Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры

Падведзены вынікі XXV рэспубліканскага агляду-конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» 2 месца атрымала Кобрынская раённая цэнтральная бібліятэка за распрацоўку і рэалізацыю краязнаўчага турыстычна-бібліяграфічнага праекта «Помнікі, памятныя мясціны Кобрынскага раёна».

Мэта праекта - прыцягненне ўвагі шырокага кола карыстальнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой Радзімы, памятных месцаў Кобрынскага краю; рэкламна-інфармацыйнае забеспячэнне турыстычнага патэнцыялу горада і раёна.

Працавалі над праектам галоўны бібліёграф Курачук С. Д. і бібліёграф Дардзюк Л. С.