Іудзейская канфесія прадстаўлена будынкам сінагогі ў Кобрыне на вуліцы Першамайскай, 40. Пабудавана ў 2-й палове XIX ст. з цэглы і з'яўляецца памятнікам эклектычнай архітэктуры з элементамі класіцызму. Пасля вайны ў будынку размяшчаліся піўзавод і цэх безалкагольных напіткаў, у лютым 2001 г. перададзены для стварэння яўрэйскага культурнага цэнтра.
Будынак вырашаны цэнтрычным 3-павярховым аб'ёмам, крапаваным па вуглах лапаткамі. Верхнія паверхі расчлянёны арачнымі вокнамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць падаконныя нішы, фігурная рустоўка, аркатурныя паяскі.
У 1989—1993 гт. у Кобрыне пабудаваны малітоўны дом абшчыны евангельскіх хрысціян-баптыстаў (архітэктар А.Андраюк, канструктар А.Хрушч, мастак Л.Рацько).
А.М.Кулагін
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.