Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Великая Отечественная война

Каб засталося ў памяці людзей     

Нядаўна я атрымаў пісьмо ад арганізатара і кіраўніка музея баявой славы нашай дывізіі, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 23 станіцы кабардзінскага краю, Анатоля Ільіча Паддубнага. Вось, што ён піша: “Такая дэталь. Падыходжу аднойчы да музея, бачу: гарыць святло, нехта там сядзіць. Адчыняю дзверы – пяцёра вучняў з 9 класа гартаюць успаміны ветэранаў вашый дывізіі і робяць нейкія выпіскі. Спытаў, з якой мэтай яны гэта робяць. Аказваецца, рыхтаваліся да сачынення па рускай мове. Вы разумееце, дзеці самі пацягнуліся да пісьмаў ветэранаў, самі прыйшлі ў музей – ніхто іх аб гэтым не прасіў, ніхто не прымушаў. Значыць, ім цікава.

Я ўбачыў усё гэта стала лягчэй на душы: недарэмна, значыць, працуе ваш савет ветэранаў. Старыя, параненыя, шмат перажыўшыя сівавалосыя байцы-франтавікі працягваюць апошні ў сваім жыцці бой — за душы і сэрцы ўнукаў і праўнукаў. Вельмі прашу вас: не шкадуйце часу на ўспаміны, не шкадуйце сваіх франтавых рэліквій для такіх вось школьных музеяў...»
А некалькімі днямі пазней да мяне звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны былы матрос 68-й асобнай марской стралковай брыгады, а затым артылерыст 302-га ордэна Кутузава стралковага палка 29-й Полацкай ордэна Суворава стралковай дывізіі Анатоль Паўлавіч Кубіцкі. Ён паведаміў мне аб сваіх думках, якія ўсё часцей і часцей прыходзяць да ветэрана ў хвіліны роздуму. Паспрабую перадаць іх, калі атрымаецца. Вось іх кароткі змест. Вырастаюць нашы ўнукі і праўнукі — нашчадкі салдат грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. А ветэранаў застаецца ў жывых усё менш і менш. Яны паміраюць і забіраюць з сабой усё, што ведалі і помнілі. І ўжо ніхто ніколі не даведаецца, аб чым яны думалі, чым жылі і што бачылі, як ваявалі, сябравалі і любілі, як ненавідзелі ворагаў. Гэтыя людзі застаюцца ў памяці сваіх родных і блізкіх, у памяці таварышаў і баявых сяброў. А потым? Што будзе праз пяцьдзесят, сто гадоў? Народзяцца новыя пакаленні, для якіх Вялікая Айчынная, а тым больш — грамадзянская войны стануць вельмі далёкім мінулым. І нечы ўнук ці прапрапраўнук знойдзе на гарышчы старой хаты або ў падвале прабіты куляй салдацкі кацялок, паіржавеўшую біклажку, паглядзіць на іх, пацісне плячамі і выкіне як непатрэбнае ў гаспадарцы, бо не будзе ведаць, што з гэтымі рэчамі яго далёкі прапрапрадзед прайшоў вогненнымі дарогамі суровай і жорсткай вайны. Стары салдат ведаў, навошта захоўваў рэліквію - як памяць аб незабыўным. А яго нашчадкі?

У нашай краіне няма ніводнай сям’і, якую б абмінула вайна сваім чорным крылом. У многіх і сёння беражна захоўваюцца пажаўцелыя фотакарткі, франтавыя дзённікі, напісаныя наспех паміж баямі на абрыўках паперы ці газеты. Аднак пакуль гэтыя рэліквіі, няхай іх нават захоўваюць як зрэнку вока, застаюцца ў сямейных архівах, памяць аб іх будзе кароткай. Трэба перадаваць усё грамядству, у музеі — толькі там месца гэтым гістарычным рэчам. Нібы ў пацвярджэнне сваіх слоў Анатоль ІІаўлавіч перадаў школьнаму музею асабістыя падобныя дакументы: розныя даведкі, фотакарткі, ваенныя прадметы. «Я ўжо стары, — пісаў ветэран, — хутка памру, і ўсё гэта змарнуецца. Няхай лепш будзе ў музеі, напамінае аб сціплым укладзе салдата ў справу Перамогі...»

Я ўпэўнен, так павінна зрабіць сёння кожная савецкая сям’я. Вось чаму наш савет ветэранаў вырашыў звярнуцца да ўсіх ветэранаў вайны і Узброеных Сіл СССР, да салдацкіх удоў і дзяцей франтавікоў з заклікам перадаць усе гістарычныя рэчы сваіх бацькоў і дзядоў у бліжэйшыя музеі, пакоі баявой славы. Няхай яны служаць людзям. Савет ветэранаў нашай дывізіі, акрамя ўсяго іншага, збірае яшчэ і ўсе рэчы, звязаныя з імем вядомага дзіцячага пісьменніка Аркадзія Пятровіча Гайдара, які ў 20-ыя гады ваяваў за Савецкую ўладу ў складзе 302-га стралковага палка. Калі ў вас што-небудзь знойдзецца, дасылайце па адрасу: 255770, гарадскі пасёлак Барадзянка Кіеўскай вобласці, вул. Паркавая, 3, кв. 44, Балашову Мікалаю Апанасавічу.

М. Балашоў

Балашоў, М. Каб засталося ў памяці людзей / М. Балашоў // Камуністычная праца. – 1988. – 22 лютага. – С.2


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин