Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Трагедия деревень Кобринщины

Была такая вёска Арол ...

Калісьці ў вёсцы з паэтычнай назвай Арол нашага раёна стаялі хаты, працавітыя жыхары яе сеялі жыта, пшаніцу, гадавалі дзяцей. Але вось ужо 52 гады на гэтым месцы пануе пустэча. Вёска наогул перастала існаваць пасля таго, як у гады Вялікай Айчыннай вайны яе спалілі гітлераўскія захопнікі. I толькі ў памяці жыхароў, іх дзяцей і родных, якія цудам выратаваліся ад немінучай смерці, засталася гэтая вёска назаўсёды.

У тую суровую зіму 1942 года лёд на рацэ быў яшчэ тонкі, і варожыя салдаты, каб перайсці яе, паклалі драўляныя шчыты. На месцы, дзе зараз устаноўлены помнік, у тыя гады стаяла невялічкая хата Хамукоў. Яна была першай на шляху варожых салдат. Нёмцы зайшлі ў хату і адразу расстралялі гаспадара. Акрамя яго, у доме было сямёра дзяцей. Алё вылюдкі не пашкадавалі і іх. Затым падпалілі дом. Адначасова падпалілі яшчэ 12 хат, а іх жыхароў расстралялі. У Якава Рыгоравіча Васілюка ў гэтай вёсцы тады загінулі бабуля, дзядуля, бацька і маці. Зрабіўшы сваю жудасную справу, фашысты чакалі, пакуль вёска дагарыць да тла, і толькі потым пакінулі яе.

Тыя, хто неяк застаўся ў жывых, а таксама людзі з суседніх вёсак пахавалі загінуўшых. Праз пяць гадоў пасля вайны астанкі 27 жыхароў вёскі Арол былі перанесены на ўзгорак у брацкую магілу.

Ціха шамацяць лісцем вакол помніка ахвярам фашызму высокія дрэвы. Сюды часта прыходзяць жыхары навакольных вёсак, школьнікі мясцовай школы, каб аддаць даніну памяці тым, хто загінуў ад рук катаў у той жудаснай вайне. ІІамяць непадуладна часу.

В. Субота

Субота, В. Была такая вёска Арол…/Вольга Субота // Кобрынскі веснік. – 1997. – 9 ліпеня.

Зімой 1944 была спалена вёска Арол і расстраляны яе 27 жыхароў.