17 верасня ў Кобрыне з'явіўся 83-і пяхотны полк імя
Рамуальда Траўгута, той,
які вясной быў накіраваны на захад. У хуткім часе з боку Брэста падышлі
гітлераўскія часці. Полк храбра рушыў насустрач. У ім было шмат мясцовых
хлопцаў, і цяпер яны адстойвалі не чужыя ім інтарэсы, а абаранялі свой горад.
Праціўнік заняў пазіцыі на беразе канала Боны, чакаў гэтай адчайнай атакі:
карабіны з апошняй абоймай патронаў супраць аўтаматаў і кулямётаў ... Сотні
салдат-пехацінцаў паляглі на гэтай кобрынскай ускраіне, ад палка нічога не
засталося.
Жыхары горада правялі жахлівую бяссонную ноч. Чакалі, што фашысты вось-вось
уварвуцца ў іх дамы. Але раніца прынесла вестку, якая абнадзейвала: з усходу
рухаецца Чырвоная армія. Некалькі дзён у Кобрыне панавала безуладдзе,
паліцыя і прадстаўнікі польскай адміністрацыі ўцяклі або недзе хаваліся. Па
ініцыятыве былых членаў КПЗБ, якія ўзялі на сябе клопат аб цывільным
насельніцтве, сталі арганізоўвацца атрады самаабароны. Да іх далучыліся
вязні канцлагера ў Бярозе-Картузскай. Яны раззброілі турэмных наглядчыкаў і
мясцовых паліцэйскіх. 18 верасня на дапамогу кобрынцам прыбыў з Дзівіна
атрад пад камандаваннем Е.Р.Ступа. Былы палітзняволены пры царызме,
удзельнік грамадзянскай вайны, ён узначаліў мясцовыя сілы самаабароны, якія
выраслі да 500 чалавек. (Пазней у сувязі з 50-годдзем Кастрычніцкай
рэвалюцыі яго ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.) Так нарадзілася Рабочая
гвардыя Кобрына, якая паклала канец марадзёрству і паніцы ў горадзе і
наваколлі, наладзіла ахову важнейшых аб'ектаў. Некалькі разоў атраду
давялося адбіваць спробы дыверсантаў узарваць чыгуначны мост цераз Мухавец.
Сонечным ранкам 22 верасня 1939 г. з боку Маскоўскай шашы ў Кобрын увайшлі
савецкія танкі. Настала доўгачаканае вызваленне. Сустрэча вылілася ў
сапраўднае свята: жыхары апранулі лепшыя ўборы, жанчыны ў традыцыйным
палескім вышываным адзенні падносілі вызваліцелям хлеб-соль. Мост цераз
Мухавец быў спалены яшчэ пры з'яўленні немцаў, і цяпер па рацэ плавалі
туды-сюды лодкі з людзьмі, якія жадалі бліжэй пазнаёміцца з савецкімі
салдатамі. А неўзабаве знайшліся і добраахвотнікі, якія на чале з
вопытным ста-ляром Спірыдонам Гузарам пачалі ўзводзіць наплаўны мост.
Будавалі яго, стоячы па пояс у асенняй халоднай ва-дзе. А тым часам
калону танкаў, якая спынілася на беразе, засыпалі букетамі кветак.
Стыхійна пачаўся мітынг. Над галовамі пранесліся самалёты, якія
раскідвалі лістоўкі. Гэта быў яркі, цудоўны дзень у жыцці кобрынцаў,
узнагарода за дваццацігадовыя пакуты, выпрабаванні і мужнасць.
На наступны дзень кіраўнікі Рабочай гвардыі Кобрына сустрэліся з
палітработнікамі танкавага падраздзялення арміі В.І.Чуйкова. Быў
створаны штаб самаабароны, які размясціўся ў невялікім драўляным будынку
былога гарадскога магістрата на Банкаўскай плошчы. Барацьба яшчэ не
закончылася, у навакольнай мясцовасці арудавалі банды жандараў,
паліцэйскіх і асаднікаў. Буйная іх група была раззброена ва ўрочышчы
Багач каля в. Калюхі. Дзейнічалі атрады ў Гарадцы, Антопалі і Жабінцы.
Рабочая гвардыя выконвала свае функцыі да канца 1939 г. Пазней Кобрынскі
гарадскі Савет на ўшанаванне памяці аб тых днях пастанавіў назваць адну
з вуліц Чырвонагвардзейскай, другую — Чырвонаармейскай.
Для арганізацыі новага жыцця горада сюды прыбылі некалькі груп партыйных
і савецкіх работнікаў з БССР, і сярод іх — Ц.Ф.Субоцін, сакратар аднаго
з райкомаў на Гомельшчыне, дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі. Ён стаў
старшынёй камітэта Часовага кіравання, у склад якога ўвайшлі і былыя
падпольшчыкі, членам КПЗБ А.І.Федасюк, А.П.Карпук, Ф.Б.Масліевіч,
П.Д.Газук і іншыя. Праблем было нямала: забеспячэнне насельніцтва
прадуктамі, арганізацыя гандлю і дастаўкі, медыцынскага абслугоўвання,
аднаўленне работы некаторых прадпрыемстваў, чыгункі і пошты. Трэба было
вырашаць пытанне і аб бежанцах з акупіраванай Германіяй Польшчы.
Разгарнулася культурна-асветная работа. У будынку
гімназіі адкрылася бясплатная сярэдняя школа, у якую ад разу было прынята
120 вучняў. Спецыяльныя курсы рыхтавалі настаўнікаў пачатковай школы з
мясцовага пісьменнага насельніцтва. Стала працаваць цэнтральная гарадская
бібліятэка, а ў вёсках з'явіліся хаты-чытальні. Але тэта былі толькі першыя
крокі, трэба было заканадаўча вызначыць далейшы лёс жыхароў Заходняй Украіны
і Заходняй Беларусі.
У ходзе падрыхтоўчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Народны сход Заходняй
Беларусі працоўныя ў пераважнай большасці выказаліся за новую ўладу. У
Беласток, месца правядзення сходу, ад Кобрына выехала вялікая дэпутацкая
дэ-легацыя, якая 28 — 30 кастрычніка 1939 г. прагаласавала за ўстанаўленне
савецкай улады. Тут жа быў прыняты зварот да Вярхоўнага Савета СССР 3
просьбай уключыць Заходнюю Беларусь у склад Саюза ССР і ўз'яднаць яе з БССР.
Просьба была задаволена 12 лістапада 1939 г. Сход аднадушна вырашыў
канфіскаваць землі памешчыка і асаднікаў, нацыяналізаваць банкі, буйныя
прамысловыя прадпрыемствы.
Пасля ўтварэння ў канцы 1939 г. новых абласцей і раёнаў, якія замянілі
ранейшы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, Кобрын з 15 студзеня 1940 г.
стаў цэнтрам раёна Брэсцкай вобласці.
У жыцці горада і раёна пачаліся сацыялістычныя пераўтварэнні. Сярод новых
фактаў і з'яў, якія запоўнілі працоўныя будні мясцовых жыхароў, асаблівае
месца заняла рэканструкцыя Дняпроўска-Бугскага канала. Цяпер, калі
тэрытарыяльнае адзінства Беларусі было адноўлена, эканамічнае значэнне гэтай воднай магістралі
вырасла. У хуткім часе тут з'явіліся спецыялісты-воднікі Верхнедняпроўскага
параходства, якія распрацавалі смелы праект 29 снежня 1939 г. ЦК КП(б)Б і
СНК БССР прынялі пастанову аб будаўніцтве на Дняпроўска-Бугскім канале.
Тысячы людзей узяліся за працу. 200 камуністаў і 500 камсамольцаў узначалілі
сацыялістычнае спаборніцтва. Днепра-Буг стаў ударнай будоўляй. На працу
выходзілі цэлымі вёскамі. Зіма 1939—1940 гг. выдалася суровай, але гэта не
знізіла тэмпаў будаўніцтва. У работу былі запушчаны магутныя механізмы.
Фактычна ўзнік новы канал: выпрастана галоўная траса, у асноўным дзякуючы
ўвядзенню ўчастка Кобрын — Выгода, значна расшырана і паглыблена рэчышча.
Дабавіліся шлюзы, плаціны і водаадлівы. Канал атрымаў надзейнае рэгуляванне
ўзроўню вады і пачаў дзейнічаць.
... У памятным верасні 1939 г. разам з перадавымі часцямі 4-й арміі, якія
прасоўваліся на захад, ішлі 2 спецыяльныя карэспандэнты газеты «Часовой
Родины», даволі вядомыя ў той час дзеячы савецкай літаратуры. Рэдакцыя
газеты размясцілася ў Кобрыне. У доме № 1 на вуліцы Суворава пасяліліся і
жылі ў кастрычніку — лістападзе 1939 г. паэт А. Твардоўскі і пісьменнік
Б. Гарбатаў. У гэты перыяд Твардоўскі ўпершыню звярнуўся ў сваёй паэзіі да
франтавой тэматыкі. У Брэсце быў апублікаваны яго зборнік «Франтавыя вершы».
Стыль тых паэтычных радкоў у многім нагадваў вершаваную манеру «Васіля
Цёркіна».
На той час у Кобрыне не існавала ні друкарні, ні газеты. Было вырашана
пачаць выданне павятовай газеты «Труд», першыя нумары якой друкаваліся на
ручным станку. Але ў хуткім часе прыбыла паходная друкарня. Прыйшла дапамога
і ад газетчыкаў: А. Твардоўскі і
Б. Гарбатаў вучылі газетнай справе, самі
рабілі праўкі, апрацоўвалі і рыхтавалі да друку матэрыялы. На палосах газеты
адлюстроўваліся працоўныя будні горада. Знікла беспрацоўе, з'явілася
ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Учарашнія чорнарабочыя і батракі станавіліся
на чале новаўтвораных устаноў і арганізацый.
У 1940 г. у горадзе працаваў райпрамкамбінат, які аб'яднаў разам дробныя
майстэрні. Сюды было дастаўлена сучаснае абсталяванне, дзяржава аказвала
дапамогу ў падрыхтоўцы тэхнічных кадраў. Дзейнічалі і іншыя прадпрыемствы,
арцелі, якія аб'ядноўвалі на кааператыўных пачатках саматужнікаў-адзіночак.
Вялікай падзеяй у гаспадарчым жыцці раёна стала адкрыццё Кобрынскай
машынна-трактарнай станцыі. Узніклі першыя калгасы ў вёсках Турная, Паляцічы
і інш. Нават уладальнікі прыватных «сотак» і «дзялак» (так тут называлі
маленькія надзелы) вырашылі арганізаваць свой уласны, гарадскі кал гас.
Ажыўленай і радаснай была гарачая пара пасяўной 1941 г. Прырода нібыта
прасіла прабачэння за сваю выпадковую няміласць — суровую зіму, абяцаючы на
лета добры ўраджай. Але сабраць яго не давялося. Страшная вайна небывалым
бедствам абрушылася на краіну.
Н. М. Пліско
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.