У чэрвені 1848 г. да міністра народнай
асветы звярнуўся папячыцель Беларускай навучальнай акругі з
прадстаўленнем аб адкрыцці ў Кобрыне казённага аднакласнага
прыходскага вучылішча, «каб даць магчымасць бедным дваранам,
якія жывуць там і ў наваколлі, у набыцці іх дзецьмі хоць бы
пачатковай адукацыі». Кобрынскае гарадское таварыства
сабрала грошы і на зямлі, што раней належала скасаванаму
каталіцкаму манастыру, пабудавала для вучылішча дом.
Меркавалася, што ўтрыманне вучылішча будзе весціся за кошт
даходаў ад ліквідаваных манастырскіх маёнткаў, якія складалі
170 рублёў у год. 3 той сумы 100 рублёў планавалася плаціць
настаўніку, астатнія грошы павінны былі ісці на ацяпленне і
інш. расходы. Мэблю за свае сродкі абяцаў набыць ганаровы
наглядчык вучылішчаў Кобрынскага павета Ажэшка.
Аднак Міністэрства асветы адмовілася выдаткоўваць кожны год
неабходную суму, прапанаваўшы Кобрынскаму гарадскому
таварыству і ганароваму наглядчыку «прыняць на сябе
ўтрыманне гарадскога вучылішча».
I ўсё ж навучальная ўстанова была адкрыта на сродкі
добраахвотных ахвяраванняў членаў гарадскога таварыства і
жыхароў. Ажэшка абавязаўся штогод даваць 50 рублёў серабром.
Але грошы паступалі нерэгулярна, і ў 1857 г. загіазычанасць
склала больш за 232 рублі. I гэта нягледзячы на тое, што
новы наглядчык Скірмунт, прызначаны на пасаду ў 1853 г.,
абавязаўся «ахвяраваць на карысць вучылішча на 100 рублёў
серабром кожны год, пакуль будзе на гэтай пасадзе».
Толькі ў маі 1857 г. Міністэрства фінансаў паведаміла
папячыцелю Беларускай навучальнай акругі, што 3 1 студзеня
1857 г. Гродзенскай казённай палаце прадпісана выплачваць
настаўніку Кобрынскага прыходскага вучылішча 170 рублёў 3
даходаў скасаваных манастыроў.
Першы настаўнік вучылішча Карл Кацель памёр у 1856 г., не
дачакаўшыся аплаты за сваю працу.
У 1855 г. у вучылішчы былі 82 вучні, у 1857 г. — 36. 3 іх 18
з'яўляліся дзецьмі дваран, 7 — мяшчан, 3 — аднадворцаў, 2 -вольнаадпушчаных,
3 - салдат, 3 - сялян.
Н.М.Пліско.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.