Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: 1941 - 1945

Трагедыя вёскі Барысаўка

З 22 па 26 верасня 1942 г. немцы праводзілі аперацыю «Трохвугольнік» па знішчэнні вёсак Барысаўка Кобрынскага, Боркі, Забалоцце Маларыцкага раёнаў Беларусі, Картэлісы Ратнаўскага раёна Украіны. У час аперацыі ў гэтых вёсках было знішчана 4060 чалавек. На месцы расстрэлу жыхароў Барысаўкі пастаўлены помнік — скульптура маці ў жалобе. На магільных плітах высечаны імёны і прозвішчы загінуўшых, якія былі ўстаноўлены на той час. У школьным гісторыка-краязнаўчым музеі, які існуе з 9 мая 1981 г., складзена Кніга памяці загінуўшых. Пра тыя жудасныя дні ўспамінаюць сведкі, якія цудам засталіся ў жывых.

Алена Куліковіч: «Ранкам стараста аб'явіў, каб усе сабраліся на сход у цэнтры вёскі, менавіта ў цэнтры, таму што баяліся, каб людзі не разбегліся. Усіх жыхароў пагналі на вясковыя могілкі, там іх распранулі — мужчын і жанчын, партыямі загналі ў хлеў, недалёка ад месца расстрэлу. Мужчын заставілі капаць яму, іх першымі і расстралялі. Затым па 6—7 чалавек пачалі выводзіць з хлява, праводзілі да магілы (ямы) і там расстрэльвалі. Калі нас у хляве засталося мала, я з дзвюма жанчынамі зарылася ў саломе. У саломе нас не шукалі, а толькі выпусцілі чаргу куль, якія нас не зачапілі. Калі наступіў вечар, мы выбраліся з хлява. Хаваліся ў лесе, пакуль не закончылася ўся акцыя».

Помнік загінуўшым жыхарам в. Барысаўка.

Іпаліт Пашкевіч: «У той страшны дзень я пайшоў у Дзівін. Калі вяртаўся назад, то сустрэў знаёмага паліцая, які мне сказаў, што ў мяне на двары «навялі парадак». Я думаў, што забралі ўсю маёмасць. Калі прыйшоў дахаты, то ні дзяцей, ні жонкі не было. Усё ў хаце было перавернута ўверх дном. Я пачаў шукаць сям'ю. У метрах 300 ад хаты ў яме, якая ран ей была запоўнена вадой, я пабачыў трупы дзяцей і жонкі. Там былі целы і суседзяў. Я пайшоў шукаць каго-небудзь, каб дапамаглі дастаць целы з ямы, знайшоў старога суседа, які цудам застаўся жывым. Я залез у яму, дзе было па пояс крыві з вадой і пачаў падаваць наверх целы людзей — іх было 11. Усё на мне задзервянела. Я ўсё рабіў механічна. Я не мог ні плакаць, ні крычаць, а толькі нагібаўся, браў цела забітага і падаваў наверх. Сваіх дзяцей і жонку пахаваў тут жа, у двары каля хаты, а астатніх пахаваў у другой магіле. З таго часу і жыву адзін. Магіла самых дарагіх мне людзей побач з хатай. Верны я ім застаўся на ўсё жыццё. Другі раз не жаніўся».

Акт ад 18 снежня 1944 г., складзены ў Кобрыне камісіяй па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Міхаіл Паўлючык: «Сам я родам з вёскі Картэлісы. Бацька аддаў мяне ў Барысаўку да гаспадара пасці кароў. Мне тады было трынаццаць гадоў. Спаў я ў хляве. Прачнуўся раненька, пайшоў да гаспадара ў хату паснедаць — дзверы насцеж. У хаце нікога няма. Пабег да суседа. Думаў распытаць, дзе мой гаспадар з сям'ёй. Там я пабачыў свайго гаспадара. Немцы яго сям'ю схапілі аблавай, у якую там і я трапіў. На плошчы ў вёсцы мы яшчэ не здагадваліся, што задумалі карнікі. А вось калі нас зачынілі ў хляве і вывелі першую партыю людзей, хтосьці сказаў: «Ну вось і канец прыйшоў!». У пацвярджэнне гэтаму прагучалі стрэлы. Потым яны гучалі без перапынку, разам са стогнамі і крыкамі гінуўшых. Падышла і мая чарга. Мяне вывелі ў апошняй партыі. Да с'вежавыкапанай магілы ішлі праз калідор з фашысцкіх аўтаматчыкаў. Нас паставілі тварам да ямы. Унізе я пабачыў залітыя крывёю целы, адтуль несліся стогны яшчэ жывых людзей. Забівалі па адным, стралялі ў патыліцу, а потым нагамі карнікі скідвалі целы ў роў. Я стаяў побач з жанчынай, у якой на руках было маленькае дзіця. Мацёры фашыст вырваў у яе дзіця, ударыў галавой аб зямлю і кінуў у яму. Потым у яме апынулалася і сама маці. Другая жанчына з дзіцем, моцна яго да сябе прытуліўшы, не аддавала, і сваім целам хацела яго захінуць. Пачалася патасоўка. Але гэта не дапамагло. У тэты час хтосьці шапнуў: «Бяжы, хоць ты...» Больш я не мог глядзець на тэту жудасную бойню. Што будзе, тое будзе. Хай лепш застрэлядь, чым вось так. I я пабег далей ад карнікаў. У след прагучалі стрэлы. Побач свісцелі кулі. Нечакана я спатыкнуўся і з ўсяго маху рухнуў на зямлю. Гэта мяне і выратавала. Я быў лёгка паранены ў плячо. Немцы, відаць, вырашылі, што труп хлопчыка ім не прынясе небяспекі. Так я праляжаў да ночы. У пацёмках дабраўся да вёскі Клятышча, дзе мне перавязалі рану. Так я застаўся жывым».

В. П. Сергіевіч