Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Трагедия деревень Кобринщины

Дзень вяртання ў мінулае

То было падарожжа ў мінулае. У тую цёплую вераснёўскую раніцу, у выдатны сонечны дзень 1942 г. Але для большасці жыхароў маленькай вёсачкі Рэчыца гэты дзень стаў апошнім…

Людзі, што збіраліся 5 верасня ў аўтобусе, які з Кобрына рухаўся ў напрамку да Рэчыцы з кароткімі прыпынкамі ў вёсках, не адразу пазнавалі адзін аднаго, бо многія не бачыліся шмат гадоў. А пазнаўшы, цалаваліся, плакалі, успаміналі той страшны дзень, гібель родных, сваё цудоўнае выратаванне.

Фашысты прыехалі ў вёску на досвітку. Дзве машыны. Спачатку нікога не чапалі. Частка паехала ў глыбіню лесу ў пошуках лагера партызан. Лагер знайшлі. I вярнуўшыся, пачалі расправу з мясцовымі жыхарамі за тое, што дапамагалі партызанам. Вёску акружылі аўтаматчыкі, з абодвух канцоў вуліцы ўстанавілі кулямёты. Больш як 30 чалавек – жанчын, дзяцей, старых мужчын - усіх, хто быў дома сагналі ў хлеў Сцяпана Ківакі...

Іх і пахавалі на тым месцы, дзе загінулі. I сюды, да сціплай магілы на ўскрайку вёсачкі, у якой цяпер жыццё цепліцца толькі ў некалькіх дамах, прыйшлі тыя, хто ўцалеў ад расправы, былыя жыхары навакольных хутароў, родзічы загінуўшых. Прыйшлі, каб ускласці кветкі на магіле, за ўпакаенне душ нявінна загубленых памаліцца ў час паніхіды, якую ўпершыню, з таго страшнага часу правёў ля магілы і асвяціў месца апошняга прытулку вяскоўцаў святар Казішчанскай царквы айцец Анатоль.

А дапамог зрабіць гэтую высакародную справу ў Рэчыцы, як і напярэдадні ў Каменцы, прадпрымальнік У.Ф. Касабуцкі.

М. Пятроўская

Пятроўская, М. Дзень вяртання ў мінулае / Марыя Пятроўская // Кобрынскі веснік. — 1996. —14 верасня.— С. 2.

Дзень 5 верасня 1942 года для большасці жыхароў вёскі Рэчыца стаў апошнім…


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин