Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Кляшчы. Не абщугi, не павукi-паразiты, а вёска ý Кобрынскiм раёне

Хто i калi даý вёсцы такую назву, гiсторыя не помнiць. Першае упамiнанне гэтага паселiшча ёсць у Кобрынскай эканомii ý 1563 годзе. Было тады ý сяле аж 11 двароý.

У больш познi час вёска ý Чаравачыцкiм ключы, i уладальнiк сяла i зямель праз упраýляючага польскi кароль. 3 1795 года гаспадаром вёскi з'яýляýся генерал Сувораý, а затым яго сын Аркадзiй, якi крыху пазней сяло з зямлёй прадаý Яну Нямцэвiчу, брэсцкаму маршалку.

А з канца 18 ст. сялом валодаý род Шадурскiх, знакамiтых магнатаý Рэчы Паспалiтай, зямельныя ýгоддзi якix налiчвалi тут больш 600 дзесяцiн. На гэты час у вёсцы каля 150 жыхароý, гэта, мабыць, хат так пад 30. У самым панскiм маёнтку – 25 жыхароý i сям'я уладальнiка.

Час захаваý у ваеннай вiхуры i партызанцы апошнi дом Шадурскiх у сяле Кляшчы. Яго помняць яшчэ i сёння. Бо ý 50-ыя там была школа, дзе не толькi вучылiся хлопчыкi i дзяýчынкi, але i жылi настаýнiкi. Дом разбяруць на пастройкi у 70-ыя. I пабудуюць некалькi дамоý, у якiх i сёння ý суседнiх Ластаýках жывуць людзi. Вялiзны драýляны панскi дом быý абсаджаны бэзам, конскiм каштанам i мелкалiснай лiпай. Улетку цвiло мноства кветак. Быý сад.

Уся сядзiба з трох бакоý была ахвачана лiпавай алеяй (прогулочный маршрут) Працяг гэтай алеi – 260 метраý. Непадалёк, у бок Ластавак, быý вадаём з рыбай, з прыстанню i бяседкамi.  У доме быý пакой для каждадзённай малiтвы. Там вiселi абразы Мацi Боскай i другiх святых. Запальвалiся свечкi. А да дня народзiн Хрыста (25 снежня) складвалi вярцеп.

У вялiкiя святы паны ездзiлi да касцёла ý Кобрын. За «польскiм часам» вёска павялiчылася. Была пабудавана на грошы польскай улады пачатковая школа. Новая Польшча арыентавалася на нормы заходняеýрапейскай дэмакратыi. У камуну не зачынялi, зямлю i жывёлу не зaбipaлi. Польская валюта на той час стабелiзавалася. 3'явiлiся ашчадныя банкi. Свабодныя людзi ехалi на заробкi ý Амерыку i Канаду. I так жа свабодна вярталiся да хаты. Грошы пераводзiлi ý блiжэйшыя банкi, а прыехаýшы – iх забiралi. Куплялi зямлю, сельскагаспадар-чы iнвентар, жывёлу, будавалi жыллё.

3 кошыкамi яблык сустрэлi чырвонаармейцаý восенню 1939 года. У хаты запрасiлi. I здзiвiлiся iх знешняму вiду i выгляду коней. А калi даведалiся пра камуны, дык зусiм знiклi. Хiлых сваiх коней чырвонаармейцы замянiлi на добрыя, не пытаючы гаспадароý. Сала з сабою прыхвацiлi i праз якi тыдзень з'ехалi. Перш чым прыехалi на падводах з вiнтоýкамi чырвонаармейцы, сям'я Шадурскiх з'ехала ý невядомым напрамку, аддаýшы большую частку сваёй маёмасцi суседзям з Кляшчоý i Ластавак. Так, на успамiн. А праз паýгода, у 1940-ым, пачалi сялян забiраць на Калыму. Без суда i следства.
На шчасце, з Кляшчоý не забралi нiкога. Вiдаць там не было актывiстаý, каб падказалi МКВД «ворагаý народа».

Прыцiхлi сяляне… А тут улетку 1941 года над чыгункай з'явiлiся самалёты, з крыжамi на крылах. Бомбы кiдалi, i не адзiн дзень. Фашысты ý Кляшчы не заглядвалi, бо вёска стаiць убок ад дарогi. У партызанку з вёскi нiхто не пайшоý, не пайшлi i ý палiцаi.

У пажары вайны не гарэлi. Але ý 1944-ым Саветы ý Армию забралi больш дзесяцi мужчын. 3 вайны не вярнулiся трое. А хто прыйшоý з вайны, то вярнуýся да сям'i, да зямлi. Аралi зямлю, плацiлi налогi i радавалiся жыццю. А тут у 1948 годзе новая ýлада пачала ствараць камуну.

Ну каму хацелася аддаваць зямлю, каня, карову? А самому «зубы на палiцу»? Аддалi. Са слязамi, моýчкi аддалi. Бо помнiлi вясну 1940-га, як забiралi на Калыму (на той час рэпрэсiраваныя дамоý вярнулiся, але не ýсе). Калгас назвалi «Чырвоны волат», на рускай мове «Красный богатырь», iнакш – великан, исполин, титан… I ý каго ý галаве ýзнiкла такое словазлучэнне? Не разумею.

А праз некаторы час некалькi такiх «асiлкаý аб'ядналiся ý калгас «Шлях да камунiзму» (да камунiзму не дайшлi, а да «ручкi» – гэта адназначна).

У 60-ыя да сялянскiх хат падвялi «лампачку Iльiча». Правялi радыё. I ýсё без грошай (у калгасе працавалi за «палачку»). У 1966 годзе была ýведзена грашовая аплата працы. I памалу людзi пачалi купляпь тэлевiзары, мэблю, матацыклы. А ý канцы 80-ых высыпалi гравейку да Кобрына. Дзесьцi ý гэты час блiжэй да Кляшчоý (у Стаýпы) перанеслi чыгуначны прыпынак.

Увялi адпускi. Прафсаюз даваý магчымасць з'ездзiць «на юга», у санаторыi. У Кляшчах з'явiлася першая (на сёння тая ж, i адзiная) легкавушка. У 90-ыя зрабiлi праект пад газiфiкацыю прыродным газам. Ля Кляшчоý намецiлi i месца пад стацыянарнае газасховiшча. Першы сакратар райкома тав. Крывецкi ý клубе ýжо вiншаваý калгаснiкаý з «блакiтным палiвам».

I раптам развал СССР… На сёння ý Кляшчах пастаянна пражывае адна сям'я пенсiянераý, а ýлетку пару дачнiкаý. I адна на ýсё сяло карова. Два разы ý тыдзень заязджае туды прыватнiк з хлебам, другi з шырпатрэбам. Адно шчасце, ёсць тэлефон i тэлевiзар.

I яшчэ цiкавыя звесткi. Аднойчы, гадоý так дзесяць таму, з Польшчы прыязджалi сюды нашчаткi апошняга ýладальнiка Кляшчоý – з роду Шадурскiх. Хадзiлi на могiлкi. Я не бачыла iх i не гаварыла з iмi. Але я бачыла i бачу ý якiм стане гэтае пахаванне знакамiтага некалi роду. Апошняе датуецца 1939 годам. Гэты польскi некропаль «прыняý» першых Шадурскiх у канцы 18 стагоддзя.


Герб Шадурскiх

Хавалi тады багатых пакойнiкаý у сямейных скляпах. Глыбока ý зямлi з цэглы выкладалi збудаванне ý памеры так 3 х 3 м, з нiшамi ýбок, дзе ставiлi труну. I замуроýвалi. Да замуроýкi крыпiлi дошку з надпiсам аб памерлым. 3 гэтага склепа быý выхад, было двое дзвярэй. У «пакоi» вiселi абразы святых. Было месца запальвання свечак i месца прыкленчыць перад абразамi.

Больш познiя скляпы былi замураваны. У Першую сусветную кайзераýскiя салдаты, вiдаць, па магiлках не хадзiлi. I мясцовыя лiчылi святататствам чапаць пакой мёртвых. Не чуваць было вандалiзма i ý партызанку. Бо мясцовыя тады зналi i помнiлi, што польскiя гаспадары xавалi сваiх мёртвых без упрыгожанняý i ý простым адзеннi. У больш познi час ластавецкi польскi некропаль не адзiн дзесятак гадоý капалi вандалы.

У Ластаýках знаюць хто разбiраý скляпы на могiлках для пабудовы ý сваiх хатах печаý. Цэглу, надмагiльныя камянi i агароджу клалi ý падмуркi. Шукалi i золата, бо многiя магiлы былi разкопаны. Цяпер жа там усё зарасло травою, хмызняком i бярэзнiкам. Дарогу да могiлак перааралi. Кругом калгаснае поле.

Яшчэ i сёння валяюцца нарэшткi чугуннага анёла на магiле аднаго з Шадурскiх. Ураслi ý траву i кускi чыгуннай агароджы…
Але адну жывую icтоту хтось з Шадурскiх пакiнуý на гэтай кобрынскай зямлi. Адна з мясцовых пакаёвак ад пана нарадзiла дачку. Было гэта ý 1939 годзе.

I расла гэтая прыгажуня ý суседнiх Ластаýках. I была настолькi прывабнай, што адзiн з старшынь мясцовага калгаса дзеля яе i жонку пакiнуý… Ужо няма на гэтым свеце нi таго старшынi, нi той прыгажунi. Але ý ix нарад-зiлася дачка, i жыве дзесьцi ý Кобрыне.

2009 г.