Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Мышанка, Старая і Новая Мыш. Погляд праз гады

Непадалёк г.Баранавічы Берасцейскай вобласцi працякае рака Мышанка, якая бярэ свой пачатак пад Гарадышчам, працякае па Ляхавіцкім і Івацэвіцкім раёнах і ýпадае ý раку Щару. Відаць, ад гэтай рэчкі, з такой мяккай і пушыстай назвай, і пайшлі аднаімённыя вёскі – Старая і Новая Мыш.

Старая Мыш дзесьці ý 10-12 км на паýночны захад ад Баранавіч, а новая на 5 км бліжэй. Вёскі ý пісьмовых даведках упамінаюцца з 15 ст., пад назвай Мыш. Людзі ýжо пазней будуць называць іх – адну Старая, другую Новая Мыш. На пачатак 20 ст. у маёнтку Ст.Мыш 11 двароý і 128 жыхароý, у самым сяленні 2 двары і 11 жыхароý.

Паводле перапісу 1970 года ý вёсцы 187 жыхароý. Сёння веска ý заняпадзе, мала там i двароý і жыхароý. А вось Новай Мышы пашанцавала больш. Ужо з 16 ст. пасяленне з'яулялася мястэчкам. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) Новая Мыш у складзе Расійскай Імперыі, цэнтр воласці ý Навагрудскім павеце.

У 1880 годзе ý мястэчку каля 160 двароý і больш тысячы жыхароý, дзейнічалі касцёл і царква, сінагога, 3 яýрэйскіх школы, бальніца, 21 крама, бровар, цагельны завод, паравы і ветраны млын. 3 навучальных устаноý: народнае вучылішча. Існавала шмат промыслаý: шавецкае, кравецкае, кузнецкае, па вырабу розных рэчаý з дрэва.

А на пачатак 20 ст. у мястэчку было 320 двароý і амаль 4 тысячы жыхароý. У дадатак дзейнічалi і прызыýны участак і аптэка. На сёння ý Н.Мышы больш 500 двароý і больш 2 тысяч жыхароý.

Уладальнікі паселішча
Першым вядомым гаспадаром Ст.Мышы быý Іван Хадкевіч, маршалак лідскі, віцебскі, а з 1482 года кіеускі. (Дарэчы, у 1482 г. быý захвачаны татарамі. Там жа ý няволі і памёр). 3 пісьмовых даведак вядома, што ý 1540 годзе маёнткам Ст.Мыш валодаý Аляксандр Хадкевіч, ваявода наваградскі, а з 1550 года яго сын Герасім.

3 1574 года ý С.Мышы гаспадарыý Ян Хадкевіч, сын Герасіма. Ян Хадкевіч быý жанаты на Крысціне Збароýскай, дачцы ваяводы. У іх было сем дзяцей. Але самай вабітнай асобай быý Ян Кароль (1561-1621). Ян Кароль навучаýся ý еурапейскіх універсітэтах. Майстэрскі валодаý рыцарскай справай, замежнымі мовамі. Не раз наведваý Італію, Іспанію, Францыю, Германію, Англію. Служыý у іспанскага караля.

Па вяртанні быý пры двары польскага караля Зігмунта III. Менавіта ён заýважыу воінскія таленты маладога Хадкевіча.
Ян Кароль Хадкевіч быý жанаты на Соф'i Малецкай, дачцы падольскага ваяводы, які ваяваý супраць Масковіі з самім Стэфанам Баторыем.

3 1599 года Ян Кароль пачаý сваё жыццё як воін. У гады вайны Рэчы Паспалітай (саюз Кароны (Польшча) і Вялікага Княства Літоýскага (Беларусь) з Швецыяй (1600-1609 гг.) сейм назначыý Хадкевіча гетманам і адміністратарам Лівоніі (Прыбалтыка). Маючы невялікае войска з беларускай шляхты, Хадкевіч супрацьстаяý усёй вайсковай сіле Шведскага каралеýства і паказаý свету як ваююць вялікія воіны. (У шведскім войску служылі немцы, галандцы, французы, англічане).
У бітве пад Белым Каменем 25 верасня 1604 года Хадкевіч, маючы двухтысячны атрад, разбіý сямітысячны корпус шведскага генерала, страціýшы ýсяго 81 чалавека, Тады ý 1605 годзе сам шведскі правіцель герцаг Карл з 14 тысячным войскам рушыý на Хадкевіча, у якога было 3 тысячы воінаý. Прымяніýшы ваенную смякалку, Хадкевіч разбіý шведскае войска. Загінулі 9 тысяч шведаý і 100 ліцвінскіх воінаý.

Трыумфальная перамога
Калі патрэбна было нанесці ворагу апошні удар, у краіне пачаýся рокат шляхты (узброенае выступленне польскай шляхты супраць каралеýскай улады). Хадкевіч быý вымушаны весці войска на абарону свайго караля. А калі ý 1608 годзе вярнуýся у Лівонію, то яна амаль цалкам была пад шведамі.

Літвінскае войска Хадкевіча рухалася ýначы, адпачывалі днём. Ішлі на штурм Рыгі, і знянацку напалі на крэпасць. Крэпасць здалася. Удабавак значным трафеем былі два варожых караблі. Хітры гетман прыдумаý як выкарыстаць шведскі флот. Гэтыя два караблі са сваімі воінамі ён накіраваý на шведскі флот, які стаяý непадалёк каля Шалца (порт). Воіны Хадкевіча спусцілі са сваіх караблёу лодкі з порахам і направілі іх у эскадру шведаý. Не паспелі шведы ýцяміць што да чаго, як ліцвіны запалілі порах, а самі перабраліся ý другія лодкі. Агонь ад выбуху перакінуýся на два шведскіх караблі. Напужаныя шведы паднялі ветразі і адышлі ад берага. Ліцвіны святкавалі перамогу.

Але шведы не здаваліся. У 1609 годзе супраць Хадкевіча выступіý з войскам шведскі генерал Мансфельд з 14 тысячным войскам. Хадкевіч з войскам адступіý і пераправіýся цераз Двіну. Шведы палічылі гэты манеýр за ýцёк. I рушылі за ліцвінамі. Тут і высветлілася, што Хадкевіч чакаý шведаý у засадзе. Не даýшы шведам агледзецца, ліцвінскія воіны наляцелі на шведаý, затапталі іх і загналі ý раку...

Рэч Паспалітая зноý святкавала перамогу. Кароль нават пажадаý, каб Хадкевіч узначаліý войска ý паходзе на Маскву. Але Хадкевіч адхіліý гэтую прапанову, заявіýшы, што ваюе толькі абараняючы айчыну. Але загад караля патрэбна было выконваць. Гэты паход на Маскву не прынёс лаýраý перамогі. Удабавак знянацку памёр сярэдні сын Хадкевіча.

Як не балела душа, а абараняць радзіму трэба. У 1613-1615 гг. ён кіруе абаронай Смаленска (Смаленск быý на землях ВКЛ). I паспяхова. У 1618 годзе Хадкевіч узначаліý войска цара Уладзіслава (сын польскага караля тры гады сядзеý на рускім прыстоле), і патрабаваý у Міхаіла Раманава сыйсці з царскай пасады. Спалоханы Раманаý 11.01.1618 года заключыý мір з РП. А за свой царскі тытул аддаý Рэчы Паспалітай Смаленскія і Чарнігаýскія землі. А тут і асманская імперыя (туркі) вырашылі захапіць Еýропу, з 250 тысячным войскам.

Рэч Паспалітая супрацьпаставіла туркам 34 тысячы ліцвінаý і 30 тысяч казакоý. Айчыне была патрэбна перамога. Войска сустрэлася на рацэ Днестр, каля замка Хоцін. Сорак дзён доýжылася вайна паміж хрысціянамі і мусульманамі. Войска Хадкевіча разбіла галоýныя сілы турак. 80 тысяч турак загінулі. Туркі адступілі. Асман не стаý уладаром Еýропы. А Хадкевіч загінуý у апошняй бітве. На полі бітвы. Воіны пахавалі цела свайго гетмана дзесьці там, пад Хоцінам. А сэрца ý саркафагу даставілі ý крыпту касцёла Вялікай Бераставіцы. Так пажадаý гетман. Дзе сёння той саркафаг невядома.

А гетманская булава графа Хадкевіча знаходзіцца ý Варшаве. 3 1621 года магнацкую рэзідэнцкую ý Мышы агаліý брат Яна Хадкевіча Аляксандр, жанаты на Кататыне, дачцы львоýскага купца. Iх дачка Ганна з 1626 года становіцца ýладальніцай Мышынскага замка. Мужам Ганны быý Пракоп Сіняýскі. 3 1632 года ýладаром Мышы становіцца сын Ганны, а затым і патомкі роду Сіняýскіх.
У 1728 годзе па данных Інвентара Старая Мыш належыла роду Несялоýскіх «герба Кошбак». А ý 1845 годзе маёнтак належыý Людвіку Дамброýскаму. Уладанне налічвала 2126 дзесяцін зямлі. У 1911 годзе уладальніцай маёнтка была графіня Елізавета Паýлаýна Мусіна-Пушкіна. Апошнімі ýладальнікамі (1939 г.) былі Барзаньковы.

На сёння і Старая і Новая Мыш уваходзяць у склад ОАО «Агракамбінат Мір», з'яуляецца блізкім прыгарадам г.Баранавічы.
Яшчэ раз нагадаю чытачу, што паселішча Мыш вядома з першай паловы 15 стагоддзя. I уваходзіла яно ý састаý каралеýскіх зямель ВКЛ.

Менавіта Ян Герасім Хадкевіч (1537-1579) на высокім беразе ракі Мышанка заклаý рэзідэнцыю ý выглядзе замка (50 х 50 м) з драýлянымі башнямі па вуглах, з высокімі сценамі. Вакол замка быý высокі насыпны вал i глыбокі роý, які напаýняýся водамі ракі.

У цэнтры замкавай рэзідэнцыі быý драýляны двухпавярховы дом. Цэнтральную частку дома займала вялікая зала на другім паверху, з дубовай шырокай лесвіцай. Да залы з двух бакоý прымыкалі залы меншых памераý, кабінет гаспадара, бібліятэка, жылыя памяшканні для гаспадароý, з кухняй і сталовай, глыбокі калодзеж для вады. Другія драýляныя пабудовы прызначаліся для кладавых, жытла прыслугі. У процьлеглым баку былі гаспадарчыя пабудовы...

Усё ý духу таго часу. У 1654 годзе ý час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай замак Хадкевічаý згарэý і больш не аднауляýся. Рускія ваяводы дакладвалі свайму цару, даслоýна: «В городке Мыши литовских людей всех выбили. . . И город Мышь выжгли и совсем разорили, без остатку. ..».

На сёння парэшткі замкавых сцен праглядваюць з поýдня вёскі на правым беразе ракi Мышанка. Добра відаць чатырохвугольная плошча, акружаная валам вышыней да 2 метраý і шырынёй канавы да 20 м. А калісь гэты роý меý глыбіню амаль 8 м.

Новы расцвет Мышанскага фальварка наступіý у другой палове 18 стагоддзя пры Несялоýскіх, але гэта была ýжо Новая Мыш.Юзэф Несялоýскі (1728-1814) на жывапісным рэльефе закладвае новую рэзідэнцыю, ужо ý стылі барокко. Юзэф Несялоýскі актыýна ýдзельнічаý у жыцці краю: пасол на сеймы, дэпутат Трыбунала BKЛ, стараста цырынскі, падкоморый наваграцкі, ваявода. У 1764 годзе ýдзельнічаý пры выбранні на трон Станіслава Аýгуста Панятоýскага, і сябраваý з ім.

Дарэчы, у 1784 годзе па дарозе ý Нясвіж кароль завітаý да сябра ý Старую Мыш. Што ж уяýляла сабой сядзіба Несялоýскіх? Сядзібны дом быý цагляным, памерам 12x6 сажняý, крыты саломаю (экалагічна чысты дах). Непадалёк быý хлебны амбар, пабудовы для скаціны, вінакурня, вадзяная мельніца, жытло прыслугі.

Уязная алея працягам 200 м і шырынёй 13 м перад гаспадарскім домам расшыралася і прымыкала да другой алеі. Гэтая алея мела чатыры рады дрэý, з двумя прагулачнымі дарожкамі па 4 метры. 3 цягам часу мяняліся гаспадары, перабудоýвалася і сядзіба.

У пачатку 20 стагоддзя быý пабудаваны непадалёк дабротны спиртзавод, дарэчы з шыкоýнай жоýтай цэглы. (I цяпер у добрым стане, але чамусьці не выкарыстоýваецца). Па данных Інвентара за 1728 год – гэта мястэчка (Новая Мыш) з некалькімі вуліцамі, з гаспадарскім ужо драýляным домам, з высокім ломаным мансардным дахам. 3 вялікім парадным залам і 15 пакоямі, пяццю гардэробамі, сталовай з прыгожымі упрыгожаннямі з лепкі. Уезд вызначала двуярусная брама з галерэяй.

Яшчэ на тэрыторыі маёнтка былi медзеплавільны і лесапільны заводы. Пасля III падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) мясцовай шляхце не да спадобы былі расійскія законы і парадкі. I калі у 1831 годзе ýспыхнула паýстанне, мышанская шляхта падтрымала яго. А калі паýстанне атрымала паразу – усю гаспадарку царская ýлада канфіскавала – дабро вывезлі, пабудовы разабралі.

Аб мінулым мястэчка ýсё ж напамінаюць некалькі пабудоý. Яшчэ ý добрым стане двупавярховы флігель гасцінага двара. А ý цэнтры вёскі Новая Мыш высіцца касцёл Прыабражэння Гасподняга. Будавауся ён у 1825 годзе з цэглы, на месцы згарэýшага драýлянага касцёла, які будавалі ý 1641 годзе на фундуш Казіміра Льва Сапегі.

Касцёл агароджаны парканам з трохарачнай мураванай брамай. У вуглу агароджы перад касцёлам пастаýлена двуярусная шатровая званіца. Некалькі слоý аб убранстве касцёла.

Цікавая гісторыя амбона. Дзесьці ý пачатку 20 стагоддзя яго прывезлі з Нясвіжа, з касцёла бенедыкцінак. Амбон выкананы у стылі ракако. Аднаýляýся апошні раз у 1929 годзе. Амбон дэкарыраваны скульптурамі 4 евангелістаý, херувімамі, паляýнічымі атрыбутамі, а таксама картушкамі і медальёнамі. Завяршае амбон скульптурная група ангелаý. На хорах устаноýлены арган, выкананы ý 1762 годзе, адноýлены ý 1891 годзе.

Абразы 18 стагоддзя: «Св.Станіслава», «Св.Ганны, Марыі і Іісуса Хрыста», «Маці Божай з дзіцём». Галоýны алтар – двуярусны, на высокім цокалі. На другім ярусе вакол карціны «Святая сям'я» – скульптурная група анёлаý.

У гэтай жа вёсцы на цэнтральнай плошчы акаймаваная агароджай стаіць і Спаса-Прэабражэнская царква. Пабудавана ý 1859 годзе, з дрэва, на высокім падмурку. Галоýны ýваход з заходняга боку адзначаны высокай паперцю з лесвічным каскадам. Бакавы ýваход з боку плошчы.

У інтэр'еры дамінуе прастора цэнтральнай малітоунай залы. Цікавасць вызываюць абразы: «Спас Пантакрата», «Маці Божая з дзіцём», «Святы Аляксандр Неýскі», канец 18 стагоддзя.