Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Бела-ружовыя пялёсткi сакуры

Адна са славутасцей Японіі побач з выдатнымі радыётаварамі, электроннай апаратурай, шыкоўнымі аўтамабілямі, – сакура. Гэтае дрэва – нязменны атрыбут японскай нацыянальнай культуры – нацыянальная гордасць. Як для нас з вамі неаддзельна ад паняцця Радзімы беластвольная прыгажуня-бярозка, так для жыхара далёкай астраўной дзяржавы – гэтае дрэва сімвалізуе і значыць многае.

У той час, калі мы ступілі на зямлю Японіі, сакура адцвіла. Але каляровыя здымкі шматлікіх турыстычных праспектаў у поўнай гаме адценняў перадавалі дзівосную прыгажосць цвітучай японскай вішні. Мноства адценняў – ад пяшчотных, нясмелых да сакавітых, амаль пунсовых Аднак на фоне знешняга бляску працвітаючай краіны з усёй выразнасцю, нават для нас, савецкіх турыстаў, не спакушаных стракатасцю замежных вітрын, яскрава бачыліся чорныя колеры рэалій паўсядзённага побыту свабоднага свету. За тыдні круізнага рэйсу вакол Японіі на цеплаходзе «Канстанцін Чарненка», убачылася многае.



Для каго прыгажосць рукатворная?

Асаблівасцю японскага ўкладу жыцця з'яўляёцца звышрацыяналізм і прагматызм – дзелавітасць ва ўсім. I яшчэ цягаценне да эстэтычнай гармоніі, жаданне аздобіць і ўпрыгожыць усё, што іх акаляе, надаць усяму, нават каменю звычайнаму, практычнае прымяненне. Але робіцца гэта не дзеля простага чалавека. За ўсім тым – звычайнае прадпрымальніцтва дзелавых колаў: атрымаць найбольшы барыш.

…Парк у Токіо ўражвае не толькі сваімі размерамі (яго плошча 80 гектараў), але мноствам атракцыёнаў. Яны – сапраўдная казка і фантастыка. Вось, да прыкладу, можаш зрабіць «падарожжа» па рацэ Місісіпі. Падчас яго трапіш у розныя прыгоды. Скажам, на пірогу, лодку ў якой вы плывеце, нападаюць сапраўдныя звяры. А ў час марскога падарожжа станеш удзельнікам бою з піратамі. Паўгадзіны страху – і ўсё заканчваецца добра. Асаблівасць гэтага парку яшчэ і ў тым, што, купіўшы білет, можаш знаходзіцца тут хоць цэлы дзень і наведаць усе атракцыёны.

Але «кусаецца» гэтая радасць. Білет у парк каштуе... 4000 іен – больш чым 15 рублёў (адзін рубель можа «купіць» 260 іен). Вось і падумайце, ці адважыцца просты рабочы, каб адпачыць, наведаць такую ўстанову, калі кілаграм хлеба ў Японіі каштуе каля двух рублёў? Хутчэй за ўсё, што не.

Ніжэй я падрабязней раскажу пра бюджэт японскай сям'і, пра цэны на розныя тавары. Адзначу толькі, што за абед у рэстаране мы таксама плацілі 4 тысячы іен. Суткі знаходжання ў гасцініцы, уключаючы двухразовае харчаванне і абслугоўванне, абыходзіцца ў 15 тысяч іен.

Ва ўсіх гарадах, дзе нам давялося пабываць, выклікае захапленне архітэктура. Дамы вышынныя, вельмі блізка адзін ад аднаго. Усе абліцаваны рознакаляровай паліванай пліткай светлых адценняў. Вокны ў кватэрах невялікія, балконы – маленькія, але ўсе ў кветках. Дарэчы, пра кветкі. На вуліцах, нават сталіцы, кветнікі ці газоны вялікая рэдкасць. Калі дзе і ўбачыш сярод асфальтавага мора кавалачак зямлі, дык расце там капуста, рыс, або вострыя прыправы – карыца, перац і г.д.

Усё гэта ад таго, што зямля знаходзіцца ў руках уласнікаў і каштуе фантастычныя сумы. Таму і кватэры дарагія, таму, каб пабудаваць простаму чалавеку свой уласны дом – нязбытная мара.

Японцы – людзi ветлiвыя

У лексіконе гэтага народа няма непрыстойных слоў. Характэрная асаблівасць – ветлівасць, пастаянная ўсмешка на твары, часам занадта ліслівая і паддобрываючаяся. Яны не злуюцца. Гэта не столькі вынік выхавання, а найбольш – тып характару гэтага народа. Японцы – народ сумленны. Калі, скажам, няма сродкаў для існавання, – красці ён не пойдзе. Як выхад са становішча – самагубства. Пры іх выхаванні і перакананасці, яны пакідаюць жыццё не задумваючыся. I гэта нават лічыцца звычайнай з'явай.

Разам з усім тым японцы даволі скрытыя людзі, неразгаворлівыя. Аб сабе амаль нiчога не расказваюць. Экскурсаводы больш тлумачаць толькі аб храмах і то вельмі сціпла. Цікавыя адносіны ў сям'і. Большасць жанчын (80 працэнтаў) не працуюць у сферы матэрыяльнай вытворчасці, а заняты хатнімі справамі і сям'ёй. Муж аддае зарплату жонцы ў закрытым канверце, на якім служачы фірмы ўказвае заробленую суму. Але жонка, расходуючы грошы, вядзе спецыяльную кнігу-рахунак і сістэматычна трымае справаздачу перад мужам аб расходах. Тым не менш, абодва бакі знаходзяць магчымасць мець грошы на асабістыя расходы.

Сустракаліся нам на вуліцах прадстаўнікі ніжэйшага саслоўя. Брудныя, абарваныя яны шнырылі ў пошуках ежы ў скрынках са смеццем. Бачылі мужчын, якія знайшлі сабе прытулак на лавачках у парках і скверах. Нашы гіды «сціпла» тлумачылі, што гэтыя людзі не маюць работы, а таму няма ў іх нi жытла, ні сродкаў існавання. I на мілым тварыку маладой жанчыны тая ж паддобрываючаяся ўсмешка: маўляў, усё добра ў нашым грамадстве.

I ўсё ж кожны японец, хоць на твары заўсёды ўсмешка, думае ў першую чаргу аб сваёй асабістай карысці, аб выгадзе сваёй фірмы. Не заведзена тут спагадаць чужому чалавеку, думаць, што хтосьці ў чымсьці мае патрэбу. Здаецца, япойцы пазбаўлены пачуцця жалю. На нашых вачах хвораму чалавеку на вуліцы стала дрэнна, але ніхто не паспяшаўся яму на дапамогу, ніхто не падышоў...

Пры ўсёй сваёй пачцівасці, японцы далёка не гасцінныя. Хутчэй нават прагныя. Практычна ў час сустрэч з імі ў нас быў аднабаковы абмен сувенірамі. Мы дарылі ім розныя падарункі, а ўзамен атрымлівалі падзякі і ўсмешкі. Без кантактаў з людзьмі не абысціся. Але нам так і не ўдалося даведацца пра адносіны людзей да нашай краіны. Рабілася ўсё, каб гэтая тэма засталася па-за ўвагай, каб не датычыцца яе.

Аднойчы толькі, у час сустрэчы ў таварыстве «Япона-савецкай дружбы», асабіста мне давялося гутарыць з сямейнай парай. За адным сталом з намі аказаліся муж і жонка. Яму за шэсцьдзесят, пісьменнік. У мінулым – удзельнік падзей 1945 года. Быў у нас у палоне, некаторы час знаходзіўся ў Сібіры. Яна супрацоўніца якойсьці фірмы. Выкарыстоўваючы перагаворнік і невялікі запас рускіх слоў нашага субяседніка, давялося (упершыню) пачуць добразычлiвыя словы пра сваю краiну.

Сэрвiс, сэрвiс, сэрвiс…

Па развіццю сферы паслуг – Японія непаўторная краіна. Вялікая колькасць магазінаў, пацяшальных ўстаноў, закусачных, бензазаправачных станцый і г.д. У гэтай галіне занята больш палавіны працуючага насельніцтва краіны. Такое становішча склалася, дзякуючы вельмі высокай прадукцыйнасці працы ў сферы матэрыяльнай вытворчасці.

Тут няма чаргі, нідзе няма. Але ўражвае не столькі маштаб паслуг, колькі насычанасць галіны камп'ютэрнай тэхнікай. Паўсюдна – на вуліцах, вакзалах, кінатэатрах – мноства аўтаматаў па продажу прахаладжальных напіткаў.

I яшчэ. Японскі сэрвіс – гэта бездакорная ветлівасць, папераджальнасць, бязмежная акуратнасць, дакладнасць выканання заказу. У любой установе вас сустрэнуць з усмешкай і прыветлівымі словамі. Падзякуюць і праводзяць з магазіна нават і калі нічога не купілі. На грубасць і бестактоўнасць кліента (здараецца і такое) адказваюць стрыманасцю і ветлівасцю, прасякнутымі пачуццямі ўласнай годнасці.

Рабочыя, якія заняты ў сферы паслуг, маюць выхадныя сярод тыдня, калі працуюць тыя, каго яны абслугоўваюць. Абслугоўваючыя ўстановы і прадпрыемствы працуюць без абедзенных перапынкаў: персанал умее нейкім чынам падмяняць адзін аднаго. Усюды пераважаюць брыгадныя формы арганізацыі працы. Любы куплены вамі тавар заўсёды прыгожа ўпакуюць у фірменную паперу, грошы атрымлівае сам прадавец. Служба паслуг і гандаль дазваляюць вызваліць працуючае насельніцтва ад бытавых клопатаў. Гэтым самым стымулюецца рост прадукцыйнасці працы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Аднак увесь сэрвіс вельмі дарагі. Усе затраты чалавечай працы матэрыяльнай вытворчасці ў сферы паслуг кампенсуюцца высокім коштам тавараў. Да прыкладу, адзін яблык каштуе 200 іен, столькі ж каштуе наручны гадзіннік аднаразовага карыстання, 100 іен – просты карандаш, 300-600 іен каштуе звычайная насоўка. Далёка не ўсякаму японцу па кішэнi атэлі, рэстараны, многiя тавары спажывання. Сэрвіс – гэта зручнасці для тых, каго абслугоўваюць. Умовы працы ў сферы паслуг значна горшыя, чым на прадпрыемствах. У рабочых значна даўжэй рабочы дзень, менш выхадных, ніжэй заработная плата і ўзровень пенсіённага абслугоўвання. Абслуговы персанал гэтай галіны знаходзіцца ў большай залежнасці ад самавольства гаспадара.

Пра жыццё i быт

На першы погляд, лічбы ўражваюць. Сярэднямесячная зарплата рабочага складае 228 тысяч іен, урач атрымлівае 600 тысяч, вадзіцель грузавога аўтатранспарту – 224 тысячы, настаўнік – 346 і праграміст – 206 тысяч іен. Аднак аб узроўні жыцця красамоўней раскажуць цэны на прадукты харчавання. У маі свініна каштавала 168 іен за сто грамаў, кураціна – 90 іен, мука – 213 іен. За кілаграм бульбы ў Японіі трэба заплаціць 75 капеек. Літр малака каштуе крыху больш рубля. Застаецца дадаць, што газета ў месяц абыходзіцца японцу больш чым у 3000 іен. Плата ў год за школу складае 600 тысяч іен.

Таму вось, нягледзячы на мноства разнастайных рэчаў у магазінах, людзі адзеты вельмі скромна, нават бедна. А як харчуюцца людзі. Былі відавочцамі як абедалі рабочыя, якія працавалі на землярыйных работах. У мёню ўваходзiлi вараны рыс, лісты хрызантэмы і цыбулі і вада, дакладней нейкі сок. Хлеба яны не елі.

Жыллё рознае – і еўрапейскага тыпу і чыста па-японску: домікі маленькія, кухня абстаўлена (як і ў нас) усім неабходным, жылыя пакоі пакрыты цыноўкамі, спяць японцы на падлозе.

Большасць сем'яў у асабістым карыстанні з транспарту аддае перавагу веласіпеду, толькі чвэрць насельніцтва мае аўтамабілі. Яны параўнаўча недарагія – 1-4 мільёны іен, бензін каштуе амаль як у нас. Але чым старэйшы аўтамабіль (па эксплуатацыі), тым даражэй абыходзіцца тэхабслугоўванне. Па-другое, у гарадах практычна няма месц для гаражоў, ды і каштуюць яны значна даражэй аўтамабіля.

На вуліцах амаль не сустрэнеш народу, толькі ў гандлёвых цэнтрах. Але туды заходзяць або купіць патрэбную рэч, або паглядзець праспекты – прыгожа аформленыя яны ўваходзяць у кошт тавара. У разгар лета мы амаль не бачылі на пляжах адпачываючых.

Спiце спакойна. Памылка не паўтарыцца

Найбольш урэзалася ў памяць Хірасіма, горад, жыхары якога першымі на нашай планеце зведалі ўсю жудасць атамнай бамбардзіроўкі. Перажылі, каб папярэдзіць чалавецтва аб той катастрофе, якая чакае іх, калі не спыніць гонку ўзбраенняў, назапашванне ядзернага патэнцыялу.

Праз сорак гадоў пасля гэтай трагедыі хірасімскі Мірны мемарыяльны музей выдаў брашуру «Кароткі нарыс матэрыяльных страт ад узрыву атамнай бомбы над горадам Хірасіма». Цяжка чытаць матэрыялы гэтага невялікага выдання...

Автор в центре

У цэнтры горада, якраз над тым месцам, дзе раніцай 6 жніўня 1945 года на вышыні 850 метраў узарвалаея атамная бомба, зараз раскінуўся «Парк Міру» – своеасаблівы помнік ахвярам катастрофы. Тут знаходзіцца мемарыяльны музей, фантан малітваў, вечны агонь міру. За паркам стаіць «Атамны дом» – адзіная будыніна ў горадзе, якая ўцалела пасля бамбардзіроўкі. У галоўным мануменце захоўваюцца імёны ўсіх ахвяраў атамнага пажару.

Але ва ўсім гэтым моцна ўразіла нас адна акалічнасць. На мураванай сцяне высечаны надпіс: «Спіце спакойна. Памылка не паўтарыцца». Доўга думалі над гэтай, прама скажам, двухсэнсовасцю. I ніхто не растлумачыў нам, што крыецца за гэтымі словамі. Якая атрымалася памылка? Гібель 140 тысяч жыхароў горада? Памылка амерыканскіх стратэгаў, ці памылка самiх японскіх генералаў, якія ўцягнулi народ у другую сусветную вайну. А як растлумачыць яе тым людзям, якія яшчэ сёння пакутуюць ад радыеактыўната абпраменьвання?

Калі ўзвазваеш і асэнсоўваеш усе падзеі, якія адбываюцца зараз у Японіі, упэўніваешся ў адным. Словы «памылка не паўтарыцца» нішто іншае, як звычайнае двурушніцтва японскіх правячых колаў. Былыя ворагі, якія спапялілі Хірасіму і Нагасакі, сталі «сябрамі». Амерыканскія ваеннаслужачыя адчуваюць сябе ў Японіі як дома. Іх атамныя падводныя лодкі смела заходзяць у порты краіны.

Забылі ўрокі Хірасімы і сённяшнія кіраўнікі краіны... У абыход канстытуцыі, якая забараняе мець узброеныя сілы, працягваецца мілітарызацыя краіны, разгортваюцца новыя баявыя падраздзяленні, яны аснашчаюцца сучаснай зброяй. I хаця называюцца яны «сіламі самаабароны», нацэленасдь іх далёка не абарончага характару. У адкрытую недабітыя самураі з маўклівай згоды ўлад пачынаюць махаць зброяй, зноў прэтэндуюць на землі савецкага Далёкага Усходу. Але не абмануць простых людзей, якія сапраўды не хочуць, каб паўтарыліся жахі Хірасімы. Японскі народ усё часцей выступае супраць мілітарызацыі краіны, супраць Знаходжання на іх тэрыторыі амерыканскіх ваенных баз.

Вось такая Японія. З аднаго боку – высокаразвiтая краіна, якая займае другое месца ў капіталістычным свеце па агульнаму аб'ёму валавога нацыянальнага прадукту. Яе прыярытэт у суднабудаўніцтве, у лоўлі рыбы і здабычы прадуктаў мора. Японія знаходзіцца на другім месцы па развіццю электроннай прамысловасці і трэцім – па перапрацоўцы нафты. Высока развіты таксама металургія і машынабудаванне, хімія, леса-перапрацоўваючая прамысловасць.

3 другога боку – Японія займае 12 месца сярод капіталістычных краін па размеркаванню нацыянальнага прадукту на душу насельніцтва. Эканоміка краіны моцна залежыць ад імпарту сыравіны і паліва. У сельскай гаспадарцы пераважае дробнае землекарыстанне, прыкладна па 1,5 гектара зямлі на кожнага ўладальніка. Выкарыстоўваецца 16 працэнтаў зямельнага фонду.

Газета «Полымя», № 141 (5555), 28 лiстапада 1987 года

P.S. З вышынi сённяшняга часу я па другому бачу Японiю. I мне нават крыху няёмка за гэты матэрыял. Але гэта быў другi час…