Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

Каляды на Кобрыншчыне

На працягу стагоддзяў у свядомасці чалавека суіснавалі паралельна два магутныя пласты еўрапейскай культуры: язычніцтва і хрысціянства. Святочныя абрады і звычаі ўвасобілі ў сабе як язычніцкія, так і царкоўныя традыцыі, у аснове якіх ляжыць адзіная мэта, скіраваная на дапамогу вышэйшых сіл здароўю і дабрабыту чалавека.

У аснове пабудовы народнага календара ляжыць рух сонца па небасхіле. 3 асаблівай павагай чалавек ставіцца да Сонца — яно дае жыццё ўсяму жывому на Зямлі. I таму першае свята гадавога кола — гэта менавіта Каляды. Гэта свята ў гонар зімовага сонцастаяння, адраджэння Бога-Сонца. Пасля зімовага сну яно паварочвае на лета, доўжыць дзень, нясе цяпло і новыя спадзяванні на ўсё добрае.

Святкаванне Каляд працягваецца з 6 па 19 студзеня, імі заканчваецца Піліпаўскі пост. Які ж быў калядны абрад старадаўніх часоў на Кобрыншчыне, якія элементы захаваліся, дайшлі да сённяшняга дня? Аналіз запісу фальклору паказвае, што святочныя традыцыі не застаюцца нязменнымі, яны змяняюцца і развіваюцца пад уплывам знешніх з'яў, якія адбываюцца ў грамадстве. Запісы зроблены, у асноўным, ад носьбітаў-інфарматараў, каранных жыхароў Кобрынскага раёна, якія нарадзіліся ў пачатку XX ст., усе праваслаўныя, адукацыі не маюць. Традыцыі ведаюць ад бацькоў і дзядоў.

«... Празнованне Коляд почыналося з посныі вычэры, шостого январа, як взыйдэ пэрша зырка (апошняя астранамічная дэталь, зразу мела, прыйшла да нас з хрысціянствам). То называлась пэрша Коляда, чы иылыповська Коляда. До гэтыі вычэры спецыяльно шыховалыся. Обізатілыю трэба було варыты кутю. Тыпэрычка кутя готова, а раній трэба було ячмэню насушыты, шэ его в ступы потовчы, а овса насушыты, кісіля з его намолоты, бо кісель тожэ завшы варылы. Трэба було все в жорнах крутыты... Кутю зварять і поставлять до вычэры на покуть. Снопок жыта в хату обізатільно прынысэмо, у кутку поставымо пуд іконою. А заготовлялы мы его в пылыповку. Вжэ як мужыкы молотять, то мы хорошынькы колоскы з зырняткамы выбыраем і робымо снопыка...

...Пыклы поены помпушкы, гэто замісто хліба, варылы грыбовый боршч, боб, маку наколотымо, галушкы, грыбы з цыбулію, вьюны, капуста, сіледка, кампот з яблык, грушок...

... В хату господар прыносыв сіно і клав на стыл. Алэ ж обізатільно господар, а ны хозяйка, чы вжэ старшый сын, гэто значыть, шо на коров вовкы ны нападуть, скотына ны блудытымэ, в свій двір будэ прыходыты і молоко добрэ будэ. Сіно настылалы настылныком і ставылы гэты наготованы всі-всі поены блюда. Як сымья богата, то на столі стояло 12 страў, а як бідніша, то було і пьеть, можэ сім, алэ коб нычотнэ. Господар запалював свічку, всі молылыся, посля гэтого потыху вычэралы. Дэ хто так прыказував: «Йіштэ, діткы, і дыржітэ добрэ ложкы в руках, хоб овэчка любыла своіх ягняток, свыня своіх поросяток». На гэтыі вычэры і гадалы. Дывкы вытягувалы з-пуд настылныка сіно і по его довжыні дывылыся, якый будэ лен. Як сіно довгэ, то і лен уродыть высокый, хорошый, як коротка, то й лен ны уродыть. А знаетэ, шо значыть лен хорошый выростэ! Гэто ж сымыо трэба було всю одіваты. А одежа вся ж льняная була...»

У вёсцы Лелікава быў такі звычай астаўляць на ноч лыжкі, угыкнутыя ў куццю. А ранкам глядзелі, чыя лыжка нахілілася, той раней за ўсіх памрэ.

«... На ныч стола ны прыбыралы, а вжэ на сніданне добавлялы іду мясную і так йілы. Кутю, якая осталась, оддавалы курам, коб добрэ ныслыся...»

Сена, якое ляжала пад абрусам, у такіх вёсках, як Навасёлкі, Магдалін, Рыбная, Барысава і інш., на другі дзень выносілі, клалі скаціне ў яслі, каб здаровай была і многа малака давала. А вось у вёсках Дзівін, Лелікава, Хабовічы і інш. сена ў хаце трымалі да Вадохрышча, пасля трэцяй поснай Каляды выносілі ў хлеў і таксама аддавалі жывёле.

На другі дзень Каляд, 7 студзеня пад вечар, пачыналі хадзіць калядоўшчыкі, але ж гэта назіралася не ва ўсіх вёсках. У некаторых мясцінах калядоўшчыкі хадзілі толькі на «Шчадруху».

«.. .Носылы звізду от хаты до хаты, поздравлялы з празныком, спувалы пісні»:

«ОЙ, ВЫЙДЫ, ВЫЙДЫ, ГОСПОДАР, НА ДВІР»

Ой, выйды, выйды, господар, надвір,
Гэй, Коляду, господар на двір
— Той подывыся, шо тобі дав Быг,
Гэй, Коляду, шо тобі дав Быг.
Ой, дав тобі Быг два стожкы жыта,
Гэй, Коляду, два стожкы жыта.
Трэтій пшаныцы на поляньщы,
Гэй, Коляду, на поляныцы.
Чэтвэртый грэчкы на варэнычкы,
Гэй, Коляду, на варэнычкы.
А пьетый овса, вжэй
Коляда вся, Гэй,
Коляду, вжэ Коляда вся.


Гавораць:

Добрый вэчор, добрым людюм!
Хай здаровымі всі будуть!
Коляда прышла, Роство прыныела.
Клыч, хозяін, нас у хату.
Будэм Коляду спуваты.
Гавораць у хаце:
Добрый вэчор, вам дохаты,
Мы прышлы вас поздравляты
3 світлыю новыною,
Со святэю Колядою.


«СЫН БОЖЫЙ НАРОДЫВСЯ»

Добрый вэчор тобі, панэ-господару, Радуйся,
Ой, радуйся, зэмлэ,
Сын Божый народывся!*
Застылайтэ столы та шчэй кылымамы.
Бо прыдуть до тэбэ тры праздныкы в госты.
А пэршый жэ празнык — Рожыство Хрыстово.
А другый жэ празнык — Святого Васылля.
А трэтій жэ празнык — Святы Водохрышча.
А шчэ першый празднык зышлы тобі шчасця.
А шчэ другый празнык зышлы тобі віку.
А шчэ трэтій празнык зышлы тобі долю.
Радуйся,
Ой, радуйся, зэмлэ, Сын Божый народывся!


«НОВА РАДОСТЬ СТАЛА»

Нова радость стала, яка ны бувала
Звізда ясна над Вертепом світом воссіяла.
Дэ Хрыстос родывся, з Девы воплотывся
Як чоловік пыленамы у Бога уповывся.
Пастушкы з ягнятком, пэрэд тым дытятком,
На коліна упадають, Бога прославляють.

Ангелы спывають, слово воскліцають
I на нэбі, і на зэмлі покій возглашають.
I мы то спываймо, Хрыста прославляймо,
Із Марыі рожденного сміренно блажаймо.

Просымо тя, Царю, нэбэсный Владарю
— Даруй літа шчаслывы стому господару.
Стому господару, его господыні.
Даруй літа шчаслывы усэнькыі родыны.


«РОЖДЕСТВО ХРИСТОВО»

Рождество Христово, ангел прилетел
Он летел по небу, людям песни пел.
Все люди ликуйте, сей день торжествуйте,
День Христова Рождества.

Я лечу от Бога, радость вам принес,
Что в пещере темной родился Христос.

Скорей поспешайте, младенца витайте Новорожденного.


Гавораць рэчытатывам:

Вэчору святому — воссіянне зір!
А вашому дому і радость, і мір.
В ніч Рожджыства, в дэнь торжыства
Божэ вас храны, дождаты вэсны.
Золотого літа, лыпового цвіта,
Богатэі осэны у Господа просымо,
Наступноі Коляды, Божэ, прыгоды.
Всім вам дождаты, Хрыста восславляты!


«... Хозяева выносылы колядныкам угошчэнне. Колысь закон такый був, пыклы оладкы, імы угошчалы, шэ ковбасу давалы, пыріг, сало. А тыпэрычка узев грошы і вынес, і діткам конхвет дасы...»

У такіх вёсках, як Батчы, Літвінкі, Шыповічы, Чаравачыцы грошы, што даюць людзі на Каляды, калядоўшчыкі адносяць «на ахвяраванне» ў мясцовую царкву. Гэта наводзіць на думку, што звычай застаўся яшчэ з язычніцкіх часоў, калі частка падарункаў адносілася да месцаў пакланення язычніцкім багам.

Па вечарах моладзь ладзіла гульні, танцы, забавы.

«... Начыналысь «свічкы» — гэто значыть святыі вычора, ныц ныможна було робыты аж до Водохрышча. Молодеж вся збыралася на «музыку». Хто пустыть в якую хату. Ox, і танцу валы вжэ. Ноты попухнуть як попотанцюеш! То ны так, як тыпэр, ціхэнько, повольнынько. Колысь, як вріжуть польку, чы краковьяка, то аж хату носыть. А всекы-всекы танцы танцювалы. Вальс, лысы, обэрок, нарэчынька, ночка, полька-бабочка, гопак, сербіянка, тэрныця, вальс з поцылуем, полька-одбіяна, полька-чычотка, ойра, рускый, полька-выртуха, вальс-завыванэць, дамскый валец, Мыкыта-чыкыта, барыня, подэспань, полька-кадрэлька... А жартыв кількы було і всякы выдумкы, і всякы загадкы...»