Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрынскі павет,
значную частку тэрыторыі якога займаў сучасны Кобрынскі раён,
у снежні 1795 г. увайшоў у Слонімскую губерню. Перад гэтым
генерал-губернатар М.В.Рапнін дазволіў кобрынскім жыхарам
нанава запісацца ў саслоўі (мяшчане, купцы, цэхавыя
рамеснікі) і надзяліў іх зямлёй. Як цэнтр павета Кобрын
аднавіў сваё гарадское званне. У горадзе з'явілася павятовае
праўленне, створанае на расійскі ўзор на аснове «Устанаўленняў
для кіравання губерняў». У 1795 г. павятовую адміністрацыю
ўзначальваў капітан-спраўнік, які выбіраўся на 3 гады з
мясцовага дваранства. Асаблівае значэнне набываў дваранскі
сход на чале з прадвадзіцелем, які непасрэдна ўплываў на
выканаўчую ўладу горада і павета. У сход увайшла і
каталіцкая шляхта, што прысягнула царскаму ўраду, а таксама
рускія памешчыкі, якія нядаўна атрымалі тут землі.
Горад вылучаўся ў самастойную адміністрацыйную адзінку з
выбарным магістратам і гарадскім галавой (бургамістрам), які
займаўся гаспадарчымі і дабрачыннымі справамі. Выканаўчая
ўлада належала гараднічаму, якога прызначаў урад з
афіцэраў-адстаўнікоў. Замест ранейшых судовых органаў
уводзіліся павятовы суд для дваран, магістрацкі — для
гараджан, верхняя і ніжняя расправы — для дзяржаўных сялян,
а для звычайных прыгонных быў суд памешчыка-ўладальніка. Пры
вынясенні прыгавору нярэдка кіраваліся палажэннямі старога
Статута ВКЛ 1588 г. Некранутымі засталіся правы каталіцкай
царквы, аднак ёй было забаронена абарачаць у сваю веру
праваслаўных. Многія з уніятаў зноў вярталіся ў праваслаўе.
23 снежня 1796 г. шляхам аб'яднання Слонімскай і Віленскай
губерняў была ўтворана Літоўская губерня з цэнтрам у г.
Вільня. У яе ўвайшло 19 паветаў, у т.л. і Кобрынскі. У
верасні 1801 г. Кобрынскі павет быў уключаны ў склад
новаўтворанай Гродзенскай губерні і ў выглядзе такой
тэрытарыяльнай адзінкі праіснаваў да 1921 г.
Пачыналася XIX ст. Царызм рабіў розныя спробы, каб умацаваць
самадзяржаўна-прыгонніцкую сістэму. З другога боку,
развіваліся таварна-грашовыя адносіны, якія пракладвалі шлях
капіталістычнаму спосабу вытворчасці. У Расіі ў гэты час
назіралася гандлёва-эканамічная актыўнасць, існаваў адзіны
рынак, чаго не было ў Рэчы Паспалітай. Але далейшаму руху
ўсё больш перашкаджала прыгонніцтва, якое захавалася тут і
падтрымлівалася новай адміністрацыяй. Першае дзесяцігоддзе
новага стагоддзя характарызавалася значнымі
ваенна-палітычнымі падзеямі і актыўным удзелам у іх Расіі.
Кобрын, размешчаны паблізу заходняй граніцы, у хуткім часе
апынуўся ў зоне ваенных дзеянняў.
У 1812 г. французская армія Напалеона Банапарта
сканцэнтравалася каля заходніх рубяжоў Расіі. У чаканні
наступлення галоўныя сілы расійскіх войскаў размясціліся па
трох магчымых напрамках руху напалеонаўскіх армій у
Віленскай, Гродзенскай і Валынскай губернях. Але гэта было
на руку французскаму імператару, які імкнуўся разграміць іх
паасобку. 3-я Заходняя армія пад камандаваннем А.П.Тармасава,
якая знаходзілася на поўдзень ад Кобрына, у раёне Луцка,
апынулася ў тыле наступаючага праціўніка.
Кобрынскi павет Слонiмскай губернi. Першае картаграфiчнае адлюстраванне Кобрыншчыны ў "Атласе" 1796 г., выдадзеным у Пецярбургу ў апошнi год панавання iмператрыцы Кацярыны II
Тармасаў атрымаў загад дзейнічаць, калі часці корпуса
Ж.Л.Рэнье ўжо занялі Брэст, Кобрын і Янаў і намерваліся
разгарнуць наступленне на поўдзень. З мэтай дэзарыентацыі
ворага ён паслаў асобныя часці ў напрамку некалькіх
населеных пунктаў, а сам з асноўнымі сіламі рушыў 22 ліпеня
1812 г. з Ратна праз Дзівін на Кобрын, куды напярэдадні
ўвайшоў 4-тысячны атрад саксонцаў генерала Кленгеля,
саюзніка французаў. Кленгель заняў подступы да горада на
дарогах з боку Брэста, Дзівіна і Антопаля, размясціўшы
рэзервы на рынку і каля моста цераз Мухавец. Спаскі манастыр
быў ператвораны саксонцамі ў магутны рэдут на выпадак
вулічных баёў.
Войскі Тармасава пачалі атаку з Брэсцкага напрамку, потым з
боку Антопаля (Пінская дарога). Конніца фарсіравала Мухавец
ніжэй па цячэшші, дабралася да Пружанскай дарогі і
ўварвалася на паўночна-заходнюю ўскраіну горада. Так 27
ліпеня 1812 г. разгарнуўся Кобрынскі бой, у ходзе якога
французы былі поўнасцю разбіты.
Генерал Тармасаў вырашыў працягваць наступленне, у выніку
якога змог дайсці да Пружан. Аднак тут насустрач яму
выступіў другі саюзнік Напалеона генерал Шварцэнберг. Маючы
колькасную перавагу, ён пацясніў расійскія часці, якія пасля
бітвы пад Гарадзечнам 12 жніўня 1812 г. пакінулі Кобрын і
адышлі на Валынь. У гарадах паўднёвай часткі Гродзенскай
губерні зноў размясціліся падраздзяленні карпусоў Рэнье і
Шварцэнберга.
У далейшым ваенныя дзеянні не аднаўляліся на Кобрыншчыне да
канца вайны. Калі пачалося адступленне напалеонаўскіх
войскаў, да месцаў дыслакацыі арміі Тармасава падцягнуліся
больш значныя сілы П.В.Чычагова. У пачатку кастрычніка яны
выцеснілі непрыяцеля з паўднёва-заходняй Беларусі. А ў
лістападзе 1812 г. на рацэ Бярэзіна французы пацярпелі
канчатковае паражэнне.
Вайна прынесла Кобрыну і яго жыхарам значныя разбурэнні і
вялікія страты. З усёй гарадской забудовы ўцалелі толькі 79
дамоў. Паступова горад стаў адбудоўвацца. Яго развіццю
спрыяў працяглы мірны перыяд. У першую чаргу гэта адбілася
на прыросце насельніцтва: у 1817 г. тут пражывала 1,7 тыс.
чалавек, у 1857 г. — 4,3 тысячы. Статыстыка пасляваенных
дзесяцігоддзяў адзначала пераважны занятак жыхароў такімі
рамёствамі, як выраб адзення і абутку, хлебапячэнне,
цяслярную і сталярную справу, ганчарства. Усюды, асабліва на
рынку, размяшчаліся розныя крамы, маленькія майстэрні, у
якіх рэалізоўваліся бытавыя патрэбы гараджан. Больш стала
кавалёў і бляхароў. З'явіліся нават параўнальна вялікія
прадпрыемствы: 3 цагельныя (на паўночнай ускраіне ў зарэччы),
6 гарбарных, 2 піваварныя, медзеплавільны заводы. У горадзе
і паблізу дзейнічалі млыны — ветраныя, вадзяныя і конныя.
У гэтыя ж гады Кобрын стаў вылучацца як значны вузел
шашэйных дарог. Зацікаўленасць урада ў іх пракладцы
тлумачылася перш за ўсё ваенна-стратэгічнымі мэтамі.
З'яўленне болып зручных камунікацый таксама садзейнічала і
эканамічным сувязям горада і краю з далёкімі і блізкімі
населенымі пунктамі. Да пачатку 1820-х гадоў у Кобрыне
сыходзіліся шляхі з Ковеля, Дубны, Брэста, Слоніма, Пружан,
Пінска. На заходняй ускраіне там, дзе канчалася Брэсцкая
вуліца (сучасная Савецкая), быў пастаўлены будынак паштовай
станцыі. Каля яе звычайна мянялі коней службовых экіпажаў,
што праязджалі праз горад, тут жа знаходзілася і гасцініца.
А ў цэнтры мелася паштовая экспедыцыя, якая
падпарадкоўвалася Гродзенскай губернскай паштовай канторы. У
1846 г. праз Кобрын пралягла шаша Масква—Варшава, пры
будаўніцтве якой для насыпу моста цераз Мухавец
выкарыстоўвалі пясок замкавага капца.
У тым жа годзе закончылася рэканструкцыя Каралеўскага
канала, пачатая яшчэ ў 1839 г. Гэты водны шлях на некаторы
час быў забыты. Цяпер жа на ўсёй яго працягласці паглыбілі
рэчышча, выраўнавалі некаторыя ўчасткі, а галоўнае дзякуючы
будаўніцтву водных каналаў (Белаазерскага, Арэхаўскага і
Турскага) узмацнілі водазабеспяспячэнне. Сем плацін
забяспечвалі пастаянную 2-метровую глыбіню. З гэтага часу
канал стаў называцца Дняпроўска-Бугскім. У бок Балтыкі па ім
пайшлі сотні плытоў палескага дрэва (дуб, сасна), у
адваротным напрамку судны везлі прамысловыя вырабы, тканіны,
соль. На кобрынскай прыстані на баржы грузілі збожжа, цэглу,
дзёгаць, брусы і дошкі, спірт і інш.
Кобрын станавіўся актыўным гандлёвым цэнтрам. Да сярэдзіны
XIX ст. тут дзейнічала 6 кірмашоў, на якія прьюзджалі жыхары
не толькі гэтага павета, але і з суседніх, а таксама з
Мінскай і Валынскай губерняў, з болын аддаленых месцаў
Беларусі і Расіі.
У 1845 г. горад атрымаў новы герб — саха ў зялёным полі
шчыта, што сімвалізавала земляробчы характар заняткаў
насельніцтва Кобрынскага павета.
I ўсё ж пры спрыяльным, здавалася б, развіцці Кобрын уяўляў
сабой класічны ўзор правінцыяльнага гарадка, агорнутага
паўсонным існаваннем. Прычын для гэтага было дастаткова,
галоўная з іх — немагчымасць забеспячэння насельніцтва,
колькасць якога павялічвалася, стабільнымі даходамі ва
ўмовах феадальнапры-гонніцкіх парадкаў.
Нейкія прасцейшыя віды рамёстваў забяспечвалі пражытачны
мінімум толькі часткі гараджан, астатнія вымушаны былі
інтэнсіўна займацца агародніцтвам і земляробствам,
вырошчваць усё, што расло звычайна на сялянскіх палях. Хлеба
не заўсёды хапала, таму добрай падтрымкай стала бульба, якая
завезена была сюды яшчэ ў канцы XVIII ст. Большасць жыхароў
знаходзілася на мяжы беднасці. У сярэднім на сто чалавек
прыпадаў адзін жабрак.
Катастрафічныя наступствы мелі частыя пажары, якія здараліся
амаль штогод. Горад складаўся ў асноўным з драўляных пабудоў,
скучаных, як і ў сярэдневякоўі, на вузкіх вуліцах.
Дваранства і заможныя гараджане жылі ў мураваных дамах і не
вельмі клапаціліся пра стан супрацьпажарнай аховы. Аднак і
яны перыядычна станавіліся ахвярамі вогненнай стыхіі, якая
ахоплівала цэлыя кварталы. Але ніякіх сур'ёзных мер супраць
пагрозы пажару не прымалася. З прычыны гэтага жыллёвы фонд
рос нераўнамерна, са значнымі спадамі.
Царская адміністрацыя мала звяртала ўвагі на лёс такіх
невялікіх гарадоў, як Кобрын. Галоўным яе клопатам было
недапушчэнне «мяцяжоў» у Паўночна-Заходнім краі — менавіта
так сталі называцца беларускія губерні пры Мікалаі I. Пасля
паўстання 1830— 1831 гг. тут пракацілася хваля рэпрэсій і
ўзмацнілася русіфікацыя гэтага рэгіёна. Асобы камітэт па
справах заходніх губерняў кіраваў насаджэннем расійскага
дваранскага землеўладання і чыноўніцтва, якое ўзмацнілася
пасля скасавання ў 1839 г. уніяцтва і поўнага аднаўлення
духоўнай улады праваслаўя.
Павольна ішло жыццё ў павятовым горадзе Кобрыне, што лічыўся
для службы гіблым месцам. Цячэнне будняў парушалася толькі
з'яўленнем вайсковых падраздзяленняў, якія праходзілі праз
горад або затрымліваліся ў ім на пастой. Так, у маі 1813 г.
сюды прыбыў Іркуцкі гусарскі полк, у якім служыў нядаўні
студэнт Маскоўскага універсітэта карнет Грыбаедаў.
Унутраны выгдяд турэмнай камеры ў Кобрыне. Фотарэпрадукцыя малюнка алоўкам Напалеона Орды, якi адбываў тут турэмнае зняволенне за ўдзел у паўстаннi 1863-1864 гг. (камеры знаходзiлiся ў будынку бальнiцы).
А.С.Грыбаедаў (1795–1829) пайшоў добраахвотнікам у армію як
толькі пачалася вайна 1812 г. Яму не давялося ўдзельнічаць у
баявых дзеяннях. Полк спачатку фарміраваўся, потым рухаўся
на захад у складзе рэзерву, у дадатак Грыбаедаў захварэў і
дагнаў сваіх аднапалчан толькі ў пачатку восені 1813 г. У
Кобрыне ў гэты час размяшчаўся штаб палка, якім камандаваў
генерал А.С.Калагрываў. Да яго і трапіў адстаўшы карнет у
якасці ад'ютанта. Асобныя эскадроны Іркуцкага палка
кватараваліся ў бліжэйшых ад Кобрына гарадах і мястэчках, у
Брэсце, Драгічыне, і ў будучага пісьменніка і дыпламата
адкрывалася магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гэтым краем. У
літаратурных творах, якія выйшлі пазней з-пад яго пяра,
пазнаюцца некаторыя тыпы і нават імёны мясцовых жыхароў і
калег па палку. Напрыклад, усяму кобрынскаму грамадству быў
вядомы сваімі прыгодамі гусар Н.А.Шацілаў, карцёжнік і
пляткар. Яго без асаблівай цяжкасці можна пазнаць у
Рапяцілаве, адным з герояў «Гора ад розуму». У Кобрыне, а
потым у Брэсце, дзе працягвалася служба Грыбаедава, магчыма,
пісьменнік бачыў рысы будучых Скалазубавых і Фамусавых сярод
афіцэраў і мясцовых дваран-памешчыкаў, якія запрашалі яго ў
госці. Тут ён сябраваў і з дастойнымі, цікавымі людзьмі.
Бліжэйшым яго сябрам стаў С.Н.Бегічаў, таксама ад'ютант
Калагрывава. Будучы дзекабрыст, першы знаўца грыбаедаўскага
таленту. Вайсковая служба на Брэстчыне скончылася для
А.С.Грыбаедава ў сакавіку 1816 г.
У 1814 г. па вуліцах Кобрына праязджаў пісьменнік і паэт,
удзельнік таварыства дзекабрыстаў Ф.М.Глінка (1786–1880),
які вяртаўся з-за мяжы. У яго «Пісьмах рускага афіцэра» (выдадзены
ў 1815–1816) ёсць цікавыя звесткі пра Беларусь, у
прыватнасці апісанне шляху Брэст—Пінск. Беларускія гарады,
праз якія пралягаў шлях аўтара, у т.л. і Кобрын, яшчэ не
залячылі раны вайны, былі малалюдныя, нярэдка тут жа за
ваколіцай пачыналіся славутыя палескія балоты. Гэтыя
назіранні паслужылі падставай для напісання наступных радкоў:
«Край гэты трэба спачатку асушыць, потым засяліць, а затым
ужо даць адукацыю».
Узровень пісьменнасці беларускага насельніцтва і ў той час,
і да канца XIX ст. заставаўся нізкім. У 1857 г. у Кобрыне
былі толькі 2 ніжэйшыя навучальныя ўстановы — прыходскія
вучылішчы (пачатковыя школы з 1–2 гадамі навучання), у якіх
вучылася каля 100 хлопчыкаў. Паводле перапісу 1897 г.,
колькасць пісьменных гараджан дасягнула 41%. Адукаваныя
людзі папаўнялі рады жыхароў толькі за кошт чыноўнікаў і
афіцэраў, якія прыязджалі на службу.
Адсталасць у эканамічным і культурным развіцці асноўнай
часткі насельніцтва Паўночна-Заходняга краю мала хвалявала
царызм. Неспакой выклікала перш за ўсё нарастанне
грамадска-палітычнай актыўнасці шматлікай дробнай шляхты і
разначыннай інтэлігенцыі. Стыхійна нарастаў і сялянскі рух,
што прымусіла царскія ўлады пайсці ў 1861 г. на адмену
прыгоннага права. Пры гэтым, каб пазбегнуць незадаволенасці
сялян заходніх губерняў сапраўднымі вынікамі рэформы і
выкарыстання вызваленчым рухам гэтай сітуацыі, урад
паспяшаўся задобрыць насельніцтва некаторымі льготамі. I ўсё
ж прадухіліць паўстанне не ўдалося. У 1863 г. яно пачалося
спачатку ў Варшаве, гютым разгарнулася ў Гродзенскай,
Віленскай, Мінскай і інш. губернях.
У маі 1863 г. паўстанцкі атрад сфарміраваўся ў Кобрыне. У
яго ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і патрыятычна
настроенай шляхты. У хуткім часе камандаванне атрадам прыняў
Рамуальд Людвікавіч Траўгут (1826–1864), небагаты памешчык з
маёнтка Востраў Кобрынскага павета. Незадоўга да паўстання
ён выйшаў у адстаўку ў чыне падпалкоўніка расійскай арміі.
Ваенны вопыт адразу вылучыў яго ў лік найбольш актыўных
кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху. Паўстанцы спачатку
дзейнічалі ў лясной зоне на ўсходзе Кобрыншчыны, дзе ім
удалося нанесці царскім войскам шэраг адчувальных удараў.
Аднак потым яны вымушаны былі адступіць у цяжкадаступныя
пінскія балоты з-за панесеных страт і ранення Траўгута. У
ліпені Траўгуту давялося скрытна пакінуць гэты край (пасля
паражэння паўстання быў схоплены і 5 жніўня 1864 г. пакараны
смерцю ў Варшаве).
Паводле асабістага распараджэння галоўнага начальніка
Паўночна-Заходняга краю М.М.Мураўёва актыўныя ўдзельнікі
паўстання 1863–1864 гг. былі жорстка пакараны, многія
апынуліся на шыбеніцах, большасць былі сасланы ў Сібір.
Экзекуцыі праводзіліся і ў Кобрыне — на полі, што прымыкала
да агародаў на вуліцы Балоцкай (сучасная Чырвонаармейская),
гэта прыкладна на ўчастку ад рэчкі Кобрынкі да былога
ліцейнага завода.
Нягледзячы на жорсткія меры, якія ўжывалі царскія ўлады да
ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, хваляванні мелі
месца і ў наступныя гады. Так, восенню 1874 г. адбылося
выступленне сялян Гарадзецкай воласці Кобрынскага павета ў
адказ на спагнанне штрафу за самавольны выпас жывёлы на
спрэчным з памешчыкам выгане.
З сялянскай рэформай 1861 г., якая дала пачатак перыяду
капіталізму ў Расіі, у гаспадарчым і сацыяльным развіцці
Кобрына адбыліся пэўныя змены. Значна вырасла колькасць
насельніцтва і ў 1897 г. дасягнула 10,4 тыс. жыхароў. Яшчэ ў
1882 г. адкрыўся рух на ўчастку Пінск—Жабінка Палескіх
чыгунак. У Кобрыне з'явілася чыгуначная станцыя, горад у
яшчэ большай ступені ўключыўся ў эканамічнае жыццё краіны.
Хоць чыгунка ў некаторай ступені знізіла значэнне
Дняпроўска-Бугскага воднага шляху, тым не менш па канале
працягваўся лесасплаў, параходы буксіравалі баржы з грузамі.
У 1897 г. Кобрынская рачная прыстань прыняла больш за 400
суднаў, пасля будаўніцтва 21 разборнай плаціны палепшылася
сістэма рэгулявання ўзроўню вады.
Паводле сведчання статыстычнага зборніка «Гарады Расіі ў
1904 годзе» Кобрын з 44 гарадоў «беларускіх» губерняў
знаходзіўся на 25-м месцы па колькасці будынкаў (916) і на
14-м месцы па колькасці мураваных дамоў (128). У горадзе
былі 1 фабрыка і 18 заводаў, абарот капіталу якіх складаў 23
264 рублі, у Кобрынскім павеце — 2 фабрыкі і 519 заводаў з
абаротам 234 910 рублёў. У Кобрыне праводзіліся па 2 кірмашы
ў кожную пару года (акрамя вясны), на іх у асноўным
прадаваліся коні і іншая свойская жывёла. Да таго ж кожную
нядзелю праходзіў базар, абарот якога складаў 30 тыс. рублёў.
Кобрын меў 9 гасцініц і 2 заезныя дамы. Па колькасці корчмаў
(23) горад займаў 8-е месца з усіх 44 гарадоў Беларусі, а па
колькасці чалавек на адну карчму — 1-е (430 чалавек). Тут
дзейнічалі таварыства ўзаемнага крэдыту, пазыкаашчадная і
натарыяльная канторы, 3 друкарні, мелася 5 страхавых агентаў.
Функцыянавалі 2 шпіталі, на аднаго лекара прыпадала 1976
чалавек. Працавалі 3 мужчынскія і 3 жаночыя навучальныя
ўстановы.
Згодна са звесткамі кіраўніка Гродзенскай казённай палаты за
1902 г., у Кобрынскім павеце на аднаго чалавека мужчынскага
полу прыпадала 2,4 дзесяціны зямлі (усяго было зямлі 177 936
дзесяцін). Да 1910 г. каля 10 працэнтаў (16 391 дзесяціна)
гэтай зямлі перайшло ў хутарское землеўладанне. У фондзе
пракурора Віленскай судовай палаты зберагаецца справа
селяніна К.Жука з Кобрынскага павета, які выступаў супраць
рэформы П.А.Сталыпіна.
Паводле статыстычных даных на пачатак XX ст., прыведзеных у
«Памятнай кніжцы Гродзенскай губерні на 1908 год», Кобрынскі
павет у губерні займаў 1-е месца па колькасці сельскага
насельніцтва і перадапошняе — па колькасці гарадскога.
Колькасць сельскага насельніцтва перавышала магчымасці яго
землекарыстання. Зямля падаражэла з 36 рублёў за дзесяціну ў
1885–1890 гг. да 100 рублёў у 1905–1906 гг. Беднасць стала
пастаяннай з'явай у сялянскіх сем'ях большасці вёсак
Кобрынскага павета. Кожны чацвёрты двор быў бясконны.
Аграрнае перанасяленне, немагчымасць знайсці працу ў горадзе
вымушалі сельскіх жыхароў пакідаць гэтыя месцы і нават
змігрыраваць за межы Расійскай імперыі. Толькі ў 1906 г. з
Кобрыншчыны ў ЗША і Канаду выехала каля 1,5 тыс. чалавек.
Людскіх рэсурсаў быў лішак і ў горадзе, не было магчымасці
забяспечыць іх работай (з-за адсутнасці на тэрыторыі
паўднёва-заходняй Беларусі сыравіны для развіцця буйной
прамысловасці тут пераважалі дробныя паўсаматужныя
прадпрыемствы). Самымі вялікімі лічыліся лесапільныя і
цагельныя заводы, на іх працавалі па 8–10 рабочых. Існавалі,
праўда, яшчэ сезонныя прадпрыемствы ў памешчыкаў у
навакольных маёнтках, але і яны не вырашалі пытання.
Для гараджан часта маленькія агароды служылі не столькі
дапамогай, колькі адзінай крыніцай існавання. Многія
спадзяваліся на выпадковыя заробкі на будоўлях,
пагрузачна-разгрузачных работах, рамізніцтве, на даходы ад
дробнага гандлю.
Па-ранейшаму Кобрын «славіўся» сваімі грандыёзнымі пажарамі,
пра якія друкаваліся нататкі нават у сталічнай прэсе. У 1863
г. згарэў гасціны двор на рынку з усімі таварамі, што там
знаходзіліся. Агонь не пашкадаваў і казённыя будынкі ў
цэнтры — павятовага дваранства і дваранскай апекі, павятовую
канцылярыю па вайсковай павіннасці, дзесяткі іншых
збудаванняў. У 1895 г. полымя імгненна знішчыла 2 кварталы
(310 жылых дамоў). А на наступны год пажар спапяліў 3 вуліцы,
пры гэтым згарэла 210 дамоў і рознай маёмасці на 214 тыс.
рублёў, без прытулку засталіся больш за 2 тыс. жыхароў.
Нязгледзячы на відавочнасць і пастаянства гэтага бедства,
урад амаль не клапаціўся аб супрацыіажарнай бяспецы сваіх
падданых. Мала таго, калі кобрынскія жыхары вырашылі
самастойна стварыць пажарную ахову і распрацавалі статут «Вольнага
пажарнага таварыства», а затым паслалі яго на зацвярджэнне ў
Вільню, генерал-губернатар, які баяўся наогул усякіх
аб'яднанняў, тым больш «вольных», наклаў адмоўную рэзалюцыю.
Падобныя адносіны да народных патрэб выклікалі
незадаволенасць і абурэнне.
Л.Р.Казлоў
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.