У партызанскім руху на тэрыторыі Кобрыншчыны ўдзельнічалі
сотні савецкіх грамадзян. Кожны з іх унёс свой важкі ўклад ў
справу барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ніжэй
прыводзяцца кароткія звесткі пра тых, хто асабліва
вызначыўся, змагаючыся з акупантамі. Гэта і байцы
партызанскіх фарміраванняў, разведчыкі-падрыўнікі,
партызанскія сувязныя, санітары. Некаторыя з іх загінулі ў
баях, але большасць дажыла да светлага Дня Перамогі.
АЗАРЧУК Іван Васільевіч, нарадзіўся ў 1922 г. у в.
Мяфёдавічы Кобрынскага раёна. Быў адным з арганізатараў
камсамольскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны,
сувязны партызанскіх атрадаў Брэсцкага партызанскага
злучэння. 3 кастрычніка 1943 г. партызан атрада імя
Катоўскага. Загінуў у сакавіку 1944 г. пры выкананні баявога
задания.
АМЕЛЬЯНЮК Васіль Мінавіч. Займаўся падпольнай
дзейнасцю на тэрыторыі Заходняй Беларусі, за што ў 1928 г.
быў арыштаваны і на 3 гады зняволены ў турму. У 1941 — 1942
гг. удзельнічаў у стварэнні гіартызанскіх атрадаў у
Дахлаўскім лесе. Быў сувязным, з ліпеня 1943 г. да ліпеня
1944 г. ваяваў у партызанскім атрадзе імя Чапаева (са
студзеня 1944 г. імя Паставалава). Удзельнік вызвалення
Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. У 1945 г. мабілізаваны ў
Чырвоную армію і накіраваны ў 218-ы полк сувязі радыстам.
Узнагароджаны медалямі. Пасля вайны жыў у Кобрыне, працаваў
у ашчаднай касе.
АСТРАВУХ Мікалай Антонавіч, нарадзіўся ў 1919 г. у
Мінскай вобл. У 1940 г. прыехаў у Дзівінскі раён, працаваў
старшынёй Павіццеўскага сельсавета, пазней — старшынёй
Павіццеўскага сельскага спажыведкага таварыства. У Вялікую
Айчынную вайну ўдзельнічаў у арганізацыі партызанскіх
атрадаў, быў сувязным. У 1943 г. стаў партызанам-разведчыкам.
Восеннк 1943 г. загінуў пры выкананні задания.
БАЖАДОМАЎ Мікалай Георгіевіч, нарадзіўся ў1916г.ув.
Ягаднае Стаўрапольскага раёна Куйбышаўскай вобл. У Вялікую
Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. добраахвотнікам пайшоў на
фронт. Пад Вязьмай трапіў у акружэнне, быў узяты ў пал он. У
час перавозкі ваеннапалонных на ўчастку Баранавічы—Лясная
ўцёк з цягніка. З сакавіка 1943 г. партызан атрада імя
Шчорса. У красавіку 1943 г. — красавіку 1944 г. у
партызанскім атрадзе імя Катоўскага, палітрук. У маі —
ліпені 1944 г. знаходзіўся ў рэзерве пры Брэсцкім падпольным
абкоме КП(б)Б. Узнагароджаны медалямі. З 1945 г. жыў і
працаваў у Брэсце.
БАРЫСЮК Дзмітрый Сцяпанавіч, нарадзіўся у 1899 г. у
в. Турная Кобрынскага раёна. У час 1-й сусветнай вайны
знаходзіўся ў эвакуацыі. 3 1917 г. па 1922 г. у Чырвонай
арміі. У 1923 г. вярнуўся ў в. Турная. Член КПЗБ з 1925 г.
За ўдзел у падпольнай барацьбе супраць акупацыі Полыпчай
Заходняй Беларусі быў арыштаваны і зняволены ў
Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. У Вялікую Айчынную
вайну пры актыўным удзеле Дз.С.Барысюка ў ліпені 1941 г.
створаны Турнянскі антыфашысцкі камітэт. Падпольшчыкі вялі
работу па стварэнні антыфашысцкіх камітэтаў у Кобрыне і
вёсках раёна, партызанскага руху ў краі, збіралі зброю для
партызан, слухалі па радыёпрыёмніку зводкі Саўінфармбюро,
якія распаўсюджвалі сярод партызанскіх атрадаў раёна,
дастаўлялі ў Кобрын. Турнянскі антыфашысцкі камітэт
падтрымліваў сувязь з усімі тіартызанскімі атрадамі, што
дзейнічалі на тэрыторыі Кобрынскага раёна, а таксама з
атрадам імя Суворава Пінскага партызанскага злучэння.
Дз.С.Барысюк загінуў 13.3.1943 г. у час выплаўкі толу са
снарада. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
ГА3IН Васіль Пятровіч, нарадзіўся ў 1920 г. у с.
Шаўское Лебядзянскага раёна Ліпецкай вобл. Герой Савецкага
Саюза (1945). У Чырвонай арміі з 1939 г., служыў у Беларусі
на граніцы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў адным з
прыгранічных баёў 27.7.1941 г. трапіў у палон, адкуль уцёк.
Ваяваў у партызанскім атрадзе імя Катоўскага: камандзір
аддзялення, узвода. 3 чэрвеня 1944 г. на 1-м Беларускім
фронце. 18.7.1944 г. радавы В.П.Газін у баі паблізу хутара
Бяроза каля с. Самары (Ратнаўскі раён Валынскай вобл.,
Украіна) закрыў сваім целам варожы кулямёт, чым даў
магчымасць сваім таварышам прасунуцца наперад. 24.3.1945 г.
яму присвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.
М. Г. Бажадомаў Дз. С. Барысюк
ГОРБАЧ Міхаіл Пятровіч, нарадзіўся ў 1923 г. у былым маёнтку Савейкі, цяпер Клецкі раён Мінскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну партызанскі сувязны. Вясной 1943 г. вывезены акупантамі на прымусовыя работы ў Германію. У кастрычніку 1943 г. уцёк, стаў партызанам атрада імя Катоўскага. 3 красавіка 1944 г. у Чырвонай арміі — кулямётчык, камандзір разліку. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
М. П. Горбач З. З. Дзенiсюк
ДЗЕНІСЮК Захар Захаравіч, нарадзіўся ў 1922 г. у в.
Мяфёдавічы Кобрынскага раёна. У перыяд знаходжання Заходняй
Беларусі ў складзе Польшчы быў парабкам, сакратаром сельскай
ячэйкі КСМЗБ у роднай вёсцы. У 1940-1941 гг. у час
аднаўленчых работ на Дняпроўска-Бугскім канале ўзначальваў
ударную камсамольскую брыгаду. 3 пачатку Вялікай Айчыннай
вайны падполынчык, наладзіў сувязь з Турнянскім
антыфашысцкім камітэтам, вёў працу па далучэнні камсамольцаў
да барацьбы супраць акупантаў. 3 1943 г. у асобным
партызанскім атрадзе імя Катоўскага, разведчык, падрыўнік.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Пасля вайны
працаваў старшынёй сельсавета, у гарадской камунальнай
гаспадарцы Кобрына.
ДУЖУК
Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1915 г. у в. Калінка
Кобрынскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з кастрычніка
1942 г. партызан атрада імя Чапаева, потым старшы групы
падрыўнікоў атрада імя Паставалава брыгады імя Чапаева.
Група на чале з І.І.Дужуком падарвала 13 эшалонаў з жывой
сілай і тэхнікай праціўніка, з разы разбурала чыгуначнае
палатно, шмат разоў знішчала лініі тэлефонна-тэлеграфнай
сувязі, вяла баі з гітлераўцамі ў в. Стрыі. Удзельнічаў у
вызваленні Кобрына. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I
ступені, медалямі. Пасля вайны працаваў брыгадзірам у
калгасе «Перамога» Кобрынскага раёна.
ДУЛЬКО Канстанцін Еўдакімавіч, нарадзіўся ў 1922 г. у
Камянецкім раёне Брэсцкай вобл. Закончыў Пінскую
сельскагаспадарчую школу. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 г.
у партызанскім атрадзе імя Чапаева, сувязны, падрыўнік. 3
удзелам К.Е.Дулько пушчана пад адхон 18 эшалонаў ворага,
знішчана 13 аўтамашын. 3 лета 1944 г. у Чырвонай арміі,
ваяваў у складзе 64-га артылерыйскага палка асобнай
процітанкавай брыгады. Удзельнічаў у вызваленні Кобрына,
Прыбалтыкі. Узнагароджаны медалямі. Пасля вайны працаваў
старшынёй калгаса «Шлях да камунізму», старшынёй Залескага
сельсавета, сакратаром партарганізацыі калгаса імя
Дзімітрова.
ЗАРЭМБА Вікторыя Паўлаўна, на радзілася ў 1923 г. у
г. Віцебску. У 1942 г., пасля заканчэння спецыяльных курсаў
Асобага Беларускага збору, са спецгрупай падрыўнікоў
накіравана ў Баранавіцкую вобласць. У студзені 1943 г. са
спецгрупы ўтвораны партызанскі атрад «Кастрычнік», які ў маі
1943 г. увайшоў у партызанскую брыгаду Першамайская.
В.П.Зарэмба ўдзельнічала ў падрыве варожых эшалонаў, моста
каля г.п. Жалудок, знішчэнні тэлефоннай сувязі, разбурэнні
тэлеграфных слупоў. У лістападзе 1943 г. пераведзена ў
партызанскі атрад Грозны (са снежня 1943 г. у партызанскай
брыгадзе «25 год БССР») для навучання партызан падрыўной
справе. Удзельнічала ў «рэйкавай вайне», іншых акцыях
супраць акупантаў, у пачатку ліпеня 1944 г. пры выкананні
баявога задания была паранена. Узнагароджана медалямі. 3
1944 г. была на партыйнай рабоце, навуковым супрацоўнікам
Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя Суворава. Памерла
ў маі 1993 г.
ЗУБРОВА (КАВАЛЬЧУК) Аляксандра Емяльянаўна,
нарадзілася 12.8.1928 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна. 3
узнікненнем партызанскага руху стала сувязной. У пачатку
1943 г., калі акупанты намерыліся вывезці моладзь на
катаржныя работы ў Германію, А.Е.Зуброва разам з іншымі
камсамольцамі вёскі пайшла ў лес і стала байцом
партызанскага атрада імя Кірава, была таксама санітаркай.
Калі ў час бою пад Антопалем быў паранены другі нумар
кулямётнага разліку, яна не толькі вынесла яго з поля бою,
але і замяніла каля кулямёта. Удзельнічала ў дыверсіях на
чыгунцы у баях, а ў студзені 1944 г. па заданні штаба
партызанскага руху Брэсцкай вобласці хадзіла за лінію
фронту. Нездарма партызаны называлі яе «бясстрашная Саня».
Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Пасля вайны працавала тэлефаністкай у Антопалі, потым
пераехала ў Кобрын і да 1992 г. прадавала пашпартысткай.
А.Е.Зуброва (Кавальчук) К.К.Краўчук
КАВАЛЕУСКІ Яўген Іванавіч. У 1940—1941 гг. працаваў
дырэктарам Павіццеўскай школы Кобрынскага раёна. 3 першых
дзён вайны наладзіў сувязь з былымі супрацоўнікамі
Павіццеўскага сельсавета. Удзельнічаў у стварэнні
партызанскіх атрадаў. 3 1943 г. у партызанскім атрадзе імя
Катоўскага. Загінуў пры выкананні баявога задания восенню
1943 г.
КОШАЛЬ Рыгор Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1909 г. у г.
Смалявічы Мінскай вобл. Закончыў курсы галоўных бухгалтараў
(1933), Пінскі кааператыўна-харчовы рабфак. Працаваў у г.
Сянно Віцебскай вобл. У кастрычніку 1939 г. пераведзены ў
Кобрын на пасаду галоўнага бухгалтара міжраённай канторы «Белгандальплодаагародніна».
У 1942 г. устанавіў сувязь з партызанамі, у 1943 г. пайшоў у
партызанскі атрад імя Катоўскага, быў старшым дыверсійнай
групы. Помсцячы, фашысцкія захопнікі 11 верасня 1943 г.
расстралялі сям'ю Р.М.Кошаля — жонку Ефрасінню Афанасьеўну і
траіх малалетніх дзяцей — Аляксандра, Валерыя і Міхаіла. У
1944 г. разам з атрадам выйшаў за лінію фронту
КРАУЧУК Канстанцін Кірылавіч, нарадзіўся ў 1917 г. у
в. Нарты Мамадышскага раёна Татарстана, дзе сям'я была ў
бежанстве з часоў 1-й сусветнай вайны. У 1920-я гады сям'я
вярнулася ў Кобрын. 3 сакавіка 1943 г. да чэрвеня 1944 г.
ваяваў у партызанскім атрадзе імя Чапаева брыгады імя
Чапаева. Удзельнічаў у многіх партызанскіх акцыях, але больш
за ўсё вызначыўся як падрыўнік: на яго рахунку 23 варожыя
эталоны, узарваныя або пушчаныя пад адхон. Узнагароджаны
ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Пасля вайны
працаваў лесніком у в. Дахлава Кобрынскага раёна, пазней жыў
у Кобрыне.
КРАЎЧУК Цімафей Міхайлавіч, нарадзіўся ў в. Турная
Кобрынскага раёна. У час 1-й сусветнай вайны быў у бежанстве
ў Расіі, прымаў удзел у грамадзянскай вайне. Пасля вяртання
на радзіму ўдзельнічаў у рабоце падпольнага падрайкома КПЗБ.
У 1940 г. арганізаваў першы ў Кобрынскім раёне калгас. У
жніўні 1941 г. быў адным з арганізатараў падпольнага
антыфашысцкага камітэта в. Турная, выбраны намеснікам
сакратара, у 1942 г. стаў на чале камітэта. Забіты 19
красавіка 1944 г. у час перастрэлкі з карнікамі, якія
акружылі в. Турная.
Ц. М. Краўчук В. В. Краўчук-Мiцькiна
Дз. К. Курышка М. М. Ламейка
КРАЎЧУК-МІЦЬКІНА Вольга Васільеўна, нарадзілася ў
1910 г. у в. Турная Кобрынскага раёна. У жніўні 1941 г.
разам з мужам Ц.М.Краўчуком уключылася ў барацьбу супраць
акупантаў: збірала інфармацыю пра варожыя войскі, дастаўляла
ў Кобрын лістоўкі са зводкамі Саўінфармбюро, узрыўчатку, а
пазней — міны, вяла агітацыю сярод ваеннапалонных, дапамагла
перайсці да партызан групе польскіх паліцэйскіх, якія
служылі ў кобрынскай камендатуры. 3 Кобрына ў Турную
прывозіла паперу і капірку, што перадавала ёй Кацярына
Лісоўская, якая па заданні антыфашысцкага камітэта служыла
перакладчыцай у гебітскамісарыяце. Пасля гібелі мужа ў
красавіку 1944 г. В.В.Краўчук-Міцькіна разам з дзецьмі
пайшла ў партызанскі атрад, была разведчыцай. Пасля
вызвалення раёна ад фашысцкіх захопнікаў заснавала дзіцячы
дом у Кобрыне і была яго загадчыцай. У 1946 г. пераехалаў
Падмаскоўе. Памерлаў 1988 г. Пахаванаў в. Турная.
КУРЫШКА Дзмітрый Кузьміч, нарадзіўся ў 1904 г. у в.
Балоты Кобрынскага раёна. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
працаваў у Кобрыне на чыгунцы. У пачатку вайны вярнуўся ў в.
Балоты, аказваў дапамогу чырвонаармейцам, што трапілі ў
акружэнне, удзельнічаў у арганізацыі партызанскіх атрадаў. 3
ліпеня 1943 г. да ліпеня 1944 г. партызан-разведчык атрада
імя Катоўскага. Узнагароджаны медалямі. Пасля вайны працаваў
у Кобрыне. Памёр у 1984 г.
КУЦ Мікалай Трафімавіч, нарадзіўся 20.3.1927 г. у в.
Сухоўчыцы Кобрынскага раёна. У 1942 — 1943 гг. быў членам
падпольнай антыфашысцкай групы, сувязным партызанскіх
атрадаў імя Чарнака, імя Фрунзе, імя Сталіна. 3 1944 г. у
Чырвонай арміі, стралок 115-й гвардзейскай дывізіі. У
1948—1980 гг. працаваў у органах унутраных спраў.
Узнагароджаны медалямі.
ЛАМЕЙКА Міхаіл Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1919 г. у в.
Вішнёўка Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобл. У пачатку Вялікай
Айчыннай вайны сям'я М.М.Ламейкі аказвала дапамогу
чырвонаармейцам, якія трапілі ў акружэнне, збірала і
перадавала зброю партызанскім трупам. За сувязь з
партызанамі фашысты ў 1942 г. расстралялі сям'ю Ламейкі. 3
верасня 1942 г. Міхаіл Мікалаевіч баец атрадаў імя Шчорса і
«Савецкая Беларусь», з красавіка 1943 г. да красавіка 1944
г. — партызанскага атрада імя Катоўскага. Узнагароджаны
ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі. Пасля вайны працаваў у
паравозным дэпо Брэста. Трагічна загінуў 17.2.1977 г.
ЛЕВЫ Рыгор Васільевіч, нарадзіўся ў 1913 г. у в.
Балоты Кобрынскага раёна. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі
з БССР працаваў старшынёй сельсавета. У пачатку Вялікай
Айчыннай вайны фашысты расшуквалі яго як актывіста. Разам з
іншымі патрыётамі аказваў дапамогу чырвонаармейцам, якія
трапілі ў акружэнне, быў сувязным партызанскіх атрадаў імя
Суворава і імя Кірава. У ліпені 1943 г. стаў партызанам
атрада імя Катоўскага, змагаўся ў аператыўнай групе. У
красавіку 1944 г. загінуў у баі з фашыстамі.
ЛЯЧОЎ Аляксандр Васільевіч, нарадзіўся ў 1907 г. у в.
Соніна Балахнінскага раёна Ніжагародскай вобл. Да пачатку
Вялікай Айчыннай вайны служыў у Брэсцкім аблваенкамаце.
Удзельнічаў у баях у Брэсце. Трапіў у акружэнне, быў
паранены і ўзяты ў пал он, адкуль уцёк. 3 сакавіка 1942 г.
да красавіка 1944 г. у партызанскім атрадзе імя Катоўскага.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I
ступені, медалямі. У 1944 — 1970 гг. на гаспадарчай рабоце ў
Брэсце.
МУРАЎСКАЯ (АВЯРКІЕВА) Пелагея Максімаўна, нарадзілася
ў 1903 г. у в. Худзякова Ірбіцкага раёна Свярдлоўскай вобл.
У 1939 г. разам з мужам, ваеннаслужачым, прыехала ў в.
Імянін Кобрынскага раёна, працавала машыністкай у вайсковай
часці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны разам з іншымі
жанчынамі з ваеннага гарадка пераехала ў вёску. У 1942 г.
устанавіла сувязь з партызанамі, была сувязной партызанскага
атрада імя Чапаева. Пасля стварэння ў студзені 1944 г.
партызанскай брыгады імя Чапаева была прызначана начальнікам
санітарнага абозу. Удзельнічала ў вызваленні Кобрына ад
фашысцкіх захопнікаў. Пасля вайны жыла і працавала ў Кобрыне
і Брэсце.
МЯЧЫКАЎ
Канстанцін Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1916 г. у в.
Чабатовічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобл. Пасля
заканчэння Данецкага сельскагаспадарчага тэхнікума (1935)
працаваў аграномам. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную армію,
служыў у 125-м стралковым палку ў Брэсце. У першы дзень
Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у Брэсце, потым разам з іншымі
адступаў, трапіў у акружэнне ў Белавежскай пушчы. Пазней у
складзе групы з 15 чалавек перабазіраваўся ў Дахлаўскі лес.
3 лістапада 1941 г. група правяла некалькі акцый супраць
акупантаў, у лістападзе 1942 г. увайшла ў партызанскі атрад
імя Суворава брыгады імя Молатава Пінскага партызанскага
злучэння. К.М.Мячыкаў узначаліў дыверсійна-падрыўную групу,
якая з красавіка 1943 г. да чэрвеня 1944 г. узарвала 24
варожыя эшалоны, 4 чыгуначныя маеты, падарвала 2 шлюзы,
знішчыла спіртзавод, 7 км тэлеграфнай сувязі, удзельнічала ў
8 баях, захапіла 45-міліметровую гармату і 200 снарадаў, 5
аўтаматаў, 40 вінтовак, 7 тыс. патронаў. К.М.Мячыкаў
праводзіў агітацыйную работу сярод насельніцтва,
распаўсюджваў лістоўкі, сумеў пераканаць і прывесці ў атрад
15 чалавек, якія служылі ў паліцыі. Узнагароджаны двума
ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
НЕСЦЯРУК Максім Мікітавіч, нарадзіўся ў 1904 г. у в.
Павіцце Кобрынскага раёна. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны
ўключыўся ў падпольную барацьбу. 3 1942 г. да 1943 г. быў
сувязным партызанскіх атрадаў імя Шчорса і імя Катоўскага.
Загінуў у кастрычніку 1943 г.
НІКІЦІН Аляксей Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1920 г. ва
Ульянаўскай вобласці, дзе бацькі былі ў бежанстве ў час 1-й
сусветнай вайны. У пачатку 1920-х гадоў сям'я вярнулася на
Кобрыншчыну. У 16 гадоў стаў членам КСМЗБ, а праз год —
сакратаром ячэйкі. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР
у 1939 г. прызначаны старшынёй рэўкома і членам сялянскага
камітэта ў роднай вёсцы Кастрычнік, пазней загадваў
пачатковай школай у в. Перавессе. Калі пачалася Вялікая
Айчынная вайна, адступаў разам з войскамі, але трапіў у
акружэнне і вярнуўся на Кобрыншчыну. Разам з
аднавяскоўцамі-камсамольцамі пайшоў у лес і далучыўся да
партызанскай групы лейтэнанта С.Грыцэнкі, якая базіравалася
ў Ружанскай пушчы. У 1942 г. у адным з баёў група панесла
значныя страты, загінуў і сам камандзір. Тыя, што засталіся,
аб'ядналіся з групай П.В.Пранягіна, у маі 1942 г. на яе базе
ўтварыўся асобна дзеючы атрад імя Шчорса. Пазней А.
Дз.Нікіцін перайшоў у партызанскую брыгаду «Савецкая
Беларусь» і быў залічаны ва ўзвод падрыўнікоў. У 1943 г.
прызначаны камандзірам разведвальна-дыверсійнай групы, якая
выконвала заданні разведупраўлення Чырвонай арміі. Група
базіравалася ў Грушаўскім лесе, падтрымлівала сувязь з
Турнянскім антыфашысцкім камітэтам, партызанскім атрадам імя
Кірава і падпольшчыкамі Кобрына. Гадзіннікавыя міны і тол,
перададзеныя групай А.Д3.Нікіціна, прызначаліся для ўзрыву
афіцэрскай гасцініцы ў Кобрыне, штаба танкавай дывізіі і
іншых дыверсій. У ліпені 1944 г. група і яе камандзір
удзельнічалі ў вызваленні Кобрыншчыны ад фашысцкіх
захопнікаў. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені,
медалямі. У канцы ліпеня 1944 г. прызваны ў Чырвоную армію,
удзельнічаў у баях ва Усходняй Прусіі. Пасля ранения ў
сакавіку 1945 г. дэмабілізаваны. Вярнуўся на Кобрыншчыну.
Завочна закончыў педінстытут, працаваў настаўнікам гісторыі.
Памёр у 2000 г.
А. Дз. Нiкiцiн (cтаiць другi справа) у музеi.
ПЕТРУКОВІЧ Іван Арсеньевич, нарадзіўся ў 1920 г. у в.
Баршчы Кобрынскага раёна. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай
вайны стаў падполынчыкам. Выконваючы адказнае даручэнне
партызан, трапіў у рукі акупантаў. Калі закаванага ў ланцугі
І.А.Петруковіча вялі да шыбеніцы, падаспелі партызаны і
выратавалі. 3 гэтагачасу ён пайшоў у партызанскі атрад. На
яго рахунку было 19 узарваных варожых эшалонаў і шмат
гітлераўцаў. У ноч на 13 чэрвеня 1944 г. на чыгуначнай
станцыі Тэўлі на лініі Брэст — Мінск ён рыхтаваўся да
падрыву чарговага варожага эшалона, але быў заўважаны аховай
і акружаны. Гітлераўцы хацелі ўзяць І.А.Петруковіча ў пал он
жывым, але ён узарваў снарадам сябе і ворагаў. Пасмяротна
ўзнагароджаны ордэнам Леніна.
РЫФЕР
Генрых Мельхіёравіч, нарадзіўся 24.9.1913 г. у в.
Вальрот (у наваколлі г. Касель, Германія) у рабочай сям'і. У
1939 г. быў дэмабілізаваны ў нямецкую армію, служыў у
тылавых часцях. У 1942 г. у складзе акупацыйнай арміі прыбыў
у Кобрынскі раён, служыў у ахове чыгункі, дзяжурным на
станцыі Лясы на лініі Жабінка — Баранавічы. Партызаны
наладзілі з ім сувязь і па заданні атрада імя Чапаева
Г.М.Рыфер арганізаваў крушэнне цягнікоў на станцыі Лясы,
перадаваў партызанам боепрыпасы, звесткі аб руху цягнікоў,
батарэйкі для рацыі і для кішэнных ліхтарыкаў, якія
выкарыстоўваліся для падрыву мін. У 1944 г., калі гестапа
ўстанавіла за ім нагляд, пайшоў у партызанскі атрад імя
Арлова брыгады імя Чапаева. За ўдзел у антыфашысцкай
барацьбе узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступень
Пасля вайны жыў у Кобрыне. Памёр б.9.1979 г.
САЛЕЙ Андрэй Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1900 г. у в.
Балота Кобрынскага раёна. Вялікая Айчынная вайна застала яго
ў в. Павіцце. У 1943—1944 гг. быў сувязным партызанскага
атрада імя Катоўскага, збіраў і перадаваў партызанам звесткі
пра дыслакацыю акупантаў і зброю. Узнагароджаны медалямі.
САЛЕЙ Мікалай Андрэевіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в.
Балоты Кобрынскага раёна. Закончыў Ленінградскае
ваенна-палітычнае вучылішча (1952) і гістарычны факультэт
Гомельскага педінстытута (1954). У маі 1943 г. стаў
падрыўніком партызанскага атрада імя Катоўскага, пастаянна
выконваў заданні па падрыве шашэйных дарог і чыгунак.
Актыўна дапамагаў партызанам і яго бацька — сувязны
А.Ц.Салей. Пасля вызвалення Кобрыншчыны ад фашысцкіх
захопнікаў М.А.Салей быў прызваны ў Чырвоную армію, потым
накіраваны на працу ў органы НКУС. У 1954 г. дэмабілізаваны,
вярнуўся ў родныя мясціны. У 1959 — 1976 гг. працаваў
дырэктарам школы ў в. Кісялёўцы Кобрынскага раёна.
Узнагароджаны медалямі.
М.А.Салей М.Т.Свірыдзюк
СВІРЫДЗЮК Мікалай Тарасавіч, нарадзіўся 27.4.1925 г.
у в. Турная Кобрынскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з
ліпеня 1941 г. член Турнянскага антыфашысцкага камітэта,
потым сувязны партызанскага атрада імя Арлова брыгады імя
Чапаева. Удзельнічаў у шэрагу баявых аперацый партызан
супраць захопнікаў, вызваленні Кобрына. Мае ўзнагароды.
Пасля вайны працаваў у органах унутраных спраў, загадчыкам
аддзелаў камунальнай гаспадаркі, сацыяльнага забеспячэння
Кобрынскага райвыканкома, старшынёй калгаса імя Жданава
Кобрынскага раёна.
СВЯТЛОЎ Мікалай Пятровіч, нарадзіўся ў 1920 г. у в.
Вдулі Воласаўскага раёна Ленінградскай вобл. 3 1940 г. у
Чырвонай арміі, служыў стралком на 1-й пагранзаставе
Брэсцкага пагранічнага атрада. Вялікую Айчынную вайну
сустрэў на граніцы. 3 рэшткамі сваёй часці адступаў наўсход,
быў кантужаны, трапіў у палон, уцёк. Пайшоў у косаўскія
лясы. У верасні 1942 г. стаў партызанам атрада імя
Катоўскага, быў радавым, камандзірам аддзялення, памочнікам
начальніка асобага аддзела атрада (з кастрычніка 1943 г. да
красавіка 1944 г.). 6 красавіка 1944 г. забіты гестапаўскім
агентам. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За адвагу».
М.П.Святлоў В.І.Сідзякін
СІДЗЯКІН Васіль Іванавіч, нарадзіўся ў 1921 г. у с.
Мацвееўка Балакоўскага раёна Саратаўскай вобл. 3 сакавіка
1941 г. служыў механікам-вадзіцелем у бранятанкавай часці №
9858, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Беларусі. Летам 1941
г. часць трапіла ў акружэнне ў раёне Слуцка. В.І.Сідзякін
нелегальна жыў у в. Уцёс Баранавіцкага раёна. 3 сакавіка
1943 г. да красавіка 1944 г. ваяваў у партызанскім атрадзе
імя Катоўскага, спачатку быў радавым, потым камандзірам
аддзялення. 3 красавіка 1944 г. служыў у Чырвонай арміі.
Дэмабілізаваны ў кастрычніку 1945 г. пасля кантузіі.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II
ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
СІЛЮК Якаў Якімавіч, нарадзіўся ў 1923 г. у в. Ягалкі
Кобрынскага раёна. У час фашысцкай акупацыі з вясны 1942 г.
да студзеня 1944 г. быў сувязным, са студзеня 1944 г. байцом
партызанскага атрада імя Фрунзе брыгады імя Сталіна. У канцы
сакавіка 1944 г. атрад выйшаў у савецкі тыл. На базе
некалькіх атрадаў быў створаны партызанскі атрад імя
25-годдзя Савецкай Беларусі, пры штабе якога быў Я.Я.Сілюк.
Удзельнік вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў. 3 1944
г. у дзеючай арміі, быў цяжка паранены, вайну закончыў у
красавіку 1945 г. Узнагароджаны медалямі. Пасля вайны
працаваў старшынёй Пецькаўскага, Яроміцкага сельсаветаў,
інструктарам Кобрынскага райкома партыі, старшынёй калгаса «ІІраўда»
Кобрынскага раёна.
ТРУС Васіль. 3 16 гадоў дапамагаў партызанам,
падтрымліваў сувязь з моладзю в. Агароднікі. У пачатку
верасня 1943 г. В.Трус і В.Камісарук сабралі некалькі
вінтовак, кулямёт, шмат патронаў і днём пад носам у нямецкай
аховы пераправілі ўсё гэта цераз чыгунку ў партызанскі атрад.
Неўзабаве В.Трус сам прыйшоў да партызан. Вясной 1944 г.
гітлераўцы ўзмацнілі барацьбу супраць партызан. У сярэдзіне
мая 1944 г. В.Труса на адным з хутароў у в. Бярозна акружылі
фашысты. Ворагі не змаглі захапіць яго жывым і падпалілі
хутар. В.Трус згарэў у агні, але не здаўся.
ТУРАВЕЦ
Якаў Іванавіч, нарадзіўся 7.11.1924 г. у г. Петрыкаў
Гомельскай вобл. У пачатку 1940 г. разам з сям'ёй прыехаў у
Брэст для аднаўлення Дняпроўска-Бугскага канала. У пачатку
Вялікай Айчыннай вайны сям'я не паспела эвакуіравацца,
восенню 1942 г. фашысты расстралялі бацьку, маці, двух
братоў і сястру, а Я.І.Тураўцу ўдалося ўцячы. Прыйшоў у
Старасельскі атрад (3 чэрвеня 1943 г. атрад імя М.М.Чарнака),
з кастрычніка 1943 г. партызан, разведчык атрада імя
Катоўскага Брэсцкага партызанскага злучэння. 3 красавіка
1944 г. у Чырвонай арміі. Узнагароджаны медалямі. Пасля
вайны закончыў ваеннае вучылінма, пазней ваенную акадэмію,
інжынер-палкоўнік, выкладчык ВНУ.
ФАЦЕЕЎ Пётр Піліпавіч, нарадзіўся ў 1924 г. у Маскве.
17 чэрвеня 1941 г. разам з маці і малодшымі братамі прыехаў
у госці да сваякоў у в. Гарадзец Антопальскага (цяпер
Кобрынскі) раёна. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны аказаўся
на акупіраванай тэрыторыі, неўзабаве стаў сувязным атрада
імя Кірава. 3 верасня 1943 г. разведчык партызанскага атрада
імя Катоўскага, прымаў і апрацоўваў зводкі Саўінфармбюро. 3
мая 1944 г. да кастрычніка 1946 г. служыў у Чырвонай арміі.
Пасля дэмабілізацыі закончыў Маскоўскі энергетычны інстытут,
працаваў загадчыкам аддзела вымярэнняў і вымяральнай тэхнікі
пры інстытуце. Узнагароджаны медалямі.
ХАРЫТАНЮК Іван Васільевіч, на радзіўся ў 1922 г. у в.
Забава Кобрынскага раёна. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны
аказаўся на акупіраванай тэрыторыі. 3 чэрвеня 1942 г. да
ліпеня 1944 г. сувязны партызанскіх атрадаў імя Фрунзе і імя
М.М.Чарнака. Удзельнічаў у вызваленні Брэсцкай вобласці ад
фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны медалямі.
ХОМІЧ
Васіль Андрэевіч, нарадзіўся 13.10.1923 г. у в. Сычова
Жабінкаўскага раёна. 3 1940 г. да пачатку Вялікай Айчыннай
вайны ўдзельнічаў у будаўніцтве абарончых збудаванняў пад
Брэстам. У пачатку акупацыі разам 3 сям'ёй жыў на хутары
Чачына (размяшчаўся на мяжы Жабінкаўскага і Кобрынскага
раёнаў), які на працягу ўсёй вайны быў надзейным прытулкам
для партызан, асабліва параненых і хворых. 3 красавіка 1942
г. да ліпеня 1944 г. ваяваў у партызанскім атрадзе імя
Фрунзе брыгады імя Сталіна ў складзе
разведвальна-дыверсійнай групы. Удзельнічаў у знішчэнні 7
варожых эшалонаў (4 асабіста мініраваў), 8 шашэйных мастоў,
2 участкаў чыгуначнага палатна, разгроме 3 варожых
гарнізонаў, у 4 адкрытых баях з акупантамі. Узнагароджаны
двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Пасля
вызвалення Брэстчыны ад фашысцкіх захопнікаў служыў у
органах НКУС Кобрына, з 1951 г. працаваў інспектарам
сыравіннага аддзела Кобрынскага кансервавага завода, з 1967
г. — майстрам у «Міжкалгасбудзе».
ЦІМОШЬІН Аляксандр Пятровіч, нарадзіўся ў 1918 г. у
г. Тула. 3 1938 г. у Чырвонай арміі. Вялікую Айчынную вайну
сустрэў на заходняй граніцы, трапіў у акружэнне, быў узяты ў
палон, уцёк. У красавіку 1942 г. стаў партызанам атрада імя
Шчорса. 3 красавіка 1943 г. да красавіка 1944 г. камандзір
узвода партызанскага атрада імя Катоўскага. 3 красавіка 1944
г. у Чырвонай арміі — радавы 1293-га стралковага палка 160-й
стралковай дывізіі 70-й арміі. Загінуў у канцы ліпеня 1944
г. у баях на тэрыторыі Польшчы.
ШВАЙКО Фёдар Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1924 г. у в.
Стрыі Кобрынскага раёна. 3 пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў
семнаццацігадовым узросце стаў сувязным партызанскіх груп. 3
сакавіка 1943 г. у атрадзе імя Чапаева, са студзеня 1944 г.
у брыгадзе імя Чапаева, спачатку радавы, потым камандзір
адцзялення, узвода, апошнія паўгода перад расфарміраваннем
брыгады — камандзір роты. Удзельнік вызвалення Кобрыншчыны
ад фашысцкіх захопнікаў. У ліпені 1944 г. накіраваны на
працу ў аддзел міліцыі Кобрына. Узнагароджаны ордэнам
Чырвонай Зоркі, медалямі.
Ф.Ф.Швайко С.І.Шварко
ШВАРКО Сямён Іванавіч, нарадзіўся ў 1920 г. у в.
Балоты Кобрынскага раёна. У 1942 —1943 гг. быў сувязным
камсамольскага падполля з партызанамі. У маі 1943 г. пайшоў
у партызанскі атрад імя Катоўскага, актыўна ўдзельнічаў у
дыверсійнай барацьбе (пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў),
прымаў удзел у адкрытых баях, умела здабываў звесткі пра
дыслакацыю ворага, яго ўзбраенне і колькасць. Пасля
вызвалення Кобрыншчыны ад фашысцкіх захопнікаў накіраваны на
службу ў органы НКУС і праслужыў там да выхаду на пенсію.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
ШЫШКО
Андрэй Давыдавіч, нарадзіўся ў 1923 г. у в. Турная
Кобрынскага раёна. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў на
радзіме, стаў сувязным партызанскіх груп, збіраў зброю і
перадаваў партызанам. У красавіку 1942 г. партызан атрада
імя Суворава брыгады імя Молатава Шнскага партызанскага
злучэння. А.Д.Шышко пусціў пад адхон 24 варожыя эталоны,
знішчыў 7 аўтамашын. Удзельнічаў у вызваленні Кобрыншчыны ад
фашысцкіх захопнікаў. У верасні 1944 г. прызваны ў Чырвоную
армію, удзельнічаў у вайне з Японіяй. Дэмабілізаваны ў
сакавіку 1947 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сдяга,
Чырвонай Зоркі, медалямі.
ЯНЧУК Мікалай Піліпавіч, нарадзіўся ў в. Трышын (цяпер
у межах г. Брэста). У 1939 г. прызваны ў Польскую армію,
пазней працаваў на аднаўленні Дняпроўска-Бугскага канала. У
пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Брэсце на водным
транспарце, стаў членам падпольнай антыфашысцкай групы.
Восенню 1941 г. прызначаны ў ахову 6-га шлюза канала,
размешчанага паблізу Кобрына. Перадаваў сабраныя боепрыпасы
і зброю партызанам Старасельскага атрада (з чэрвеня 1943 г.
атрад імя М.М.Чарнака). У 1943 г. стаў партызанам атрада імя
Суворава брыгады «Савецкая Беларусь» Брэсцкага партызанскага
злучэння. Загінуў у канцы 1943 г. у час дыверсіі, што
праводзілася на чыгунцы. Партызаны ўстанавілі міну, якую
з-за непрадбачаных абставін давялося ўзрываць уручную, што і
зрабіў М.П.Янчук.
Падрыхтавалі А. В. Бабенка, Т. С. Назарук, Н.М.Пліско, A.M.Рысь, Н.А.Фрыдлендэр
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.