Вёска Тэўлi
Тэўлi – вёска, цэнтр Тэвельскага с/с, за 14 км на ПнЗ ад г.
Кобрын, 52 км ад Брэста. На аўтадарозе Камянец–Кобрын. Чыг.
станцыя на лініі Брэст–Баранавічы. 230 гаспадарак, 570
жыхароў (2005). Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. як
сяленне Тэваль Берасцейскага ваяв. ВКЛ.
У 1563 г. ўпамінаюцца Іван, Панько, Даніла Тэвелевічы –
лаўнікі с. Залессе.
У 1566 г. кобрынскі староста Ст.А.Давойна, троцкі кашталян
А.Валовіч і іншыя падпісалі ліст на заснаванне ў Тэўлях
царквы святога Дзмітрыя (царкве надалі 2 валокі зямлі).
У 1679 г. Тэвелі – сяло ў Кобрынскай эканоміі, 50 валок
зямлі.
У 1712 г. вёска ў Чаравачыцкім ключы Кобрынскай эканоміі, у
якой падчашы браслаўскі Баркоўскі меў 6 валок зямлі. Паводле
інвентарнага апісання сяла 1724 г. царква мела 1 вольную
валоку зямлі.
У 1746 г. вял. князь ВКЛ і кароль Польшчы Аўгуст III сваім
прывілеем пацвердзіў рус. ліст 1566 г. Давойны і іншых.
У 1764 г. Тэўлі – сяло, дзейнічала уніяцкая царква.
У 1786 г. вёска ў Тэвельскім ключы той жа эканоміі (уваходзілі
4 вёскі). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у
складзе Рас. імперыі, у Пружанскім пав., з 1801 г. ў
Гродзенскай губ.
У 1845 г. вёска аднайменнага маёнтка, 18 гаспадарак, 157
жыхароў. Маёнтак, уладанне М.Ф.Непакайчыцкага, налічваў 486
дзес. зямлі (разам з в. Тэўлі).
У 1886 г. Тэўлі – сяло ў Мураўёўскай вол., 26 двароў 283
жыхары, дзейнічалі 2 царквы, школа, піцейны дом, станцыя
Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.
У 1888 г. Тэвельскі праваслаўны прыход налічваў 1506
вернікаў.
У 1890 г. – сяло, 306 1/2 дзес. зямлі; царк. прычт, 95 1/2
дзес. зямлі; хутар, уладанне А.Дзяконскага, 390 дзес. зямлі.
Побач з сялом знаходзіліся аднайменныя: маёнтак, уладанне
К.Высоцкага, 325 дзес. зямлі (разам з хутарам Шляг), і
сядзібы В.Снігурскага (24 дзес. зямлі), Л.Нямцэвіча (42 дзес.
зямлі), О.Саковіча (26 1/2 дзес. зямлі), О.Стржалкоўскага
(11 дзес. зямлі), А.Акунеўскага (10 1/2 дзес. зямлі).
У 1897 г. 42 двары, 313 жыхароў, меліся хлебазапасны магазін,
2 ветраныя млыны, заезны двор і піцейны дом (пры Тэвельскім
гандл. тракце, 3 жыхары), чыг. станцыя (7 двароў, 53 жыхары),
2 царквы, прычтавая сядзіба (12 жыхароў), нар. вучылішча (3
жыхары). У 2 выселках Тэўлі 2 двары, 21 жыхар, у 6
аднайменных сядзібах – 72 жыхары, у фальварку – 20 жыхароў,
у маёнтку – 5 гаспадарак, 51 жыхар. У нар. вучылішчы ў 1889/
90 навуч. годзе займаліся 51 хлопчык, 11 дзяўчынак, у
1892–93 гг. – 48 хлопчыкаў 4 дзяўчынкі, у 1905–06 гг. – 49
хлопчыкаў, 11 дзяўчынак.
У 1905 г. Тэўлі – сяло, 410 жыхароў; паштовая станцыя, 8
жыхароў; чыг. станцыя, 62 жыхары; 7 маёнткаў 95 жыхароў. У
1-ю сусветную вайну ў жн. 1915 г. каля вёскі ў баях з
войскамі кайзераўскай Германіі загінулі каля 200 салдат рус.
арміі (у 1916 устаноўлены надмагіллі). Падчас сав.-польскай
вайны ў баях побач з вёскай з польскімі войскамі загінулі 50
чырвонаармейцаў, якія пахаваны ў 3 брацкіх магілах (надмагіллі
ўстаноўлены у 1925–26). З 1921 г. Тэўлі ў складзе Польшчы, у
Мацясоўскай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв.; вёска –
62 двары, 473 жыхары, і калонія – 3 жыхары.
У 1931 г. вёска – цэнтр гміны таго ж павета (уваходзілі 75
населеных пунктаў 9244 жыхары), працавалі школа і тэатральны
гурток. З 1939 г.ўскладзе БССР, з 15.1.1940 г. ў Кобрынскім
р-не Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 г. – цэнтр Тэвельскага
с/с.
У 1940 г. ў вёсцы 120 двароў 758 жыхароў дзейнічалі нафтавы
і газагенератарны млыны, няпоўная сярэдняя школа,
хата-чытальня, пошта, ветпункт, сельпо з гандл. кропкай,
сельсавет (тэлефанізаваны), фельч.-акушэрскі пункт, чыг.
станцыя. На тэр. сельсавета налічваліся 14 населеных пунктаў
454 двары, 2749 жыхароў. У Вялiкую Айчынную вайну ў баях з
ням.-фаш. захопнікамі загінулі 62 аднавяскоўцы (у 1967
устаноўлены помнік). Пры вызваленні вёскі ад ням. акупантаў
у ліп. 1944 г. ў баях загінуў 51 воін 55-й гв. стралк.
дывізіі 28-й арміі 1-га Бел. фронту (у 1958 устаноўлены
помнік). У 1949 г. 36 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас імя
Чкалава (старшыня Г.П.Каліш). Паводле перапісу 1959 г. ў в.
Тэўлі было 638 жыхароў, у 1970 г. – 613 жыхароў. У 1999 г.
250 гаспадарак, 624 жыхары, цэнтр калгаса імя Гагарына (з
2004 СВК «Тэўлі»). Працуюць 3 магазіны, клуб, б-ка, бальніца,
аптэка, амбулаторыя, школа-сад, сталовая, аддз. сувязі,
ветучастак, камбінат быт. абслугоўвання. Помнікі архітэктуры:
Свята-Успенская царква (1874), Свята-Дзмітрыеўская капліца (XVIII
ст.). За 0,5 км ад вёскі знаходзяцца Вайсковыя могілкі.
Капліца ў імя святога вялікапакутніка Дзімітрыя Салунскага
Адрас:
225898 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в.Тэўлі
Епархія:
Брэсцкая
Благачынне:
Кобрынскае
Архітэктар:
невядомы
Від будаўніцтва:
першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
Тыпалогія Храма:
капліца на могілках
Стан Храма:
дзейнічае
Будаўнічы матэрыял сцен:
драўляны
Год сканчэння будаўніцтва:
1881
Стагоддзе сканчэння будаўніцтва:
19
Свята-Успенская царква
Адрас:
225898 Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в.Тэўлі
Епархія: Брэсцкая
Благачынне:
Кобрынскае
Архітэктар: невядомы
Від будаўніцтва:
першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
Тыпалогія Храма:
вясковы прыходскі храм
Стан Храма: невядомы
Будаўнічы матэрыял сцен:
мураваны
Год сканчэння будаўніцтва:1872
Стагоддзе сканчэння будаўніцтва:
19
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.