Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Интересные статьи

Лiтаратурная Кобрыншчына

Твардоўскi i Гарбатаў у Кобрыне
Твардоўскi горача любiў Беларусь, яе лiтаратуру, культуру, гiсторыю.
У лютым 1934-га ён прыехаў у Беларусь з дэлегацыяй пiсьменнiкаў Смаленскай (тагачаснай Западнай) вобласцi. Праз год у Мiнску выйшаў складзены Твардоўскiм зборнiк “Паэты Заходняй вобласцi” з урыўкамi з яго паэмы “Шлях Васiлiя Пятрова” ў перакладзе Сяргея Дарожнага. Адтуль таксама цягнецца нiць перакладаў Аляксандра Твардоўскага з беларускай мовы. Ён глубока шанаваў Янку Купалу i Якуба Коласа, моцна сябраваў з Аркадзем Куляшовым, цанiў i падтрымлiваў талент Васiля Быкава. Праз Вiцебск, Барысаў, Мiнск, Гродна, другiя нашы гарады i весi пралеглi ваенныя дарогi падпалкоўнiка Твардоўскага, якi служыў у газеце 3-га Беларускага Фронта “Чырвонаармейская праўда”. Менавiта ў гэтай газеце i “Часовы Радзiмы” ён надрукаваў паўтары дзясятка вершаў, паэму “Дом каля дарогi”. Менавiта “Чырвонаармейская праўда” з'яўлялася калыскай Васiлiя Церкiна. У кастрычнiку-лiстападзе 1939 года Твардоўскi жыў i працаваў у Кобрыне. Гэты факт пацвярджае пiсьмо паэта М.В. Iсакоўскаму.

У iм ён пiсаў: “Дарагi мой Мiхаiл Васiльевiч, паважаная Лiдзiя Iванаўна!

Калi б вы зналi якую вялiкую радасць даставiла мне пiсьмо мужа i ветлiвы паклон жонкi, маiх сяброў, вы бы – нiчога бы вы, вядома, большага не зрабiлi, але i гэтага многа для мяне! Дай Бог, Мiша, гэта накшталт таго, як сёння я, прыбыўшы з лейтэнантам Гарбатавым у Кобрын i, знявырыўшыся знайсцi што-небудзь пакурыць у межах рэдакцыi, нанялi вазнiцу (балагулу) з падвязанай шчакой i паехалi за кiламетры тры ад горада на базу ваенторга, дзе на наша трапяткое пытанне:”Цi няма папярос?” – раптам: “Якiх вам? Ёсць “Казбек” i танней”. I праз хвiлiну ў нас у кiшэнях па сотнi папярос, якiх мы не курылi ўжо, здаецца, многа гадоў. Гэта казка. Так i пiсьмо тваё. Першае я атрымаў ад сваёй жонкi, тваё было другiм. Пасля гэтага раптам усё стала блiзкiм i Масква, i сябры, i ўсякае. Дзякую, мiлы. Гэтыя словы не належыць разумець, вядома, як нейкае выяўленне змрочных настрояў. Проста на працягу месяца я не меў нi радка нi ад родных, нi ад сяброў, не мог нiчога пераправiць у грамадзянскi вялiкi друк i т.д. Мiж iншым, апошняй магчымасцi я яшчэ пазбаўлены, больш пэўна сказаць, трэба праяўляць масу энергii i вынаходнiцтва, каб дабрацца да адзiнага тэлеграфа, якi можа перадаць толькi ў Мiнск, а пiсьмом, калi яго пасылаць, то яны, здаецца, iдуць яшчэ даволi не хутка.

Мiша, калi будзеш мне пiсаць (я тут да 10 лiстапада), гэта значыць, калi ты будзеш мець такую магчымасць па свайму нездароўю, то паведай, хто у нас у парткоме цяпер i там новага – сцiсла. Я ж заходзiў, калi ад'язджаў, гаварыў, што еду на месяц, а цяпер, згодна тэлеграме ПУРа, застаюся да 10.11. Хачу iм аб гэтым напiсаць, г.зн. парткому.

… У Кобрын (гарадок меншы за Брэст-Лiтоўск, амаль мястэчка) я пераехаў учора, сёння з Гарбатавым … знялi кватэру, два, тры, чатыры пакоя, г.зн. проста жывём у вялiзнай кватэры зубнога ўрача Когана … . З другой – работа, паездкi, тысячы выдатных сустрэч, фактаў, уражэнняў. Аб гэтым не буду пакуль – у беглым пiсьме iдуць пад руку толькi банальныя фразы. Гэта ўсе я раскажу паступова …”

Пiсьмо датавана 19 кастрычнiка, значыць, учора гэта 18 –е.

Яшчэ адно сведчанне – Марыi Iларыёнаўны:
- Як вядома, канец вызваленчага паходу адносiцца да 1-2 кастрычнiка. Аднак Аляксандр Трыфанавiч не быў дэмабiлiзаваны адразу. Палiтупраўленне працягнула яму тэрмiн службы ў сувязi з тым, што ў вызваленых гарадах арганiзоўвалiся рэдакцыi газет, наладжваўся iх выпуск. Твардоўскiй выехаў з Заходняй Беларусi 10 лiстапада. За асвятленне ў газеце “Часовы Радзiмы” баявых дзеянняў 4-й армii камандавання аб'явiла яму ўдзячнасць. Той жа тэрмiн ад'езду з Кобрына ў Маскву – 10 лiстапада – указаны i ў яго пiсьме да Iсакоўскага. Такiм чынам, дакладна ўстаноўлена, што ў Кобрыне Твардоўскi жыў каля месяца.

А вось успамiны Сцяпана Чэпiка, былога рэдактара газеты Кобрынскага павета: “Аднойчы рэдактар газеты “Часовы Радзiмы” маёр Фадзееў пазнаёмiў мяне на вулiцы са сваiмi спадарожнiкамi – Твардоўскiм i Гарбатавым. Яны дапамаглi мне выпускаць газету: выпраўлялi, выпрацоўвалi i рыхтавалi да друку матэрыялы. А матэрыялаў было вельмi многа, бо пры буржуазна – памешчыцкай уладзе ў Кобрыне нiчога не выдавалася на рускай i беларускай мовах”. Твардоўскi, дапамагаючы Чэпiку, чуйна прыслухоўваўся да народнага голаса. Старанна i беражлiва рыхтаваў вершы i публiкацыi ў газеце. Ёсць звесткi, што такiм чынам ён адкрыў для сябе, а потым i для ўсесаюзнага чытача самабытнага сялянiна паэта з вескi Шэнi, што пад Пружанамi. З Кобрына А.Твардоўскi ездзiў у Беласток на выбары дэпутата Мiколы Засiма.

З Кобрына Аляксандр Трыфанавiч ездзiў у Беласток на выбары дэпутатаў у Народны сход.”…Уражаннi можна параўнаць толькi з першым днём пасля пераходу мяжы…”, - пiсаў ён Iсакоўскаму 2 лiстапада, ужо вярнуўшыся ў Кобрын. Твардоўскi пераклаў вершаванае выступленне дэпутата Народнага сходу Мiхася Машары, надрукаваў яго ў “Часавым Радзiмы”.

Знаходзячыся ў Беларусi, Твардоўскi значна развiў ваенную тэматыку, якую ен пачаў асвойваць у 1927 – 1928 гадах у беларускай газеце “Чырвонаармейская праўда”; папоўнiў свае веды пра быт i культуру Заходняй Беларусi; аказаў уплыў на творчасць асобых беларускiх пiсьменнiкаў.

Дом, у якiм жыў А.Твардоўскi ў Кобрыне, захаваўся да нашых дзён (№ 1 па вулiцы Суворава). Знешне ён выглядае некалькi iнакш: няма балкона, закладзены ўваход з вулiцы Суворава, унутры – магазiны. Пра тое, што калiсьцi жылi Твардоўскi i Гарбатаў, напамiнае толькi мемарыяльная даска.

Перамяшчаемся на вулiцу Нiкольскую, на старадаўнiя могiлкi каля Петра-Паўлаўскай царквы. Вулiца Нiкольская. Тут, на старадаўнiх могiлках каля Петра-Паўлаўскай царквы захаваўся помнiк на сямейнай магiле Мiцкевiчаў. Апрача брата Адама Мiцкевiча Аляксандра, тут пахаваны жонка Аляксандра Тэрэза i сын Францiшак. Аляксандр Мiцкевiч у 1857 годзе купiў маёнтак Губерня пад Кобрынам, дзе жыў з сям'ёй пасля выхаду ў адстаўку. Тут ён у перапынках памiж гаспадарчымi справамi рыхтаваў да друку навуковыя працы “Энцыклапедыя права” i “Курс рымскага права”. Тут яго неаднойчы наведвалi дзецi Адама Мiцкевiча – Уладзiслаў, Марыя, Юзаф.

Наш шлях ляжыць на вулiцу Дружбы. Тут, у доме № 10, жыве паэт i драматург Iгар Сiдарук.

Сiдарук Iгар Фёдаравiч
Нарадзiўся ў 1964 годзе у Кобрыне. Тут закончыў школу, пазней – фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага унiверсiтэта. Некаторы час настаўнiчаў на Салiгоршчыне. З 1993 па 2003 год працаваў у Брэсцкiм тэатры лялек. У лiтаратуры I. Сiдарук вядомы як паэт i драматург. I Сiдарук аўтар паэтычных зборнiкаў “Чарнабел” (1991 г.), “Саната Арганата” (1994 г.), “Моўкнасць” (1997 г.). Пяру Сiдарука нележаць п'есы “Галава”, “Прыгоды люстрынкi, цi несусветнае зладзейства”, “Янка Зух i нячысты дух”, “Штукары”, “Збавiцель”, “Плач, саксафон”. За п'есу “Збавiцель” аўтар атрымаў узнагароду на аглядзе творчай моладзi рэспублiкi, яна была пастаўлена ў Брэсце ў1996г. Iгар Сiдарук – уладальнiк Гран-пры мiжнароднага фестывалю “Белая вежа” ўБрэсце (2001г.) за спектакль “Залатая табакерка”. П'еса “Галава” была пастаўлена на Вольнай сцэне ў Мiнску ў 1992 г. Па жанру яна – фарс-абсурд. На пытанне: “Каго са знакамiтых абсурдыстаў ты лiчыш сваiм настаўнiкам? Iгар Сiдарук адказаў так: “У першую чаргу наша сенняшняе жыцце”.

Сапраўды, наша рэчаiснасць нагадвае тэатр абсурду, бо навокал iснуе нямала недарэчнасцей – таго, што пярэчыць здароваму сэнсу жыцця. У п'есе “Галава” дзянне разгортваецца на сметнiку. На сметнiку ўзвышаецца Галава, якая ўспрымаецца як вобразная алегорыя i атаясамлiваецца з таталiтарнай дзяржаўнай сiстэмай. Галава набывае розныя аблiччы: перш яна Папяровая, затым – Гумовая, i, урэшце, робiцца Сталёваю. Кожная новая галава на пастаменце паводзiць сябе самаўладна, вяшчае гучныя лозунгi, аддае iдыёцкiя каманды. Аднак у гэтым навакольным абсурдзе, якi спараджае сваiмi заклiкамi i загадамi Галава, Шукальнiк, Дурань i iншыя персанажы вераць у правiльнасць i бясхiбнасць вярхоўнай улады. Драматург стварае гратэскава – алегарычную карцiну нядаўняга савецкага мiнулага, дакладна перадае псiхалогiю паводзiн ў тагачаснай дзяржаве.

