Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Туристические объекты


Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-luka.php on line 95

Warning: include(social.php): failed to open stream: No such file or directory in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-luka.php on line 95

Warning: include(): Failed opening 'social.php' for inclusion (include_path='.:/usr/local/php/php-5.6/lib/php') in /home/host1673456/ikobrin.ru/htdocs/www/kobtur-luka.php on line 95

Вёска Лука
Лука – вёска – вёска ў Астроміцкім с/с, за 28 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 72 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарогах Кобрын–Івацэвічы і Брэст– Мінск. 234 гаспадаркі, 651 жыхар (2005).
У 1897 г. Лука – вёска Іласкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., 28 двароў, 229 жыхароў, мелася кузня. Побач знаходзіліся аднайменныя: выселак (пры Маскоўска-Брэсцкай шашы; 6 жыхароў) і лясная ахова (5 жыхароў).
У 1905 г. вёска налічвала 200 жыхароў, выселак – 9, ахова – 7 жыхароў.
У 1911 г. ў вёсцы 316 жыхароў
У 1921 г. ў складзе Польшчы, у Іласкай гміне Кобрынскага пав. Палескага ваяв., 29 дамоў, 146 жыхароў.
З 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Антопальскім р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. да 16.7.1954 г. ў Іласкім с/с, з 8.8.1959 г. ў Кобрынскім р-не.
У 1940 г. вёска налічвала 366 жыхароў.
У Вялiкую Айчынную вайну акупіравана ням.-фаш. захопнікамі з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. У 1944 г. ням. акупанты расстралялі 30 вяскоўцаў (у 1974 на ўшанаванне іх памяці ўстаноўлена мемарыяльная дошка).
У 1949 г. арганізаваны калгас імя К. Маркса.
Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 223 жыхары, у 1970 г. – 213 жыхароў.
У 1999 г. 228 гаспадарак, 721 жыхар, цэнтр племзавода «Дружба». Працуюць магазін, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, дзіцячы сад, сярэдняя школа.

Царква ў імя святога апостала і евангеліста Лукі

Адрас: 225892 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Лука

Епархія: Брэсцкая

Благачынне: Кобрынскае

Архітэктар: невядомы

Від будаўніцтва: новае

Тыпалогія Храма: вясковы прыходскі храм

Стан Храма: дзейнічае

Будаўнічы матэрыял сцен: мураваны

Кобринкий район



Наши партнеры

Виртуальное путешествие по всему городу Кобрину