Па дарозе на Гарадзішча, на ўскрайку лесу каля вёскі Старыя Ваўковічы, стаіць дзіўны помнік на пастаменце – арол, а за ім тры крыжы. Помнік вялікага памеру. Па адмеціне на пастаменце можна здагадацца, што некалі там была шыльда. Але дзе яна цяпер і што на ёй было напісана – невядома. Словам, помнік ёсць, а звестак аб ім няма, нават у «Зборы помнікаў гісторыі i культуры». У народзе помнік ахрысцілі «Арол i Тры Крыжы».
Я амаль з тых мясцін. Маё дзяцінства прайшло каля берагоў Свіцязі. А ў Гарадзішчы і Ваўковічах я была неаднойчы і бачыла гэты помнік. I ад людзей чула некалькі гісторый пра яго. Першая. Мусіць, ставілі яго кайзераўцы ў памяць аб ахвярах першай сусветнай вайны. Тады па тэрыторыі раёна праходзіла лінія фронту. Але германцы – гэта захопнікі і забойцы. Другая. Гэты помнік пабудаваны па ініцыятыве былога кіраўніка Польшчы Юзэфа Пілсудскага, калі ён хаваўся ад царскіх уладаў, а затым ужо пры сваім кіраванні правёў тры пераможныя для палякаў паходы.
Я прачытала некалькі біяграфічных выданняў пра
Пілсудскага. Сапраўды, ён быў на Палессі ў 1893 годзе. Тады яму было 26
гадоў. Але на той час ён адбыў «ад званка да званка» 5 гадоў ссылкі ў
Сібіры і хавацца ад царскіх улад яму не было патрэбы. I калі Пiлсудскі,
то чаму помнік не ў Баранавічах, а ў такой глушы? I чаму няма ніякага
ўспаміну ў сродках друку?
Выказаць сваю версію помніка «Арол і Тры Крыжы» мяне падштурхнула
ўбачанае ў польскім горадзе Казімеж-Дольны. Ёсць там Крыжовая гара, на
якой стаяць тры рознай велічыні крыжы – у вышыню дзесьці 2-3 метры.
Дэталёва і там не ведаюць гісторыю іх узнікнення, але гід расказваў, што
стаяць тыя крыжы каля 300 гадоў. I пастаўлены з нагоды лютаваўшай
эпідэміі халеры.
3 энцыклапедыі я даведалася, што халера была і ў
нашым краі ў 1826-1837 гадах. У Кобрынскім раёне, дзе я цяпер жыву, аб
гэтым памятаюць, і хаця тут няма аніякіх знакаў, але нават я ведаю, дзе
знаходзяцца пахаванні памерлых ад халеры.
Так, напэўна, было і каля Гарадзішча. Відаць, помнік паставілі менавіта
з гэтай нагоды. Мор тады быў жудасны, хавалі ў брацкіх магілах і бедных
і багатых, і хрышчоных і нехрышчоных, i сваіх і чужых. А калі ўсё
ўляглося, жывыя надумалі паставіць агульны помнік памерлым. А сімвалы
арла і крыжоў я растлумачыла б так: арол – як абярог ад ворагаў і
напасці (і памерлых, і жывых), а крыжы – галоўны сімвал хрысціянства, і
самым смяротным грахом для хрышчонага хрысціяніна было (і ёсць) памерці
без крыжа.
А чаму тры крыжы?
Давайце ўспомнім гісторыю. Калі на крыжы распіналі нашага Збавіцеля, у гэты ж час і дзень на крыжах распіналі і двух разбойнікаў. I я думаю, што калі ад халернага мору хавалі памерлых, то ў адной магіле апынуліся і хрысціяне, і «разбойнікі» – людзі другой веры і нявернікі, бо на нашай зямлі месца хапала ўсім. Такія меркаванні наконт помніка, зробленага нашымі землякамi і добрымі людзьмі ў тыя даўно мінулыя гады.
«Наш край», 14 июня 2005 г.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.