Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Навасадкi

НАВАСАДКІ – вёска ў Хідрынскім с/с, за 19 км на ПдЗ ад горада чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па прасёлачнай дарозе і далей па шашы Макраны–Кобрын. 8 гаспадарак, 9 жыхароў (2005). У 1789 г. Навасадкі – вёска, 4 валокі зямлі, 8 гаспадарак, 44 жыхары, бровар, карчма (на арэндзе з 1709); у Азяцкім ключы Брэсцкай эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1897 г. вёска ў Верхалескай вол., 9 двароў, 75 жыхароў меліся ветраны млын, 221 дзес. зямлі (1890). У 1905 г. 132 жыхары. У 1911 г. вёска Навасёлкаўскай вол. таго ж павета, 137 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 10 дамоў, 60 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 30.10.1950 г. ў Верхалескім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. ў вёсцы было 29 двароў, 106 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Навасадкі акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. 104 жыхары, у 1970 г. – 83 жыхары. У 1999 г. вёска, 18 гаспадарак, 21 жыхар, у складзе калгаса «Сцяг Перамогі» (з 2004 СВК «Раданежскі»; цэнтр – в. Корчыцы).

Навасёлкi

НАВАСЕЛКІ – вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на ПнУ ад г. Кобрын, 16 км ад чыг. ст. Гарадзец (на лініі Брэст-Гомель), 72 км ад Брэста. На шашы Брэст-Мінск. 14 гаспадарак, 26 жыхароў (2005). У 1897 г. Навасёлкі (Лука) – вёска, 27 двароў 174 жыхары, хлебазапасны магазін, 287 1/4 дзес. зямлі (1890); у Іласкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У 1905 г. было 175 жыхароў, у 1911 г. – 185 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 19 дамоў, 89 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с. У 1940 г. вёска налічвала 159 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў 1943 г. ням.-фаш. захопнікі спалілі вёску (32 двары) і расстралялі 67 жыхароў. На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1974 г. ўстаноўлены помнік (на паўн.-ўсх. ускраіне вёскі). Пасля вайны вёска адноўлена. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Кутузава. Паводле перапісу 1959 г. Навасёлкі налічвалі 91 жыхара, у 1970 г. – 97 жыхароў. У 1999 г. ў вёсцы 18 гаспадарак, 45 жыхароў, у складзе калгаса «Праўда» (з 2004 СВК «Шамятоўка»; цэнтр – в. Шамятоўка).

Навасёлкi

НАВАСЁЛКІ – вёска, цэнтр Навасёлкаўскага с/с, за 25 км на Пд ад горада і чыг. ст. Кобрын, 71 км ад Брэста. 372 гаспадаркі, 819 жыхароў (2005). У 1563 г. ўпамінаюцца навасельскія баяры. У 1567 г. Навасёлкі – маёнтак, уладанне С.Стахорскага, на тэр. Брэсцкага пав. У 1747 г. маёнтак, уладанне Я.Стахорскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ. У 1886 г. Навасёлкі – сяло Верхалескай вол., 50 двароў, 495 жыхароў, дзейнічалі валасное праўленне, Міхайлаўская царква (захавалася да нашага часу), ветраны млын, піцейны дом. За 3 вярсты ад сяла знаходзіўся шклозавод Паўлопаль. У 1890 г. Навасёлкі – вёска і сяло. Сяло складалася з пасёлкаў Крупчыцы, Хамяняты, Валынцы, Бурды, Заграбы і Яшчукі (1-е Навасёлкаўскае сельскае т-ва), 491 дзес. зямлі. Вёска складалася з пасёлкаў Зафабы, Дзехцяры і Пацелі (2-е Навасёлкаўскае сельскае т-ва). Каля сяла і вёскі размяшчаліся 8 аднайменных маёнткаў, уладанні: Ул.Жыромскага (280 дзес. зямлі), П.Валіцкай (174 дзес. зямлі), Ю.Астраменцкага (44 дзес. зямлі), А.Фядзюшкі (52 дзес. зямлі), С.Сямашкі (172 дзес. зямлі), Р.Анцуты (30 дзес. зямлі), А.Баяроўскай (94 дзес. зямлі), В.Мыслоўскага (252 дзес. зямлі). У 1897 г. ў сяле (6 пасёлкаў) 107 двароў, 665 жыхароў, меліся Верхалескае валасное праўленне, царква, царк. прычт (3 двары, 17 жыхароў), царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін, урачэбны прыёмны пакой, дробязная крама; у вёсцы (2 пасёлкі) – 27 двароў, 175 жыхароў, дзейнічалі ветраны млын, піцейны дом. У 7 аднайменных маёнтках, уладаннях: Мыслоўскага – 2 двары, 3 жыхары; Валіцкіх – 2 двары, 12 жыхароў; Фядзюшкі – 5 жыхароў; Астраменцкага – 12 жыхароў; Ягакоўскага – 3 двары, 15 жыхароў; Сямашкі – 2 двары, 5 жыхароў; Задзірноўскага – 2 двары, 2 жыхары. У 1905 г. Навасёлкі – сяло (820 жыхароў) і маёнтак (42 жыхары). У 1911 г. сяло, цэнтр аднайменнай воласці таго ж павета, 1046 жыхароў; маёнтак – 11 жыхароў. З 1921 г. ў складзе Польшчы, цэнтр Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага пав. Палескага ваяв.; вёска і фальварак, 242 дамы, 1205 жыхароў. На тэр. гміны 58 населеных пунктаў, 8246 жыхароў. У 1930-я г. ў вёсцы працавалі школа і вячэрнія курсы. 3.8.1933 г. сяляне навакольных вёсак, якія ўдзельнічалі ў масавым паходзе на маёнтак памешчыкаў Малачэўскіх (в. Булькава Жабінкаўскага раёна) з мэтай прымусіць іх выплаціць запазычанасць сезонным рабочым, разграмілі некалькі сядзіб асаднікаў і атакавалі паліцэйскі ўчастак у в. Навасёлкі. 3 Брэста на дапамогу паліцэйскім прыбылі салдаты і атрады паліцыі. У памяць аднаго з буйнейшых сял. выступленняў 1933 г. ў Кобрынскім пав. ў скверы в. Навасёлкі ў 1967 г. ўстаноўлены абеліск. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Дзівінскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10. 1940 г. – цэнтр Навасёлкаўскага с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска, 286 двароў, 1409 жыхароў працавалі няпоўная сярэдняя школа, сельпо з гандл. кропкай, аддз. сувязі, медпункт, сельсавет (тэлефанізаваны), ветэрынарны пункт, грамадскае сховішча збожжа. На тэр. сельсавета знаходзіліся 5 населеных пунктаў, 668 двароў, 3309 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з ням.-фаш. захопнікамі загінулі 2 воіны Сав. Арміі (пахаваны на могілках, у 1969 устаноўлены абеліск) і 22 вяскоўцы (помнік устаноўлены ў 1965 у цэнтры вёскі). У 1948 г. ў Навасёлках пачалося будаўніцтва клуба, быў арганізаваны калгас імя Леніна (аб'ядноўваў 14 гаспадарак), які стаў першым у Дзівінскім р-не (старшыня І.А.Ніканчук). У ліст. 1949 г. ў калгас уступілі 125 гаспадарак. Паводле перапісу 1959 г. Навасёлкі налічвалі 1194 жыхары, у 1970 г. – 1156 жыхароў. У 1999 г. было 400 гаспадарак, 926 жыхароў цэнтр калгаса «Сцяг Леніна». Працуюць 2 магазіны, бальніца, амбулаторыя, аптэка, Дом культуры, б-ка, сярэдняя школа (пры ёй дзейнічае музей), дзіцячы сад, фельч.-акушэрскі пункт, ветучастак, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Помнік архітэктуры – Міхайлаўская царква (XIX ст.).

Навасёлкi

НАВАСЁЛКІ – вёска ў Тэвельскі с/с, за 16 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 4 км ад чыг. ст. Тэўлі (на лініі Брэст-Баранавічы), 67 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах на Кобрын, Камянец, Пружаны. 19 гаспадарак, 25 жыхароў (2005). У 1897 г. Навасёлкі – вёска ў Мураўёўскай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ., 22 двары, 181 жыхар; 338 дзес. зямлі (на 1890). Сядзіба Навасёлкі налічвала 8 жыхароў. У 1905 г. вёска, 221 жыхар. З 1921 г. ў складзе Польшчы, у Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 7 дамоў, 47 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Тэвельскім с/с. У 1940 г. вёска, 39 двароў, 177 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну Навасёлкі акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Молатава. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 138 жыхароў, у 1970 г. – 101 жыхар. У 1999 г. 21 гаспадарка, 29 жыхароў, у складзе калгаса імя Гагарына (з 2004 СВК «Тэўлі»; цэнтр – в. Тэўлі).

Нятрэба

НЯТРЭБА – вёска ў Гарадзецкім с/с, на паўд.-зах. беразе Каралеўскага канала. За 15 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 59 км ад Брэста. Каля шашы Брэст– Мінск. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005). У 1897 г. Нятрэба – маёнтак у Блоцкай (Балоцкай) воласці Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 7 жыхароў. У 1905 г. маёнтак, 7 жыхароў. У 1911 г. пас. Рачкі-Нятрэба Гарадзецкай вол. таго ж павета, 50 жыхароў. 3 1921 г. вёска Нятрэба-Рачкі ў складзе Польшчы, у Гарадзецкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 8 дамоў, 50 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Акцябрскім, з 31.3.1959 г. ў Гарадзецкім сельсаветах, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не. У 1940 г. вёска Нятрэба, 74 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы было 53 жыхары, у 1970 г. – 38 жыхароў. У 1999 г. 5 гаспадарак, 7 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр – в. Акцябр).

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину