Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

У кобрынскім ліцэі — “Залаты дырэктар”!

Кобрынскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сферы абслугоўвання – сапраўдная кузня запатрабаваных прафесій. Нядаўна скарбонка ліцэя папоўнілася чарговай значнай узнагародай – дырэктар Віктар Нічыпарук стаў пераможцам абласнога конкурсу “Лепшы дырэктар установы прафесіянальнай адукацыі ў 2017 годзе”.

Конкурс складаўся з двух этапаў, на працягу якіх удзельнікам трэба было пазнаёміць прысутных са сваімі ўпраўленчымі стратэгіямі і ўстановай адукацыі праз відэаролік і эсэ, прадставіць самапрэзентацыю, вусную прамову, паўдзельнічаць у спарынг-дэбатах, пазмагацца ў веданні заканадаўча-нарматыўнай базы ў рамках прафесіянальнай дзейнасці. Знайшлося месца і для каманднай работы – кожная ўстанова адукацыі прадстаўляла візітку “Мой дырэктар — самы лепшы”. Цікавым выпрабаваннем стала вырашэнне нестандартных сітуацый, якія могуць напаткаць у час работы любога кіраўніка. Па выніках конкурсу Віктар Нічыпарук набраў максімальную колькасць балаў і быў узнагароджаны сертыфікатам “Залаты дырэктар” і Ганаровай граматай.

— Наш час ставіць перад кіраўніком цэлы шэраг патрабаванняў, — адзначыў Віктар Сцяпанавіч. – У першую чаргу гэта прафесіянальная граматнасць, упраўленчыя кампетэнцыі, уменне своечасова прымаць аптымальныя рашэнні і граматна распрацоўваць стратэгію развіцця навучальнай установы. Мне хацелася б выказаць словы самай шчырай удзячнасці ўсяму майму калектыву, педагогам і навучэнцам, дзякуючы намаганням якіх гэтая перамога стала магчымай.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

 

Источник информации:
Районная газета "Кобрынскi веснiк"

Комментарии