Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Статьи о Кобрине: Трагедия деревень Кобринщины

Трагічныя старонкі гісторыі  

Нядаўна ў Кобрынскім цэнтры дзіцячага турызму і краязнаўства былі падведзены вынікі раённага конкурсу “Трагічныя старонкі гісторыі”, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На конкурс было прадстаўлена больш за 30 работ. Школьнікам і педагогам удалося сабраць і апрацаваць шмат цікавага, каштоўнага матэрыялу пра спаленыя вёскі нашага раёна.

«Трагічныя старонкі гісторыі» - гэта летапіс жудасных падзей не толькі некаторых населеных пунктаў Кобрыншчыны, але і асобных сем’яў, людзей. Удзельнікі конкурсу на працягу двух месяцаў ажыццяўлялі краязнаўчыя экспедыцыі, наведвалі вёскі, якія паўтарылі лёс Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай вайны; сустракаліся са сведкамі трагічных падзей, збіралі матэрыял у архівах, музеях, бібліятэках, працавалі над стварэннем відэафільмаў.

Цяпер на карце Кобрынскага раёна вы не знойдзеце вёску з прыгожай назвай Арол. Яна знікла ў час Вялікай Айчыннай, калі была спалена разам з жыхарамі. Толькі помнік-абеліск на беразе ракі сведчыць пра тое, што некалі на яго месцы былі расстраляны і спалены людзі. Аднавіць вёску не ўдалося. Трагічныя старонкі гісторыі мае ў сваім летапісе і вёска Барысаўка, жыхары якой сталі ахвярамі знішчальнай нямецка-фашысцкай аперацыі «Трохкутнік». На месцы расстрэлу людзей у Барысаўцы пастаўлены помнік-скульптура маці ў жалобе, а на магільных плітах весечаны імёны тых, хто загінуў ад зброі карнікаў. Помнікі на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ўстаноўлены ў вёсках Каменка, Навасёлкі (Астроміцкага сельсавета), Рэчыца, Чаравачыцы і некаторых іншых. І мала хто ведае, што немцамі была спалена прыгожая вёска Лука, дзе зараз невыпадкова знаходзіцца мемарыяльны комплекс памяці мірных жыхароў, расстраляных гітлераўцамі і загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны...

Работы ўдзельнікаў конкурсу «Трагічныя старонкі гісторыі» ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі педагогі і метадысты, супрацоўнікі ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава, занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне. Ацэньваліся падача, багацце фактычнага і ілюстрацыйнага матэрыялу. Лепшыя работы, прадстаўленыя на конкурс, адзначаны дыпломамі і прызамі ўпраўлення адукацыі райвыканкама. Дыпломы 1-й ступені папоўняць «скарбонку перамог» экспедыцыйнай групы 9 класа Акцябрскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, краязнаўчага гуртка Запрудскай БШ, пошукавай групы СШ №8 і турыстычна-краязнаўчага гуртка Батчынскай СШ. Дыпломам 2-й ступені ўзнагароджана экспедыцыйная група Гарадзецкай СШ. Дыпломы 3-й ступені атрымалі: краязнаўчы гурток СШ №2, клуб «Патрыёт» Рынкаўскай СШ, пошукавая група навучэнцаў 9-х класаў Астроміцкай СШ, даследчая група 9 «А» класа СШ №3.

Вікторыя Патоня

Патоня, В. Трагічныя старонкі гісторыі / Вікторыя Патоня // Кобрынскі веснік. – 2009. – 7 сакавіка. – С. 3.


Названия статей

Поиск по сайту



Наши партнеры

Познай Кобрин