Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Успамiны Мароза М.А.

З успамiнаý удзельнiка BAB, 92-гадовага Мароза М.А.

Kaлi ý вёску Кiвацiчы Кобрынскага раёна прыйшлi першыя Саветы, яму было 18 гадоý. Чырвоную армiю мясцовыя жыхары сустракалi з яблыкамi i кветкамi. А ýладальнiкi маёнтка – сям'я Мультанаý, з'ехала яшчэ летам 39-га, прадаýшы амаль усю маёмасць. Вясной 1940 года ý вёсцы быý арганiзаваны калгас. Уступiла палова жыхароý. Не з радасцi, а за страх. Бо чулi пра дэпартацыю людзей з суседнiх вёсак. Нашы ýспамiны будуць пра жыццё за «польскiм часам» i пра падзеi ВАВ.

Пан Мультан быý удауцом. Гадаваý сам сына Казiка, 1922 года нараджэння. Панскi маёнтак выглядаý так: вялiзны драýляны на высокiм падмурку, крыты бляхай будынак, з мезанiнам i ганкам. Кафляныя печы, печкi i камiн. У бок вёскi Свiшчы сажалка, з чыстай халоднай вадой (вiдаць капалася на крынiцах). У сажалку ýпадаý невялiкi раýчук, без назвы. Саму сажалку акружаý вялiзны земляны вал, на якiм часта падкошвалi траву. Была прагулачная (шпацыр) дарожка, абсаджаная лiпай. Пры ýездзе круглая клумба-цвятнiк. Дарожкi выкладзены брукам (з камення). Ля дома быý вялiзны дагледжаны сад: жоýтыя ранэты, грушы-бэры, жоýтыя i чорна-сiнiя слiвы. I усё гэта закупаý яýрэй-лаýнiк з Кобрына.

Пан трымаý 100 галоý кароý. Была свая сыраварня. Сыры paбiлi на продаж. Taкi ж статак кароý быý i ý мясцовых сялян. Яны таксама насiлi малако на продаж, да сыраварнi. Maглi браць грошы, маглi сыр (галанскi). Ад адной каровы ý летнi месяц можна было прадаць малака аж на цэлы ровар (а тэхнiка тады была ý цане).

Акрамя мясцовых, якiя перыядычна па найму за грошы працавалi ý пана, былi там яшчэ i пастаянныя работнiкi, якiя жылi ý велiчным чвораку (на сёння як бы iнтэрнат). У вёсцы быý магазiн, таргаваý таксама яурэй. Была i школа. Пан часта ездзiý па гасцях на выязной брычцы, запрэжанай тройкай коней. Быý кучар, нехта Солтан.

(Дзе згiнуý панскi маёнтак, ужо нiхто не ведае i не помнiць. Але ý вайну ён не гарэý). Мой субяседнiк – праваслаýны хрысцiянiн. I царква ý Вежным (вёска) недалёка. Але ён часта хадзiý у касцёл. I нiхто гэтага не забараняý.

I таму сёння адзiны можа расказаць пра касцёл, апошнi касцёл. Вядома, што будавалi яго ý 1845 годзе. Аб'ёмная кампазiцыя храма была ýвасоблена гатычным вертыкалiзмам. На галоýным фасадзе была шматфiгурная вежа (некалi ýлетку 44-га года на ёй будзе сядзець нямецкi снайпер). Уваход быý аформлены двухкалонным порцiкам. Вертыкальная шалёýка сцен, пафарбаваная у нябесна-галубы колер, праразалася аконнымi праёмамi. Дах быý з меднага лiста. На хорах cтаяý арган. Акрамя iкон у касцёле ля алтара стаяла скульптура святых апосталаý Пятра i Паýла. Вельмi прыгожая, з дрэва цёмнага колеру, была спавядальня. I не адарваць погляду было ад касцёльнай люстры. Пры ýваходзе ý касцёле вiсела чыгунная скульптура распяцця Iiсуса Хрыста. Касцёл, як i суседняя царква, нiколi не закрывалiся, нават пры фашысцкай акупацыi.

I ýся гэтая краса i гармонiя касцёла згарэла ад запальнай кулi летам 1944-га года. Але каб апiсаць здарэнне, вернемся ý чэрвень 1941 года. З прыходам фашыстаý у маёнтак вярнулiся яго гаспадары. А фашыстаý мясцовыя пабачылi ý першы дзень вайны. Яны iшлi пешшу, але больш матацыкламi i poвapaмi. Iшлi ý напрамку вёскi Тэýлi. Нiкога не чапали. Але i мясцовыя на iх глядзелi з-пад плоту.

Адступаючай Чырвонай армii нiхто не бачыý i не чуý. Мясцiны тут глухiя. А вось праз некаторы час праз вёскi Кiвацiчы, Свiшчы, Заверша прайшла гранiца: суседнiя Глiнянкi, Дзявяткi, Тэýлi былi ва «Украiне», i ý iх «хадзiлi» карбованцы, у Кiвацiчах i Завершы – «Усходняя Пруciя» былi з рэйхмаркамi.

У адпаведнасцi з загадам Трэцяга Рэйха, у гады акупацыi наша краiна была падзелена на два рэйхкамiсарыята: «Украiна» i «Осланд». I якраз ля вёсак Кiвацiчы, Свiшчы, Заверша, Шчарчова i далей на Пружаны праходзiла гранiца, i была там «Усходняя Прусiя». А Тэýлi, Глiнянкi i далей Кобрын – ужо «Украiна». Перамяшчэнне дазвалялася толькi па спецпрапусках, выданых у мясцовай камендатуры (у Шчарчове) i толькi днём. Даведка была з фота, указаннем роста, колеру вачэй i валасоý, узросту.

Справодства ва «Украiне» вялося на украiнскай мове, у «Усходняй Прусii» – нямецкай (i лацiнкай украiнская мова). Пагранiчная паласа была так метраý пяцьсот. Перавораная i забаранаваная на полю, i прасека па лесе. Праз якi кiламетр стаялi пагранiчныя будкi. Варта была круглыя суткi. Па кожнай вёсцы стаялi па 20 пагранiчнiкаý (немцаý). Хто жыý у прыспасобленых памяшканнях (школах), для каго будавалiся баракi. Яду iм варылi мясцовыя, з ix жа прадуктаý, якiя цэнтралiзавана прывозiлi раз у тыдзень з вёскi Пелiшчы. Грабяжу i насiлля немцы нi разу не учынiлi. Прыбiраць памяшканнi i тэрыторыю дапамагалi мясцовыя, хто па просьбе, хто пад прымусам (за правiннасць).

Пагранiчнiкi з мясцовымi ладзiлi, нават разам пiлi i гарэлку, i зналi адзiн другога ý твар. I хадзiць за «гранiцу» ý суседнюю вёску дазвалялi. Каму i за «узятку» – яйкi, сыр, курачка. Налог на зямлю бралi зусiм невялiкi. A калi хтось з немцаý ехаý у Германiю да сваix, мянялiся гасцiнцамi з мясцовымi. Немцы ý вёсцы хадзiлi на танцы, часта хадзiлi яны i ý касцёл, на службу. Гаварылi з мясцовымi па-польску. Хаця за тры гады разумелi i мясцовую мову, а мясцовыя – нямецкую. I усе працавалi: i сяляне, i пан, i немцы. Бо коням i каровам патрэбна было сена, а людзям гароднiна.

Цiкавыя звесткi. Ва «Украiне» не было солi. То за торбу солi можна было вымяняць нават каня. Фронт быý дзесьцi далёка, на усходзе. Пра партызан да 44-га года нават i не чулi. Пры нaблiжэннi фронта ýлетку 44-га года ля Кiвацiч i Заверша здарылася вялiкая бойня. Немцы адступалi. I ý вёсках ix сабралася шмат. Раненых размясцiлi ý касцёле. A калi з лесу пачалi страляць нашы, нямецкi снайпер залез на купал касцёла i трапна цэлiýся ý чырвонаармейцаý. Тады апошнiя выпусцiлi па касцёлу запальную кулю. Касцёл палыхнуý, нашы пайшлi ý атаку. Бой скончыýся праз якую гадзiну. Чырвоная армiя пагнала немцаý на захад, хто быý жывы. А мясцовыя жыхары пачалi выпаýзаць з сваiх схованак. Карцiна была жудаснай. 3 касцёлам згарэлi ýсе раненыя немцы. А нямецкiя акопы былi завалены трупамi, таксама немцаý. Раненых коней i другую жывёлу мясцовыя жыхары лячылi як маглi. Бо здаровых коней прыхапiла наступаючая Чырвоная Apмiя.

У той жа дзень мясцовыя засыпалi зямлёй забiтых i недабiтых немцаý, у тыя ж траншэi. Праýда, не пагрэбаýшы зняць з ix адзенне i абутак. Жэтоны не здымалi, не было iнтарэсу. I да сягоння мо сто, а мо i болей фашыстаý знайшлi свой спакой ля вёскi Заверша. Дзесьцi ý 50-ыя на тым некропалi збудавалi калгасную ферму. А цяпер там ферма разбурана, а тэрыторыя зарасла пустазеллем…

Ужо ýлетку 44-га года ýcix мужчын, хто падходзiý гадамi, забралi ý Чырвоную Армiю. Мароза М.А. направiлi на курсы у Расею, гатавалi на Японiю. Але кiнулi ý Карпаты, дзе ён атрымаý раненне i праз паýгода госпiталя быý камiсаваны. I яшчэ пра адно нямецкае пахаванне патрэбна ýспомнiць.

За вёскай Рынкi ý бок вёскi Дзевяткi на прыгорку, ля хутара (якога ýжо даýно няма) немцы хавалi сваix суайчыннiкаý. У Рынкаýскай школе стаяла ýсю акупацыю нямецкая конная жандармерыя. Вiдаць гэта яны ставiлi бярозавыя крыжы на могiлках свaix салдат. I ix крыжы яшчэ помняць старажылы. Цяпер там таксама тэрыторыя ý пустазеллi ля ýжо другой разбуранай, некалi вялiкай сельскагаспадарчай фермы.

Жнiвень 2013 г.

P.S. Мала надзеi, што суайчыннiкi немцаý даведаюцца пра гэтыя пахаваннi. I хоць фашысты, хаця яны пад прымусам з'явiлiся на нашых землях, але будуць пахаваны па-чалавечы. Так хоча i Бог, а ён на ýcix адзiны.

Материалы



Наши партнеры

Познай Кобрин