Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Великая Отечественная война

Рыгор Васільевіч Левы     

Свабода! Яе прынесла Чырвоная Армія ў верасані 1939 года. Вольна ўздыхнулі тады і жыхары в. Балоты. Пачыналася новае жыццё. I будаваць яго ўзяліся самі людзі, тыя, каго яшчэ зусім нядаўна ўсяляк ўціскалі, жандар, памешчык, кулак. Сярод тых, хто ўсім сэрцам прыняў савецкую ўладу, быў і Рыгор Васілільевіч Левы. Народ даверыў яму ўзначаліць выканком Кісялевіцкага сельскага Савета.

Работы было шмат. Патрэбнай, цяжкай, але ўдзячнай і высакароднай. Рыгору Васільевічу дапамагалі актывісты, такія як Ігнат Саўчук, Андрэй Салей, Дзмітрый Курышка, Аляксандр Сакалюк і іншыя. З кожным днём усё больш яўна вырысоўваліся рысы новага, лепшага, заможнага жыцця сялян. I гэта радавала людзей, надавала ім сілы.

Усё скончылася ў чэрвені 1941 года. Чорнай навалай хлынулі фашысцкія орды на шматпакутную зямлю Беларусі. Але гэта быў ужо не той гаротніцкі край, які пакараўся нашэсцям былых апох - Савецкая ўлада дала беларусам магчымасць адчуць сваю годнасць, і яны гатовы былі сустрэць любога ворага куляй у кожным горадзе, доме, вёсцы, лесе.

Жорсткасцю і тэрорам імкнуліся фашысты паставіць на калені народ. Але гэта толькі паскарала нарастанне супраціўлення. Нараджалася антыфашсцкае падполле, ствараліся партызанскія групы. I адным з першых арганізатараў барацьбы з фашыстамі ў Балотах быў Рыгор Васільевіч Левы.

Вымушаны скрывацца, ён наладжвае сувязь з Турнянскім падпольным камітэтам. Ідзе збор зброі, падбор надзейных людзей, гутаркі з насельніцтвам. Паступова Р. В. Левы наладжвае сувязь з партызанскімі групамі, а затым з атрадамі імя Кірава і імя Суворава, выконвае заданні па разведцы праціўніка, праводзіць народных мсціўцаў на дыверсійныя аперацыі.

Агенты гестапа даведаліся аб падполлі ў Балотах. У маі 1942 года былі арыштаваны і расстраляны Сямён Кандрацюк, Аляксей Мельнічук, Аляіксандр Сакалюк. У 1943 годзе на Брэстчыне пачаў працаваць падпольны абком партыі. Партызанскі рух стаў масавым і наносіў па фашыстах адчувальныя ўдары. Гітлераўцы не шкадавалі сіл, каб закінуць у нашы атрады сваіх агентаў. У той час Рыгор Левы быў разведчыкам у атрадзе імя Катоўскага. З групай таварышаў ён аказваў вялікую дапамогу ў раскрыцці гэтай агентуры. Смелы, вынослівы, ён праходзіў дзесяткі, сотні кіламетраў, не раз рызыкаваў жыццём, дабываючы каштоўныя данныя аб ворагу. Не раз удзельнічаў у адкрытых баях з фашыстамі і бандамі нацыяналістаў, праяўляючы асабістую храбрасць і знаходлівасць.

У красавіку 1944 года фашысты вялі блакаду партызанскіх лясоў. Р. В. Левы часта знаходзіўся ў разведцы, назіраў за канцэнтрацыяй, перасоўваннем варожых войск. Пры выкананні аднаго з такіх заданніяў ён трапіў каля в. Гірск у засаду. Мужна адбіваўся партызан, але сілы былі вельмі няроўныя. Варожая куля абарвала жыццё вернага сына Радзімы.

Калгаснікі калгаса «40 год Кастрычніка» свята ўшаноўваюць памяць свайго былога старшыні выканкома сельсавета. Адна з вуліц носіць імя Р. В. Левага, адважнага партызана, мужнага разведчыка.

А. Падаляк

Падаляк, А. Рыгор Васільевіч Левы / А. Падаляк // Камуністычная праца. – 1994. – 29 чэрвеня.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин