Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Духовная культура

Майстры народнай творчасці

Сцяпан Іванавіч Дрэмук — адзін з тых мастакоў, творчасць якіх вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Адзінае месца, дзе мастак адчувае сябе найболын вольна і камфортна, гэта сяло Дзівін, дзе ён нарадзіўся. Беларускія пейзажы Дрэмука пранікнуты пачуццём замілавання перад роднай прыродай, яны ў мастака як жывыя. Вельмі часта ён малюе дрэвы. Ад яго палотнаў зыходзіць энергія дабрыні, спакою, цішыні.

Творчасць Еўдакіі Іванаўны Лагвіновіч з в. Дзівін прыпадае на пасляваенныя гады. Ткаць яна навучылася ад бацькі. Калі душа добрая, то і рукі добрыя, працавітыя: аб гэтым сведчаць дываны, посцілкі, ручнікі, сурвэткі, зробленыя Еўдакіяй Іванаўнай. Арнаменты майстрыха прыдумвае сама, а сакрэты прыгатавання фарбаў зведала ад бацькі. Іншы раз узоры сняцца. I тчэ яна потым тое, што ўбачыла ў сне. Дачка Вольга таксама ў вольны час любіць сесці за кроены. То адзін узорысты радок, то другі. А потым адбываецца цуд: склаўся сапраўдны арнамент.

Е.І.Лагвіновіч

У в. Астромічы жыве вядомы кожнаму вяскоўцу майстар на ўсе рукі Мікалай Паўлавіч Піліпчук. Тут ён нарадзіўся ў 1929 г. У 17 гадоў у ім прачнуўся талент музыканта: сам навучыўся іграць на гармошку. У час службы ў арміі раскрыўся яіпчэ адзін талент — бондара. Відаць, не выпадкова, таму што прадзед Мікалая Паўлавіча таксама быў бондарам. Самая першая работа — маслабойка (біянка). Спачатку рабіў для сябе, потым пайшлі заказы ад людзей. Мікалай Паўлавіч выконвае работу надзейна, з задавальненнем. Будзь гэга новыя бочкі з адзінарным ці двайным дном, вядро, кваска для саленняў ці адрамантаваныя старыя рэчы, якім майстар дае другое жыццё, для яго яны як дзеці родныя, у кожную рэч майстар укладае частку сваёй душы. У майстэрні Піліпчука амаль кожны дзень гудуць станкі, чуецца стук малатка. Дарэчы, кожны станок зроблены рукамі майстра. А калі ў бацькоўскі дом прыязджаюць дзеці, унукі бягуць да дзеда, і яны разам майструюць. Майстар з радасцю і надзеяй глядзіць, як працуюць унукі, як цікавяцца яго справай. А гэта значыць, што дзедава рамяство будзе жыць доўга.

Таленты ў Баляслава Антонавіча Прылуцкага з в. Прылукі Астроміцкага сельсавета праявіліся з дзяцінства. Спачатку да малявання, затым да музыкі. Сябар яго навучыў іграць на скрыпцы. Заставалася набыць інструмент. Але каштаваў ён не танна, і Баляслаў вырашыў зрабіць скрыпку самастойна. Поспех акрыліў, і ў вольны час Баляслаў Антонавіч гіачаў займацца любімай справай — рабіць скрыпкі. Праца гэта тонкая, карпатлівая, спешкі не любіць. Прылуцкі здолеў зрабіць 8 скрыпак, з якіх прадаў толькі дзве. Яму больш падабалася дарыць скрыпкі сваякам, сябрам — у надзейныя рукі. Дзве пакінуў сабе, каб у вольныя хвіліны пацешыць душу ігрой. А яшчэ ён змайстраваў мандаліну і гітару. Знайшоў Баляслаў Антонавіч прымяненне і другому свайму таленту: намаляваў некалькі карцін, з гіпсу і цэменту зрабіў цікавыя статуэткі на рэлігійную тэму. Гэты кірунак невыпадковы. Прылуцкі — чалавек веруючы. I ён перакананы, што выжыць у нялёгкіх сітуацыях дапамог яму Бог. I талентам надзяліў таксама ён.

