 2-й паловы XVII ст.— пачатку XVIII ст., ды яшчэ спусташальныя эпідэміі і пажары, значна падарвалі дабрабыт горада і зменшылі яго насельніцтва. На некаторы час (у апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай) Кобрын нават страціў свой сацыяльны статус і быў абвешчаны сельскім паселішчам. Аднак неўзабаве ён аднавіў сваё значэнне. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, павятовы цэнтр спачатку Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні.

Кобрын і наваколле на карце 1886 г.

На рубяжы XVIII—XIX ст. у Кобрыне дзейнічалі гарадская ратуша, Спаскі манастыр, Прачысценская, Мікалаеўская і Петчынаючы з 1532 г. кобрынскія землі (эканомія) традыцыйна дараваліся польскім каралевам: Боне Сфорцы, Ганне Ягелонцы і Канстанцыі Аўстрыйскай.

Паводле рэвізіі 1563 г., у Кобрыне было 377 двароў. Каралеўская Кобрынская эканомія праіснавала амаль да 2-й паловы XVIII ст. З 1589 г. па 1766 г. горад меў Магдэбургскае права (самакіраванне), уласны герб — шчыт з выявамі святой Ганны і Маці Божай з дзіцем.

У пачатку XVII ст. у Кобрыне пражывала больш за паўтары тысячы чалавек, налічвалася каля 500 дамоў. Аднак войны 2-й паловы XVII ст.— пачатку XVIII ст., ды яшчэ спусташальныя эпідэміі і пажары, значна падарвалі дабрабыт горада і зменшылі яго насельніцтва. На некаторы час (у апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай) Кобрын нават страціў свой сацыяльны статус і быў абвешчаны сельскім паселішчам. Аднак неўзабаве ён аднавіў сваё значэнне. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, павятовы цэнтр спачатку Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерні.

На рубяжы XVIII—XIX ст. у Кобрыне дзейнічалі гарадская ратуша, Спаскі манастыр, Прачысценская, Мікалаеўская і Петра-Паўлаўская цэрквы, два касцёлы. У вайну 1812 г. у Кобрыне і яго наваколлі 15 ліпеня адбыўся бой, у якім руская армія атрымала перамогу над напалеонаўскім саксонскім корпусам. Ад гэтай вайны горад зноў моцна пацярпеў. У 1813 г. тут кватараваў Іркуцкі гусарскі полк, дзе служыў малады карнет А.С.Грыбаедаў. З 1830-х гадоў назіраецца гаспадарчы ўздым горада, звязаны з аднаўленнем Дняпроўска-Бугскага канала, завяршэннем будаўніцтва шашы Масква—Варшава (1846), якая прайшла праз горад, а ў 1882 г. тут з’явілася чыгуначная станцыя Палескай магістралі. У 1897 г. у горадзе налічвалася

10 355 жыхароў, дзейнічала каля 30 прадпрыемстваў (157 рабочых), некалькі дзесяткаў ветраных і конных млыноў, 3 цагельныя і 1 медналіцейны завод, 6 гарбарняў, 2 піўзаводы, 195 дробных крам, 2 шпіталі (вайсковы і гарадскі).

У 1915 г. горад быў акупіраваны германскімі войскамі, у 1919 г. трапіў пад кантроль адноўленай Польшчы, а ў перыяд савецка-польскай вайны 1920 г. некаторы час (канец ліпеня) тут існаваў павятовы рэўком. У 1921 — 1939 гг. Кобрын у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяводства. З канца 1939 г. у Брэсцкай вобласці БССР, з 15.1.1940 г. цэнтр Кобрынскага раёна.

У Вялікую Айчынную вайну з 23 чэрвеня 1941 г. па 20 ліпеня 1944 г. Кобрын быў заняты нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія за час акупацыі знішчылі ў горадзе 6900 грамадзян. Вызвалены войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 г. 12 вайсковым часцям нададзены ганаровыя найменні «Кобрынскіх». З 1946 г. працуе Кобрынскі ваенна-гістарычны музей. У 1959 г. у горадзе 13,7 тыс. жыхароў.


У цэнтры горада. Будынак райвыканкома.

З 7.3.1963 г. — горад абласнога падпарадкавання. У 1970 г. 24,9 тыс. жыхароў. На 1.1.1998 г. 51,9 тыс. жыхароў. На 1.8.2002 г. 51,2 тыс. жыхароў. Працуюць прадпрыемствы «Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка «Ручайка», «Кобрынскі інструментальны завод «СІТОМО», «Швейная фірма «Лона», «Кобрын-тэкстыль», адкрытыя акцыянерныя таварыствы (ААТ) «Завод гідраўлічнага машынабудавання», «Кобрындрэў», «Ільнозавод», «Кобрынскі масласыраробчы завод», «Кобрынская сельгастэхніка», «Кобрынскі райаграпрамснаб», Кобрынскае ўпраўленне магістральных газаправодаў Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белтрансгаз», хлебазавод.

Будаўнічыя арганізацыі: ААТ «Будаўнічы трэст № 33», «Кобрынпрамбуд», прадпрыемствы «Перасовачная механізаваная калона № 16», «Перасовачная механізаваная калона № 57» ААТ «Палессежылбуд», «Сельскі будаўнічы камбінат», «Дарожная будаўнічая механізаваная калона № 31». Камунальныя службы: прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ», «Кобрынрайводаканал», зелянгас, раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі «Кобрынрайгаз», Кобрынскі раён электрасетак.

Вул. Суворава

Гандлёвае абслугоўванне: 121 магазін (44 харчовыя, 65 прамысловых, 12 змешаных), з іх 10 належаць прадпрыемствам раённай камунальнай уласнасці, 13 — абласным аптовым базам, 15 фірменных магазінаў, 52 — недзяржаўнай формы ўласнасці і 31 магазін прадпрыемстваў розных ведамстваў. У горадзе 56 прадпрыемстваў грамадскага харчавання на 3358 пасадачных месцаў.

Найбольш буйнымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання з’яўляюцца гандлёвыя прадпрыемствы «Надзея», «Кобрын-Сэрвіс», «Універмаг «Кобрын», «Брэсцкая абласная база «Бакалея».

Бытавое абслугоўванне: 2 дамы быту, 4 цырульні, цэх па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, сталярны цэх.

Установы медыцыны і аздараўлення: цэнтральная раённая бальніца, дзіцячая бальніца, радзільны дом, скурна-венералагічны і процітуберкулёзны дыспансеры, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, цэнтральная паліклініка, стаматалагічная паліклініка, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 6 аптэк, санаторый-прафілакторый прадзільна-ткацкай фабрыкі «Ручайка», псіханеўралагічны інтэрнат, пансіянат для ветэранаў вайны і працы.

Установы адукацыі: каледж, два вучылішчы, 9 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, завочная школа, школа-інтэрнат для дзяцей, якія слаба чуюць, вучэбна-вытворчы камбінат, спартыўная школа алімпійскага рэзерву, спартыўна-юнацкі клуб фізічнай падрыхтоўкі, Дом творчасці дзяцей і моладзі, Цэнтр дзіцячай тэхнічнай творчасці, Дом юных натуралістаў, Дзіцячая вёска, дашкольны дзіцячы дом, 14 дзіцячых садкоў.

Установы культуры: гарадскі Дом культуры, Дом культуры ААТ «Кобрынская сельгастэхніка», дарослая і дзіцячая бібліятэкі, дзіцячая школа мастацтваў, ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава, парк культуры і адпачынку імя А.В.Суворава, кінатэатр «Радуга».

Помнікі архітэктуры: гiстарычная забудова горада, будынак былога Спаскага манастыра (ХVIII ст.), Свята-Аляксандра-Неўскi сабор (1868), Свята-Петра-Паўлаўская царква (1913), Свята-Мiкалаеўская царква (1860), Свята-Георгіеўская царква (ХVII — ХVIII ст.), касцёл Спачыну найсвяцейшай Дзевы Марыi (1843), будынак былой сінагогi (2-я палова ХIХ ст.), будынак былой паштовай станцыi (1846), сядзiбны дом А.В.Суворава (XVIII ст.), парк культуры i адпачынку iмя А.В.Суворава (1768).

Помнiкi гiсторыi i культуры: тры помнікі А.В.Сувораву, помнік перамогі ў 1812 г., пяць брацкiх магiл савецкiх воiнаў, тры магiлы ахвяр фашызму, абелiск у гонар 40-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне, помнiк партызанам.

Н. М.Пліско.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину