Ён нарадзіўся ў сяле Воінка, што ў Чырвонаперакопскім раёде Крымскай вобласці. А апошні крок зрабіў на зямлі Кобрыншчыны. У армію Мікалая Гры бава прызвалі ца трэці дзень Вялікай Айчыннай вайны. А ў канцы 1941 года паранены, ён трапіў у фашысцкі палон.
Гітлераўцы прывезлі яго ў лагер ваеннапалон ных у Бяла-Падляску. Многія з палонных не вытрымлівалі жудасных умоў, паміралі ад ран і голаду. Грыбаву разам з сябрам удалося вырвацца на волю. Знясіленыя, галодныя літаральна ўпалі ў хмызняку ля аднаго з хутароў вёскі Гайкоўка.
Тут іх і заўважыў гаспадар хутара Міхаіл Ільіч Букач. Рызыкуючы жыццём сваім і сваіх родных, ён забраў абодвух дамоў, накарміў, абагрэў. Сябар Грыбава, які б,ыў крыху дужэйшым пайшоў далей, а Мікалай застаўся ў сям’і Букача.
Летам 1942 года немцы пачалі адпраўляць савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Грыбава двойчы вывозілі ў няволю і двойчы ён уцякаў: першы раз — з Жабінкі, другі — з Брэста. Заставацца ў сям'і Букачаў было небяспечна. I Мікалай разам са сваім новым сябрам Сцяпанам Батуліным летам 1943 года ідзе ў партызанскі атрад імя фрунзе.
Мужна змагаўся малады крымчанін побач з беларусамі. За кароткі час зарэкамендаваў сябе выдатным кулямётчыкам, дысцыплінаваным байцом.
25 сакавіка 1944 года партызанскаму атраду было загадана заняць абарону каля вёсак Ліпава і Ор і затрымаць немцаў, каб даць магчымасць часцям Чырвонай Арміі перадыс- лацыравацца. I вораг адступіў.
27 сакавіка гітлёраўцы рыхтаваліся да рашаючага націску. Сілы былі няроўныя, у партызан канчаліся патроны. Прыкрываць адход застаўся кулямётчык Мікалай Грыбіаў. Фашысты, заўважыўшы партызан, якія адбягалі да лесу, кінуліся наўздагон. I ў гэты момант застракатаў кулямёт Грыбава. Ён біў кароткімі чэргамі мінут пяць. I раптам замоўк. А неўзабаве раздаўся выбух. I ўсё сціхла.
Так геройскі загінуў Мікалай Грыбаў. На месцы яго гібелі засталіся лржаць каля дзесяці захопнікаў. Жыхары вёскі Ліпава пахавалі М. I. Грыбава пад бярозай на высокай гары ля дарогі. Пасля вайны астанкі героя былі перавезены ў брацкую магілу каля вёскі Ор.
А. Алясюк
Алясюк А. Партызан Мікалай Грыбаў / Аляксей Алясюк // Камуністычная праца.
– 1987. – 31 сакавіка.
Пра партызана Мікалая Грыбава, які геройскі загінуй каля в. Ліпава.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.