Васiль Васiльевiч Кандрасюк, кампазiтар з Брэста, загадчык музычнай часткi брэсцкага тэатра драмы i музыкi, паклаў на музыку вершы I. Сiдарука “Нечаканая” i “Спакусы”.

А вось мы ў Лепясах, прыгарадзе Кобрына … Вулiца Фалькоўскага, мемарыяльны знак на месцы, дзе стаяла хата паэта.

Дзмiтрый Фалькоўскi (Ляўчук)
1898 – 1934. Украiнскi паэт, пясняр Палесся i ревалюцыi. Нарадзiўся ў вёсцы Лепясы Кобрынскага раёна ў сям'i рабочага мясцовай цагельнi. Вучыўся ў Кобрынскiм рэальным вучылiшчы i Брэст – Лiтоўскай гiмназii. У час грамадзянскай вайны быў членам кобрынскай падпольнай групы РКП (б). Служыў у армii ў надзвычайнай калегii, устанаўлiваў у краi савецкiя парадкi. У 1923 г. звольнiўся па хваробе i жыў у Кiеве, дзе i адбылося станаўленне Фалькоўскага як паэта. Напiсаў паэму “Чабан”, стаў аўтарам трох паэтычных зборнiкаў “Обрii”, “На пажарышчы” i “Полiсся”. Пiсаў Фалькоўскi на заходнепалескiм дыялекце. У пасмяротным зборнiку “Паэзii” змешчаны цыкл вершаў, якiя аўтар прысвяцiў сваiм родным мясцiнам, Палессю.
Мii далекi, рiднi села!
Нiяк, нiяк вас не забуць.
Паэт прызнанаецца:

… Я люблю сваю хату полiську …
Я люблю свiй зажуренiй лiс:
Що там тропiкi,
Що там пампасi? –
Заглянiць – но у пущу до нас! …
Я отдав бi за неi одразу
I Тiбет, i Урал, i Кавказ.


Так склаўся лёс паэта, што ён мала жыў у родных мясцiнах. Але ў думках ён заўсёды жыў з родным краем, перажываў разлуку з радзiмай, Лепясамi, што i выказваў у сваiх вершах.

Талент Фалькоўскага абяцаў шмат. Яго сталасць была наперадзе, але, на жаль, ён не паспеў да канца раскрыць свае здольнасцi глыбокага, тонкага лiрыка. Пiсаў пра першыя бальшавiцкiя беззаконнi, а потым i сам стаў iх ахвярай. Арыштаваны i расстраляны ў 1934 годзе. Рэабiлiтаваны ў 1957 годзе.

На сажень вiкопалi яму
I труп за трупом в землю – бах!
Однiх угору головамi,
Другiх – абi не на ногах …


Радкi вершаў былi жывымi сведкамi парушэнняў законнасцi органамi бяспекi, якiя стваралiся для аховы заваёў рэвалюцыi. Многiя чэкiсты, як i Фалькоўскi, сталi ахвярамi “чырвонага тэрору”, механiчна перанесенага iмi на гады першых пяцiгодак: у час шаленства сталiнскай машыны знiшчэння загiнула больш за 20 тысяч супрацоўнiкаў НКУС.

Аддаючы належнае паэту – земляку, жыхары Кобрына назвалi адну з вулiц паэта яго iменем. Ёсць у Лепясах i помнiк Фалькоўскаму. “Адкрыў паэта жыхарам Кобрына i раёна журналiст Адамовiч, якi надрукаваў у 1968 годзе свой артыкул “Па слядах” Песняра Палесся ў “Кобрынскiм веснiку”. Творчасцi Фалькоўскага прысвячалi свае матэрыялы газеты “Звязда”, “Брэсцкi кур'ер”, “Берасцейскi край”, “Голас Берасцейшчыны”. Ведалi нашага земляка i ў замежжы: у 1969 годзе славацкае педагагiчнае выдавецтва ў Брацiславе выдала творы Фалькоўскага ў зборнiку пад назвай “Параненыя днi”.

Мемарыяльны знак у в.Лепясы на месцы, дзе стаяла хата, у якой нарадзіўся Фалькоўскі.

Працягваем завочнае падарожжа па Лепясах, дзе жыве цiкавы самабытны паэт Леанiд Глушко.

Леанiд Глушко
Калi гуртоўцы наведалi Леанiда Глушко, ён расказаў пра сябе так: “Нарадзiўся 20 жнiўня 1940 года ў весцы Курыцiчы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласцi. Пасля вайны, пакiнуўшы папялiшча роднай хаты, шукаючы прытулку i кавалак хлеба, матуля з трымя дзецьмi, спынiлася ў весцы Дубай Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi.

Тут я скончыў дзесяцiгодку. Папрацаваўшы летам калгасным паштальёнам, паехаў у Краснадарскае шахцёрскае вучылiшча. Пасля яго заканчэння тры гады працаваў у шахце i займаўся ў завочным народным унiверсiтэце мастацтваў на факультэце малюнка i жывапiсу ў горадзе Маскве. Потым служыў у армii. Пасля службы спрабаваў сябе ў журналiстыцы, скончыў завочную школу ваенкораў пры газеце “Во славу Родiны”. Некаторы час выкладаў урокi чарчэння i малявання. Потым доўгi час працаваў мастаком – аформiцелем, вершы друкавалiся на старонках “Чырвонай змены”, “Звязды”, “Сельскай газеты”, у часопiсах “Беларусь”, “Вясёлка”, “Вожык” i iншых выданнях. Дзiцячы верш “Вавёрка” змешчаны ў “Кнiжцы – малышцы” (падручнiку для пазакласнага чытання за 1976 год).

