Што ж гэта за птушка такая – гэты заморскі страус?
«Страус – гэта карова ў птушыным абліччы, – жартуе кіраўнік фермы
Вячаслаў Якімук, – толькі што малака не дае». I мае рацыю! Бо за год
страус можа даць прыбытак, як за двух быкоў.
Але аб усім па парадку.
Паміж вёскай Казішчы і чыгуначнай станцыяй Тэўлі, што ў 10 км ад Кобрына, на ўскрайку лесу на плошчы 9,5 га раскінулася экзатычная для нашага краю гаспадарка – страусавая ферма. 3 поўначы і захаду пабудовы закрыты ад вятроў лесам, а з поўдня як бачыць вока, а гэта дзесьці на 100 га, яна адкрыта для сонца. I цішыня. Гэта для птушак немалаважна.
Самой ферме ўжо два гады (ідэі – тры). 3 пабудоў асабліва уражваюць два птушнікі-васьміграннікі, зверху з падсветкай у выглядзе парасона. Гэта для рэпрадукцыйнасці пагалоўя, якое налічвае 72 галавы, або 24 сям'і. А сям'я ў страусаў – самец і дзве самачкі. Усяго ж пагалоўе на сёння складае каля 200 птушак. I жывуць яны ў спецыяльным гадавальніку, які можа ўтрымліваць да 1,5 тысячы птушак.
Дарэчы, усе памяшканні, акрамя інкубатара, не ацяпляюцца, бо птушкі прызвычаіліся да нашых халадоў і снегу і не звяртаюць на іх аніякай увагі. Наш страус выведзены шляхам скрыжоўвання паўночнага і паўднёвага афрыканскіх страусаў – спецыяльна для вырошчвання на фермах.
Акрамя птушнікаў ферма налічвае склад пад кармы, магазін, аўтаномную (дызельную)
электрастанцыю, артэзіянскую свідравіну на 70 м у глыбіню. Дарэчы, вада
тут гаючая, утрымлівае ў сабе іоны серабра. Яна смачная і доўга
захоўваецца.
Чым жа корміцца ў нас гэтая дзіўная птушка? Усё вельмі проста. У
кармушках удосталь ляжьщь зерня, камбікорму, гранулы травяной мукі,
зялёны корм і вада. Тая, што з іонамі серабра. I яшчэ. Гэтай птушцы
патрэбны прасторныя выгулы, бо трымаць у форме 120–150 кг мяса на дзвюх
нагах без трэніровак не атрымаецца. Вось і бегаюць гэтыя птушкі,
трэніруючы ногі.
Як ні кажы, а на від яны прыгожыя, такія грацыёзныя. Ідуць, як манекеншчыцы на подыуме. Дарослыя асобіны да 2 м у вышыню. Змеявідная тон¬кая шыя ў серабрыстым апярэнні. Доўгія, як у заморскіх модніц, вейкі, бліскучыя круглыя вочы. Апярэнне рознае ў самцоў і самачак. Калі самачкі ў карычневатым, то самцы чор¬ныя, як смоль, з белымі падкрылкамі і чырвонымі нагамі. Жывуць страусы да 70 гадоў (гэта ў жывой прыродзе). А вось дзяцей гадаваць умеюць толькі самцы. Яйкі самка пачынае несці пасля трох гадоў жыцця. I так дзесьці да 30-35 гадоў. У год яйканоскасць адной асобіны – 50-60 штук. I важыць адно яйка да 2 кілаграмаў. Гэта раўнацэнна 30 курыным.
Яйкі страуса можна свабодна купіць у кіёску, як і мяса. Дарэчы, адно яйка, як і кілаграм страусяціны, каштуе 43 тысячы рублёў. Можна купіць і месячнае жывое птушаня (цана – 250 долараў ЗША). Праз год птушка можа вырасці да 100 кг. Многія купляюць. Хто на мяса, а хто і як вартаўніка на падвор'е. Усім вядома, што страус чуе лепш за любую аўчарку, а калі да злодзея лапу прыло- жыць, то ад яго мокрае месца застанецца. Але болып за ўсё шматлікія турысты раскупляюць прыгожыя страусавыя пер'і. Цана на іх невялікая – 2 тысячы беларускіх рублёў. Акрамя таго, што прыгожыя, імі можна і пыл змятаць. А калі сур'ёзна, прадукцыя фермы раскупляецца «на корані». Еўрапейскія скураныя фабрыкі ўжо даўно чакаюць тавар. Вырабляюць там са скуры і абутак (ён не намакае, трывалы, мяккі), i скургалантарэю. Нават з вейкаў робяць кістачкі для муляраў. Кажуць, штрых кладзецца неяк асабліва. 3 тлушчавых праслоек гэтай птушкі робяць лекі і касметыку.
Але асноўны спажывец далікатэснага мяса – гэта Еўропа. Тым больш што Еўрасаюз нядаўна забараніў экспарт страусяціны з Афрыкі. Гурманы Еўропы маюць патрэбу да 50 тысяч тон страусавага мяса ў год. I гэта не капрыз. Капіталісты дбаюць аб сваім здароўі. Яны ведаюць, што ў мясе страуса амаль няма халестэрыну.
I на Кобрынскай страусавай ферме пакупнікі ўжо выяўляюцца. Гэта пакуль невялікія беларускія рэстараны, багатыя турысты – свае і замежныя. Ферма ўжо мае свой сайт у Інтэрнеце straus.by. А ў перспективе наступнае – копань, інакш штучнае возера. Пачынаецца будаўніцтва невялікага рэстарана, дзе фірменнымі будуць абеды са страусяціны.
Будзе і невялікі заапарк, дзе можна пакатацца на поні і вярблюдзе. Паглядзець на зебру і падумаць: «Яна белая ў чорныя ці чорная ў белыя рысачкі?» Будуць яшчэ паўліны і фазаны.
А пакуль ідуць работы па нарыхтоўцы кармоў для страусаў. Вядзецца высыпка дарогі. Вельмі хутка па ўсім шляху ад Кобрына да фермы будуць ста- яць дарожныя знакі-ўказальнікі.
Такіх памераў ферма, як пад Кобрынам, адзіная ў Беларусі. Яшчэ ёсць невялікія фермы ў Паставах, Стоўбцах і Пухавічах. Трымае некалькі страусаў і кобрынскі фермер Антоненка. Некалькі слоў аб дырэктары гэтай гаспадаркі.
Кобрынскі прадпрымальнік, мусульманін, у мінулым выпускнік Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, аграрый Муса Шораў змог зацікавіць сваёй ідэяй польскага партнёра. Апошні згадзіўся ўкласці інвестыцыі ў сумеснае прадпрыемства пад назвай СТАА "ПМ і Кампанія".
Першы раз я ўбачыла Шорава ў праваслаўнай царкве. Так, я не памыляюся. Калі вернікі Тэвельскай царквы (гэта недалёка ад страусавай фермы) цэлы год хадзілі ў дзяржаўныя ўстановы на ўзроўні вобласці і краіны, просячы грошы на аднаўленне царкоўнага звана, які ў 1942 годзе знялі фашысты, і ўсюды атрымалі адказ, Шораў, пачуўшы пра гэта, ахвяраваў грошы на задатак мінскай фірме на выраб новага звана. А астатнія грошы сабралі добрыя людзі. 3 гэтай нагоды Шорава і запрасілі ў царкву...
«Народная воля», лiпень 2005 г.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.