Марыя Уладзіміраўна Сацук з в. Бяроза ахвотна дэманструе вынікі свайго майстэрства і старання: ручнікі і сурвэткі, вышытыя «крыжьткам» і «гладдзю», тканыя ў тры і чатыры ніткі і ў «пераборы», посцілкі, прасціны і многае іншае. У кожным з вырабаў бачны творчы падыход выканаўцы да ўзору, падбору нітак, спалучэння іх колераў. Майстэрству і старанню яна навучылася ў маці, вышываць пачала яшчэ школьніцай. Крыху падрасла — села за кроены. Любіць займацца рукадзеллем і прыгожа вышывае і дачка Святлана. Марыя ніколі не адмаўляе людзям, што прыходзяць за парадай, за новым узорам для вышыўкі. У народзе цяга да прыгожага, да культуры не памерла, і да Марыі наведваюцца жанчыны са Стрыгава, Вострава, Казішчаў, іншых вёсак. Вышытыя і вытканыя ёй ручнікі ёсць у Маскве, Гомелі і, чым асабліва задаволена Марыя Уладзіміраўна, у новай царкве ў в. Стрыгава.

Ёсць у в. Камень дом, дзе жыве Надзея Рыгораўна Шыш. На першы погляд звычайны вясковы дом, але варта пераступіць яго парог, як убачыш, што гэта не зусім так. У кожным пакоі па вуглах абразы ўпрыгожваюць вышытыя ручнікі, на сценах — дарожкі, на сталах, тумбачках, шафах — вы-шытыя ці вязаныя кручком сурвэткі, канапа заслана пакрывалам таксама ўласнай работы. А яшчэ яна можа паказаць і фіранкі, і жаночыя кофты, вышытыя «гладдзю» ці «крыжыкам», тканыя ручнікі, звязаныя пруткамі хусткі і шарфы, рукавічкі, шкарпэткі і многія іншыя рэчы, зробленыя яе ўмелымі і працавітымі рукамі. Надзея Рыгораўна дасканала валодае ўсімі відамі рукадзелля. Але яна вельмі сціплы чалавек і рэдка калі пагаджаецца дэманстраваць свае работы. Першы раз яны выстаўляліся ў Брэсце шмат гадоў таму і былі высока ацэнены, аб чым сведчыць Ганаровая грамата. Некалькі разоў удзельнічала ў мясцовых выстаўках. Але яна не хавае ад людзей свой талент. Ахвотна дзеліцца сваімі навыкамі, раіць, падказвае. Свае здольнасці да рукадзелля стараецца перадаць дочкам, унукам. Акрамя гэтых талентаў ёсць у Надзеі Рыгораўны яшчэ адзін — гірыгожы голас. Яна ведае мноства народных песень.

У Веры Антонаўны Усенка з в. Дзівін складаны лёс. Нарадзілася яна ў 1942 г. У дзяцінстве доўга і цяжка хварэла, з-за чаго засталася інвалідам на ўсё жыццё. Але ў самыя цяжкія хвіліны ёй на дапамогу прыходзіла любімая справа — маляванне, здольнасць да якога перадалася ад бацькі. Маляваць пачала алоўкам, потым перайшла на фарбы. Яна не ведала правіл станковага жывапісу, а ішла шляхам, падказаным ёй уласным разумением свету, прыгажосці, жаданнем па-свойму выказаць свае адносіны да сучаснасці. Ёй асабліва блізкая тэма роднага краю, прыроды, сваіх каранёў. Адлюстраваннем гэтых пачуццяў сталі яе карціны «Сямейная вячэра», «Радня», «Беларускі край», «Аўтагіартрэт».

У мастачкі багатая фантазія, якая пераносіць яе ў месцы, дзе яна ніколі не была. I нараджаюцца карціны, якія вабяць і арыгінальнасцю падачы сюжэта, і неардынарнасцю падбору фарбаў, і дакладнасцю. У ліку іх асабліва цікавыя «Трапічныя джунгли, «Кітаянка з мячом», «Мамантава дрэва», «Дзяўчына і паўлін».

Апошнія яе работы — на духоўныя тэмы. Напісаны яны з асаблівай цеплынёй. Работы Веры Антонаўны адзначаны дыпломамі II і III ступеней на выстаўках у Брэсце, яна лаўрэат 4-га рэспубліканскага фестывалю творчасці інвалідаў (1997), удзельніца абласнога пленэру «Баранавіцкія краявіды» (2001), узнагароджана дыпломам аргкамітэта.