У творчасцi Глушко выразна вылучаецца некалькi тэм:
1. Сатырычная (вершы “Вось дык жарт!”, “Свiння на пляжы”, “Баран – хвалько”, “Максiмава перабудова” i iншыя).
2. Радзiмы, роднага кутка. (верш “Мая Радзiма, “Кобрынская вясна”).
3. Прыроды (“Ручай бяжыць”, “Грыбная радасць”, “Аселi лёгкiя туманы”, “Залатая завея лiстоў”, “Сумны дождж завесiў зранку вокны” i iншыя).
4. Мацi (вершы “Зямны паклон табе, матуля, нiзкi”, “Ля веснiчак змяту я пыл з дарог”).
5. Экалогii (“Звiняць Чарнобыля званы”, “Як птушкi, праплываюць белыя аблокi”).
6. Грамадзянская ( “Палет Гагарына”, “Дзень Перамогi”).
Паэзiя Л.Глушко цiкавая, самабытная. Яна шматколерна, пластычна i эмацыянальна ўзнаўляе навакольны свет. Светлыя i шчырыя песнi склаў Глушко роднай зямлi, чароўнаму куточку Кобрыншчыне.

I над Мухаўцам з выраю гусi
Сваiм голасам будзяць прастор, -
Яны зноў на сваей Беларусi!
Дзе ўсё роднае з водсветам зор …


А ў сатырычных вершах Л.Глушко асвятляе маральна – бытавя праблемы, ён не праходзiць абыякава побач з п'янствам, разгулам, падманам, хцiвасцю.

Наваднiлi сексам фiльмы,
Телеперадачы.
Паспяшае баба Фiма
Да экрана з дачы.


Аўтар паказвае, што ў гэтых законах вiнаваты часам не толькi асобныя людзi, але i грамадства ў цэлым.  Паэзiя Глушко – гэта голас нашага сучаснiка, якога хвалююць пытаннi жыцця i смерцi, любвi i нянавiсцi. Лiрычны герой твораў умее цанiць жыцце i радавацца шчасцю мiрнай працы, востра адчувае сваю адказнасць перад усiм грамадствам, яго гiсторыяй i будучыняй.

Вось мы ў Мазурах, побач з Кобрынам.
Зусiм побач з Кобрынам размясцiлася вёсачка Мазуры, побач – Дзямiдаўшчына. У 1958 годзе ў Мазурах нарадзiўся паэт – бард, член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алесь Паплаўскi. У творчай спадчыне пiсьменнiка два паэтычныя зборнiкi: “Спынены лiстапад” i “Незваротнасць”, кнiга прозы “Тэрыторыя скразнякоў”. Тэма творчасцi Паплаўскага – чалавек у сучасным грамадстве, яго шляхi, пошук сэнсу жыцця. У школе Алесь нiчым не адрознiваўся ад сваiх аднагодкаў. Аднакласнiкi ўспамiналi, што быў Саша сцiплым i непрыкметным. Нiхто не думаў, што стане ён паэтам ды яшчэ паэтам-бардам. Алесь часта выступае на Брэсцкiм тэлебачаннi i сустракаецца я прыхiльнiкамi яго творчасцi.

З Лепясоў зварочваем на Тэўлi. I вось мы на тэрыторыi Тэвельскага сельсавета. Тут нас цiкавяць дзве вескi: Песцянькi, дзе нарадзiўся Лявон Васiлюк, i Лышчыкi – радзiма Iвана Чароты.

Iван Аляксеевiч Чарота
Нарадзiўся Iван Аляксеевiч Чарота ў 1952 годзе у простай сялянскай сям'i. вучыўся ў Лышчыкаўскай пачатковай i васьмiгадовай школах. Як успамiнае мацi Ганна Паўлаўна, сын рос жвавым, гарэзлiвым, праяўляў разнастайную цiкавасцьда навакольнага жыцця, дапамагаў бацькам па дамашняй гаспадарцы i на калгаснай жывёлагадоўчай ферме. Каля вёсачкi увесь час грукаталi цягнiкi. Iх рэха разносiлася па сялянскiх хатах, палях, маляўнiчых гаях i духмяных сасновых лясах. У перыяд гiтляраўскай акупацыi тут грымела “рэйкавая вайна”. Партызанская Беларусь, далекая партызанская Югаславiя i будучы вядучы югаславiст прафесар Iван Чарота. Пешшу i веласiпедам дабiраўся Ваня да Рынкаўскай сярэдняй школы, а атэстат атрымаў у сярэдняй школе № 2 горада Кобрына, жыў у iнтэрнаце, закончыў Кобрынскую музыкальную школу, паступiў у 1969 годзе ў БДУ, на аддзяленне рускай мовы i лiтаратуры. Напярэдаднi абароны дыплома ажанiўся з дзеўчынай з суседнiх Глiнянак. Дыплом абаранiў на “выдатна”. Потым працаваў настаўнiкам у Паляцкiшскай сярэдняй школе Воранаўскага раена. З 1977 года выкладчык у БДУ, дацэнт, апошнiм часам загадчык кафедрай славянскiх лiтаратур. Кандыдацкую дысертацыю абаранiў у Ленiнградзе ў 1987 годзе, доктарскую – “Беларуская лiтаратура ХХ стагоддзя i працэсы нацыянальнага самавызначэння” – у Мiнску ў 1998 годе. Кола навуковых iнтарэсаў I.А.Чароты ўключае пытаннi лiтаратуры i культуры славянскiх народаў. Iван Чарота з'яўляецца вядучым югаславiстам Беларусi. Больш за 10 гадоў узначальвае бюро секцыi мастацкага перакладу i лiтаратурных сувязяўСаюза беларускiх пiсьменнiкаў. Займаецца перакладам з сербскай, харвацкай, славенскай, македонскай, польскай i iншых моў на беларускую i рускую, а таксама з беларускай на сербскую. Актыўна выступае ў друку як лiтаратуразнавец, крытык, эсэiст, публiцыст. Аўтар звыш 250 навуковых, навукова-метадычных i лiтаратурных прац, сярод якiх “Беларуская савецкая лiтаратура за мяжой” (1988), “Савецкая лiтаратура ў сувязях i ўзаемадзеяннях. Пачаткi параўнальнага i сiстэмнага аналiзу” (1989). Аўтар “Анталогii беларускай паэзii”, выдадзенай у 1993 г. у Югаславii. Мае таксама больш за 600 друкаваных перакладаў. Член рэдкалегii 6 перыядычных выданняў (2 замежных), навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыi. Лаўрэат мiжнароднай прэмii iмя Астрожскага (Польшча) за 1999 год, прэмii Саюза пiсьменнiкаў Сербii за 2000 год.

Лявон Валасюк
Нарадзiўся 13.12.1955 года ў вёсцы Песцянькi Тэвельскага сельсавета. Вучыўся ў СШ № 16 г.Брэста, працаваў слесарам, служыў у Савецкай Армii. Скончыў архiтэктурны факультэт Брэсцкага iнжынерна – будаўнiчага iнстытута. Друкаваўся ў розных перыядычных выданнях. Аўтар зборнiкаў вершаў на рускай i беларускай мовах “Блiкi дня”, “Фарбы душы”, “Пад знакам Стральца”, “Леанiды”, “Чырвоная вежа”. Друкаваў вершы ў калектыўным зборнiку “Дзень паэзii” (2005), перыядычных выданнях. Пiша апавяданнi, нарысы. Жыве ў Брэсце, працуе мастаком-дызайнерам у ААТ ”Брэсцкi Цэнтральны унiвермаг”. Лявон Валасюк закончыў архiтэктурны факультэт Брэсцкага iнжынерна-будаўнiчага iнстытута. Працуе мастаком – дызайнерам. Творчасць у прафесii i любоў да Радзiмы дапамагаюць яму ствараць яркiя вобразы пакрытых золатам восенi лясоў, гарачых палудняў i прахалодных вечароў - усяго, без чаго ён не ўяўляе свайго жыцця. Паэтычная мова Валасюка пазбаўлена зычных дэкларацый. Яна простая, шчырая i глыбокая. Аўтар падкрэслiвае многiя дробныя дэталi як бы чысцячы ад “злобы дня” наша ўспрыняцце свету.

Цiхi вечар.
Светлы сон.
Спiць у полi
Сiнi лён.
Зоркi сцелюць
Жоўты след.
Рассыпаюць
Быццам хлеб.
Месяц воду
П'е з ракi.
З возера.
З маёй рукi.

З Тэвельскага сельсавета накiроўваемся ў Гарадзецкi, а iменна ў вёску Грушава, дзе ў 1880 – 1939 гг. жыла Марыя Радзевiч, польская пiсьменнiца, якая ў сваiх раманах “Лета лясных людзей”, “Былi i будуць”, “Каштоўны камень”, “Пажары i папялiшчы”, “”Чагары”, апавяданнях “З глушы”, “Чорны хлеб” i iншых апiсала жыццё сялян – палешукоў, хараства палескай прыроды. У Грушаўскай сядзiбе Радзевiч наведала польская пiсьменнiца Марыя Канапнiцкая.

Марыя Радзевiч – пiсьменнiца i памешчыца на Кобрыншчыне (1864 – 1944)
Амаль усё жыццё Марыi Радзевiч прайшло на Беларусi. Тым не менш яна засталася польскай пiсьменнiцай i не толькi таму, што пiсала по-польску. Менавiта Польшчы пiсьменнiца з Грушава служыла аддана i самаахвярна. Невыпадкова польскiя прыхiльнiкi яе таланту ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння ў былым маентку Радзевiчаў у вёсцы Грушава Кобрынскага раёна ўзвялi сцiплы памятны знак, на якiм па-польску i па-беларуску значыцца: “У памяць выдатнай польскай пiсьменнiцы Марыi Радзевiч, удзячныя за яе працу гэты памятны знак, устаноўлены пад дубам “Давайцiсам”, дараць землякi”. Дубу “Давайцiсу” каля пяцiсот год. У былым грушаўскiм двары Радзевiчаў – цэлая дубрава.

Нарадзiлася Марыя ў мястэчку Пянюга Гродненскай губернi Ваўкавыскага павета. Бацькi Марыi за дапамогу паўстанцам (захоўвалi зброю) былi высланы ў Сiбiр. У 1871 годзе, пасля амнiстыi паўстанцам, бацькi вярнулiся з Сiбiры i аселi ў Варшаве. Было вельмi цяжка матэрыяльна. Бацька быў упраўляючым каменацёсаў, мацi працавала на тытунёвай фабрыцы. Праз некаторы час далёкi родзiч Пуслоўскi зрабiў бацьку ўладальнiкам сваёй нерухомай маёмасцi, што ў некаторай ступенi палепшыла матэрыяльнае становiшча сям'i. Сапраўднае паляпшэнне адбылося толькi ў 1877 годзе, калi бацька атрымаў у спадчыну ад свайго бяздзетнага брата Тэадора маёнтак Грушава каля Антопаля. У Грушава было зямлi каля 1533 га, з iх 1/3 частку склалi пасьбiшчы, другую – лясы, астатнюю – лугi i адлогi. У 1881 годзе памер бацька Марыi. Марыя паступова бярэ ў свае рукi маёнтак Грушава, а ў 1887 годзе фармальна становiцца гаспадыняй маёнтка, у якога многа даўгоў, зробленых бацькам i дзядзькам, акрамя гэтага трэба было сплачваць брату i сясры. Падстрыгчы коратка валасы (з дазволу мацi) абуўшы боты з доўгiмi халявамi, спаднiцу нiжэй калена, мужчынскi пiджак, Радзiвiчоўна пачала ўпраўляць Грушавам, якое, дарэчы, не прыносiла многа прыбытку, а патрабавала пастаянна грошай. Марыя Радзевiч упершыню выступiла ў лiтаратуры ў 1882 годзе, надрукаваўшы пад псеўданiмам Маро 2 навелы у адным з варшаўскiх часопiсаў. Сапраўдная папулярнасць прыйшла да Марыi пасля перамогi ў лiтаратурным конкурсе часопiса “Swit”. На конкурс быў прадстаўлены раман “Страшны дзядуля”. Гэту папулярнасць узмацнiла i падтрымала перамога Радзевiч у конкурсе раманаў (2 месца), арганiзаваным часопiсам “Куранты Варшаўскi” (1888 г.).

Раман “Давайцiс” быў перакладзены на 9 еўрапейскiх моў. Папулярнасць пiсьменнiцы ўмацавалi яе далейшыя раманы, апублiкаваныя адзiн за другiм як у Каралеўстве Польскiм, так i ў Галiцыi. Так як Марыя з 1875 года па 1939 фактычна жыла ў Грушаве, пакiдаючы яго на кароткi тэрмiн цi то на вучобу, цi то ратуючыся ад ваеннай навалы, то можна гаварыць пра выключнуб ролю Палесся ў жыццi пiсьменнiцы.тут фармiравалiся яе iдэалы, тут выспяваў талент пiсьменнiцы, тут клалася на паперу большасць яе твораў, тут разгортвалася яе грамадская, рэлiгiйная, гаспадарчая дзейнасць. Першым духоўным настаўнiкам дзяўчынкi была Каралiна Скiрмунт, якая выхоўвала дзяўчынку, пакуль бацькi былi ў выгнаннi, Каралiна Скiрмунт расказвала доўгiмi зiмовымi вечарамi дзецям Радзевiч гiсторыю краю, гiсторыю Вялiкага княства Лiтоўскага, апавядала пра герояў, якiя аддалi жыццё за свій народ, а таксама цудоўныя беларускiя легенды. Талент пiсьменнiцы, фармiраваўся пад уплывам прыроды i фальклору Палесся, светаадчування палешука. Разам з грушаўскiм леснiком Васiлем Фядзечкам рабiла Марыя захапляльныя вандроўкi на лодцы на палескiх азерах, рэках i ручайках, захаплялася маляўнiчымi краявiдамi: зялёным морам хмызнякоў, балотаў, дыванамi лугоў, расквечаным багаццем красак, гарлачыкамi i лiлiямi на вадзе. Марыя Радзевiч добра ведала край, дзе ёй наканавана было жыць, ведала i любiла яго. Вандроўнiкi з Фядзечкам па лясах i балотах суправаджалiся захапляльнымi расказамi мясцовых паданняў, казак, легендаў. Уражлiвая душа Марыi прагна ўбiрала ў сябе хараство палескiх мелодый. Грушава звiнела песнямi на Каляды, Вялiкдзень, Купалле. Зiмовымi вечарамi, калi жанкi збiралiся на вечарнiцы цi папрадухi (а наладжвалiся яны i ў панскiм доме), таксама спявалiся песнi, расказвалiся казкi, паданнi, легенды. А пачынаючы з ранняй вясны да позняй восенi любiла вечарам пасядзець пад дубам “Дэвайцiсам” i слухаць песнi тых, хто вяртаўся з сенакосу цi жнiва, цi то моладзь, якая гуртавалася каля якой-небудзь грушаўскай хаты. Краявiды Палесся, яго жывёльны i раслiнны свет знайшлi мастацкае асэнсаванне ў многiх творах Марыi Радзевiч. Яна ўсёй душой палюбiла гэты таямнiчы “край пушчаў i багнаў”, пабудавала ў 1911 г. у лясной глушы домiк, абсталявала яго як сялянскую хату i летам жыла там са сваёй сваячкай i сяброўкай Ядвiгай Скiрмунт. У 20 –ыя гады гэтая хатка была перавезена ў Грушаўскi двор i паказвалася гасцям як элемент палескай экзотыкi. На Кобрыншчыне знаходзiлiся магiлы самых родных Марыi людзей: дзядулi, бабулi, бацькоў, дзядзькi, сястры.

Пасля жыцця ў чужых кутках, хай i ў сваякоў, Марыя незвычай радавалася сваёй агароднiне, садавiне, сваёй, надзейнай i цiхай, страсе над галавой, цёпламу пасля ўдою малаку. У Польшчу Радзевiч выехала толькi ў 1939 годзе. А да гэтага нiякiя перыпетыi гiсторыi не маглi зрушыць пiсьменнiцу з роднага Грушава. Родныя каранi моцна трымалi пiсьменнiцу на Палессi. Марыя Радзевiч казала: “Ёсць дзве сiлы, якiм трэба аддаць усё, не патрабуючы за гэта нiчога; - гэта Айчына i Бог”… Узнiкае лагiчнае пытанне: “Што было для Радзевiч Айчынаю?”. На першым этапе – Палессе, дзе прайшло ўсё яе жыццё. З цягам часу Марыя будзе лiчыць сваёй радзiмай Польшчу. Дзейнасць Радзевiч з 1921 па 1939 гг. мела выразны польскашавiнiстычны характар, яна выразна супрацьстаяла нацыянальна-вызваленчаму руху, якi ахапiў усю Беларусь, у тым лiку i Кобрыншчыну, Радзевiч старалася пашырыць i ўмацаваць польскасць у Заходняй Беларусi. У адным з пiсьмаў Марыя пiсала што ва - “ўсходнiя крэсы “ варта прысылаць з Польшчы кнiгi, якiя ўмацоўваюць тут польскасць. I кнiгi слалiся (шмат iшло на адрас Марыi Радзевiч у Грушава), не пытаючыся ў тых, каму яны пасылалiся, цi хочуць яны iх браць. У лiсце, датаваным самым 1938 годам, да свайго прыяцеля пiсала: “Мы тут, на крэсах, салдаты справы польскай…”

Марыя Радзевiч у памяцi старажылаў – землякоў.
Марыя замужам не была. У палякаў быў звычай: у дзяўчыны павiнны быць доўгiя валасы, а стрыгчы iх можна толькi тагды, калi яна не збiралася выходзiць замуж. Так паступiла i Марыя. Яна адрэзала валасы, была заўсёды са стрыжкай. Апраналася Марыя вельмi проста, як i мясцовыя жыхары: дамашняе тканае iльняное адзенне, вышытая каля варатнiка i рукаваў кашуля. Насiла доўгую чорную спаднiцу, часам апранала сярмягу. Яшчэ насiла i чорны гальштук. Так апраналася ў сябе дома. А калi ездзiла ў лес у грыбы, то апранала лапцi i доўгую сярмягу, падвязаўшы яе каляровай шнуроўкай. Бывалi выключэннi, калi моцны мароз прымушаў яе застацца. Марыя захаплялася напiсаннем рамана i не заўважала, як наступае зiма. У маёнтку наладжвала грандыёзнае свята на Расжтво.

У адным з пакояў маёнтка знаходзiлася звычайная печ. У самых вялiкiх пакоях былi камiны. Побач з домам пад дубам “Давайцiсам” быў вялiкi стол i звычайныя лаўкi, як у сялян. За домам быў вялiзны сад. Ёе напамiнаў райскi куток. Тут знаходзiўся маленькi домiк, якi па знешнаму вiду напамiнаў цудоўную хацiнку. Тут у летнi час спынялiся простыя сяляне, якiх сюды прыводзiла патрэба.

У асноўным старажылы гавораць пра яе як пра добрую памешчыцу, якая нават даравала сваiмi сялянам крадзяжы i былыя правiннасцi. Вельмi любiла Радзевiч простых сялян “у руках якiх работа кiпела”.

Чырвоную Армiю сустрэла “з хлебам i соллю”прадаставiла свой маёнтак для пастоя. У адказ на гэту гасцiннасць салдаты адплацiлi па-свойму: выкарысталi бiблiятэку Радзевiч у якасцi палiва для кастроў. Некаторыя кнiгi ўдалося выратаваць мясцовым жыхарам. Напрыклад, у Калеснiкавай Ганны Лаўрэнцеўны захаваўся збор твораў Шэкспiра з асабiстым подпiсам i датай набыцця кнiг. Пасля таго, як Радзевiч выехала ў Варшаву, дом быў перададзены ў распараджэнне мясцовых улад. У 1970 – 80 гг. Там знаходзiлiся медыцынскi пункт, магазiн i рабочая сталовая. Цяпер будынак пустуе ў сувязi з аварыйным станам. Захаваўся дуб, названы Радзевiч “давайцiсам”. Марыя Радзевiч была не проста памешчыцай, але стала для некаторых сваячкай: яна стала хроснай у дзяцей свайго вазнiцы, у Калеснiкавай Ганны Лаўрэнцеўны i ў яе сястры Аксiннi, якая выехала ў Польшчу i засталася там жыць.

Марыя Канапнiцкая
У 1889 г. Марыя Канапнiцкая адгукнулася на запрашэнне Марыi Радзевiч i наведала маёнтак Грушава на Кобрыншчыне, наведалi жанчыны – пiсьменнiцы Пiнск, iншыя палескiя мясцiны. Уражаннi Канапнiцкай былi захапляльнымi. Больш таго, Палессе i палешукi сталi прадметам мастацкага асэнсавання польскай пiсьменнiцы. Напрыклад, адно з лепшых апавяданняў “З узломам”, апублiкавалi ў 1892 г. Падзеi, адлюстраваныя ў iм, адбываюцца ў Пiнску. У аснове кампазiцыi – кантраст. З аднаго боку, раскоша, багатае ўбранства зала суда, з другога – галеча, голад. “Год быў цяжкi, ураджай кепскi, бульба пагнiла, авёс счарнеў, ячмень засох, не вырасшы, нават лебеда не ўдалася, была горкай i чарвiвай”. Эмацыйнае ўздзеянне апавядання ўзмацняецца за кошт таго, што яго сюжэт – суд над пяццю зняможаннымi згаладанымi дзецьмi, якiя адчынiлi чужую клець i з'елi тры сыры i фунт масла. Усiмi мастацкiмi сродкамi пiсьменнiца пераконвае чытача, што дзецi вартыя шкадавання i мiласэрнасцi, а не асуджэння.

У 1892 г. пяснярка пачне працу над адным з буйнейшых сваiх твораў – паэмай “Пан Бальцар у Бразiлii”, прысвечаную праблеме эмiграцыi беларусаў, украiнцаў, палякаў у Амерыку. Адарваныя ад радзiмы, героi паэмы думкамi, успамiнамi жывуць у родных сваiх мясцiнах, прыгадваюць Буг, Пiнск, Белавежскую пушчу, Лагiшын, канал Агiнскага, Мухавец, Пiнскiя балоты.

Геаграфiчныя назвы родных мясцiн многiх герояў паэмы – яшчэ адно сведчанне таго, што гэты твор пра трагедыю не толькi польскiх, але i беларускiх сялян – эмiгрантаў, якiя разам вымушаны былi шукаць шчасця – долi на чужыне. Усiм зместам твора i яго будовай пiсьменнiца сцвярджае, што чалавек знiтаваны з той зямлёй, дзе ён нарадзiўся, дзе магiлы яго продкаў. Разрыў гэтых сувязей не можа быць простым нават i тады, калi лёс на чужыне складаецца ўдала. Тым больш балючы ён, калi падзеi на лепшае на чужыне не спраўдзяцца. I ў гэтых пачуццях няма рознiцы памiж палякамi i беларусамi. Мабыць, гэта адна з прычын, што творы польскай пiсьменнiны нязменна карысталiся прыхiльнасцю чытачоў, прываблiвалi сваiм гуманiстычным пафасам. Янка Купала ў вершы, прысвечаным памяцi пiсьменнiцы, назваў яе “пясняркай народаў” “заступнiцай усiх няшчаслiвых”.

З вескi Грушава зварочваем на вёску Хадынiчы. Тут нарадзiўся таленавiты чалавек, загадчык кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання факультэта журналiстыкi БДУ, Вiктар Iванавiч Iўчанкаў.

Iўчанкаў Вiктар Iванавiч
Iўчанкаў Вiктар Iванавiч, лiнгвiст, педагог, журналiст. Нарадзiўся ў 1962 годзе ў вёсцы Хадынiчы. Закончыў Брэсцкi дзяржаўны педагагiчны iнстытут, аспiрантуру пры iнстытуце мовазнаўства iмя Якуба Коласа АН БССР. Доктар фiлалагiчных навук, прафесар, Саветнiк мiнiстра адукацыi па сувязях са СМI i грамадскасцю, загадчык кафедры стылiстыкi i литаратурнага рэдагавання. Выдатнiк адукацыi Республiкi Беларусь. Член Беларускага саюза журналiстаў. Аўтар звыш 60 навуковых i навукова – метадычных работ, у тым лiку дзвюх манаграфiй, звыш 100 публiцыстычных матэрыялаў. Намеснiк галоўнага рэдактара часопiса “Беларуская мова i лiтаратура”, член рэдкалегii часопiса “Роднае слова”. Займаецца стылiстыкай беларускай i рускай моў, лiнгвiстыкай публiцыстычнага тэксту, рыторыкай.

Вёска Малыя Корчыцы – месца нараджэння Васiля Барысюка.
А вось мы ў Малых Корчыцах. Вёска – малая радзiма Васiля Барысюка, аўтара кнiгi вершаў “Вежа”. Васiль скончыў Брэсцкi дяржаўны унiверсiтэт, зараз працуе на абласным радыё. Друкаваўся ў часопiсах “Маладосць”, “Першацвет” i iншых выданнях.

А вось мы ў апошнiм населеным пункце нашай завочнай экскурсii – весцы Павiцце, дзе знайшлi праўнука Iвана Хмеля (Лагадзюка – Бойцiка), аўтара паэтычных зборнiкаў “Iду з кобзай”, “Гоман Палесся”, этнаграфiчнай працы “Украiнскае Палессе”.

Iван Хмель
Iван Хмель – псеўданiм паэта Бойцiка Iвана Васiльевiча, нараджэнца вескi Хабовiчы Кобрынскага раёна. У канцы 1940 гадоў Iван Хмель эмiгрыраваў у Канаду, дзе пражыў да 1970-х гадоў. Выехаць на чужыну Iван Васiльевiч вымушаны быў па прычыне таго, што з'яўляўся нацыяналiстам. На вялiкi жаль, нават у родных не захавалася кнiг паэта. (Ёсць яны ў Харкаве). Адзiная кнiга “Гоман Палесся” захоўваецца ў Дзiвiне ва ўрача мясцовай бальнiцы.

Заключэнне
Наша Беларусь – край паэтаў, спеўная зямля. Кобрыншчына таксама ганарыцца сваiмi паэтамi, лiнгвiстамi, фiлолагамi. Некаторыя рускiя i польскiя майстры слова былi звязаны з Кобрынскай зямлёй.

Праца над праектам узбагацiла нас яшчэ адным адкрыццём сваёй зямлi, краю, сваiх вытокаў. Мы ганарымся багатай талентамi роднай Кобрыншчынай, нашым палескiм краем, тымi, хто добрай працай i талентамi ўславiў кобрынскую землю. Дзiвосныя фарбы тутэйшай прыроды, дагледжаная пакаленнямi вякоў зямля прабуджалi i прабуджаюць творчую думку, цiкаўнасць юнацтва, нараджаюць таленты, што ствараюць славу Айчыны.

Лiтаратура
1. Кiсялёў, Г.К. “Памяць” Кобрынскi раён. Мн., 2002.
2. Ляшук, В.Я. Беларуская лiтаратура. Падручнiк для 10 класса. Мн., 2002.
3. Ляшук, В.Я. Лiтаратура Берасцейшчыны. Брэст, 1999.
4. Мальдзiс А. Лiтаратурныя мясцiны Беларусi. Краязнаўчы даведнiк.//Маладасць. 2007 № 11 – с. 128 – 129.

Савчук Наталья Фёдоровна, г. Кобрин

УО «Кобринский государственный профессионально-технический колледж строителей»


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину