Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Населённые пункты Кобринского района от А до Я

Ушкавіца

УШКАВІЦА – вёска ў Хідрынскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 36 км ад Брэста. Каля шашы Мінск–Брэст. 59 гаспадарак, 167 жыхароў (2005). У 1563 г. ўпамінаюцца зямяне Юшковічы [ад асабовага імя Юшко (Яўфімій). У 1890 г. Ушкавіца – вёска ў Прускаўскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 71 1/4 дзес. зямлі. Побач знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне А.Апацэвіча, 105 дзес. зямлі, і аколіца, 122 дзес. зямлі (разам з аколіцай Патрыкі). У 1897 г. ў маёнтку 8 жыхароў, у аднайменных жылых дамах пры ўрочышчах Лаза, Масмышчы, Пральня -11 жыхароў. У 1905 г. існавалі вёска (167 жыхароў) і маёнтак (25 жыхароў). У 1911 г. вёска налічвала 143 жыхары, маёнтак – 37 жыхароў. З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 9 дамоў, 56 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. ў Пескаўскім, з 16.7.1954 г. ў Пецькаўскім, з 18.12.1972 г. ў Хідрынскім сельсаветах. У 1940 г. хутары, 29 двароў, 142 жыхары. У Вялiкую Айчынную вайну акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1949 г. 26 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя Пушкіна (старшыня І.Дзмітрук). Паводле перапісу 1959 г. Ушкавіца налічвала 92 жыхары, у 1970 г. – 117 жыхароў. У 1999 г. 51 гаспадарка, 138 жыхароў у складзе аграфірмы «Беларусь» (з 2004 СВК «Вербнае»; цэнтр – в. Пескі). У в. Ушкавіца нарадзіўся П.А.Міхайлаў, бел. мовазнавец, педагог, спецыяліст у галіне дыялекталогіі, анамастыкі, лінгвагеаграфіі, навук. тэрміналогіі.

Навигация

Поиск по сайту

Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину