Кожны, хто праязджае па першай вуліцы вёскі Гайкоўка, абавязкова зверне ўвагу на шыльду, якая сведчыць, што яна носіць імя В. Макарука. Хто ж такі Васіль Макарук?
Ён нарадзіўся ў нашай вёсцы ў сям’і Фёдара Макарука. Рос ціхім, паслухмяных хлопчыкам, любіў слухаць раскзы бацькі – былога кавалерыста Чырвонай Арміі – аб грамадзянскай вайне, аб барацьбе сялян і рабочых за ўладу Саветаў. Як і ўсе аднавяскоўцы, ён з радасцю сустрэў восенню 1939 года Чырвоную Армію-вызваліцельніцу.
Але вось 22 чэрвеня 1941 года на нашу краіну верадомна напалі фашысты. 23 чэрвеня захопнікі паявіліся і ў Гайкоўцы. Вася, нягледзячы на малады ўзрост, горача зненавідзеў новы парадак і загарэуся жаданнем помсціць фашыстам…Ужо ў 1942 годзе ён звязаўся з партызанамі, выконваў розныя іх даручэцні. А ў верасні 1943 года яго прынялі ў партызанскі атрад імя Фрунзе Брэсцкага злучання.
Першае баявое хрышчэнне Васіль Макарук прыняў у лістападзе гэтага ж года, калі лес, дзе размяшчаліся народныя мсціўцы, быў блакіраваны фашыстамі. У такі востры момант ён разам з іншымі маладымі рабятамі вырашыў стаць камсамольцам. Галоўнай рэкамендацыяй маладому партызану бьтла яго мужнасцьу баях.
У пачатку сакавіка 1944 года Васілю Макаруку ўручылі вінтоўку з аптычным прыцэлам. А тым часам усё бліжэй і бліжэй падыходзіла наша Армія, якая гнала ворага на захад. К канцу сакавіка быў вызвалены Дзівінскі раён воінамі, якія прарваліся наперад. Фашысты, карыстаючьіся тым, што з-за бездарожжа тылы адсталі, кінулі супраць нашых невялікіх сіл свае адборныя часці. Прыйшлося часова адступаць да Прыпяці.
Нашай партызанскай роце, якая ў той час знаходзілася ў вёсцы Паўлопаль былога Дзівінскага раёна, было загадана заняцьжорсткі бой адкінуты. Наша аддзяленне знаходзілася ў рэзерве. 26 сакавіка ў бой пайшлі і мы. У адным з акрпаў я ўбачыў нерухомага Васіля Макарука. Жыццё яшчэ цеплілася ў ім. З дапамогай партызан мы паклалі Васю на воз і павезлі ў санчасць у Дзівін. А рота пайшла ў бой Прыпяці.
Праз два дні каля ўкраінскай вёскі Глуша ад персаналу санчасці я даведаўся, што Васіля Макарука разам з іншымі параненымі адправілі на самалёце ў тыл…
43 гады прайшло з таго часу. І ўвесь гэты час чакаюць яго родныя: брат Пётр і сёстры Надзея і Вера. ІІамятаюць і думаюць пра яго сябры-партызаны, аднавяскоўцы. А я, калі ўспамінаю сваю апошнюю сустрэчу з Васілём Макаруком, заўсёды прыгадваю яго «снайперку», на ложы якой у той дзень было пяць насечак. А гэта значыць, што пяць захопнікаў засталіся ляжаць у балоце ля Ліпава.
С. Батулін, былы партызан атрада імя
Фрунзе Брэсцкага злучэння,
жыхар вёскі Гайкоўка.
Батулін С. Вуліца імя Макарука / С. Батулін //Камуністычная праца. – 1987. – 28 красавіка.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.