Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Асоба ў гісторыі Кобрына

У кожнага горада ёсць свае запаветныя імёны, якія ніколі не забываюцца. Яны, як зоркі на небасхіле, ззяюць доўга і шчодра, асвятляюць гістарычны шлях людзям, з’яўляюцца ўзорам служэння Айчыне і бліжняму. Для кабрынчан такой пуцяводнай зоркай стаў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў.

У нашым рэгіёне, увогуле на Брэстчыне і ў рэспубліцы яго імя добра вядома як імя чалавека - даследчыка гісторыі Кобрыншчыны, збіральніка рэдкіх дакументаў аб яе мінулым, першага і шматгадовага дырэктара музея імя А.В.Суворава, арганізатара і першага загадчыка гарадской бібліятэкі.

Шматлікія публікацыі А.Мартынава выявілі яго як яркага публіцыста, улюблёнага у родны край, яго гісторыю, прыроду і чалавека працы, абуджалі гэтыя высакародныя пачуцці ў падрастаючых пакаленняў.

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904-1999) нарадзіўся 7 жніўня (20 жніўня па новым стылі) 1904 года ў горадзе Кобрыне ў сям’і народнага настаўніка. З самага ранняга дзяцінства адаронасць хлопчыка мела натуральнае і багатае выйсце. З 1911г. яго аддалі вучыцца ў Кобрынскае прыходскае вучылішча. А.Мартынаў прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920-1921г. Аляксей Міхайлавіч стаў выкладчыкам лікбеза, а потым працаваў настаўнікам.

Пасля смерці бацькі клопат пра маці і малодшых дзяцей, пастаянная цяжкасць са сродкамі не дазволілі маладому чалавеку пайсці вучыцца далей... Аляксей Мартынаў працаваў горнарабочым пераважна на сезонных работах і на лесазаводзе, потым займаўся садоўніцтвам на прысядзібным участку. Але імкненне стаць пісьменным было настолькі моцным, што ён заняўся самаадукацыяй. Яго цікавасць і захапленні былі выключна шырокімі, ахоплівалі розныя галіны ведаў.

Аляксей Міхайлавіч самастойна вывучаў і добра валодаў англійскай, французскай, нямецкай, польскай і ўкраінскай мовамі, асвоіў эсперанта, добра маляваў. Апрача мовазнаўства, захапляўся чытаннем твораў класікаў сусветнай літаратуры. Самастойныя пробы пяра ўвянчаліся з’яўленнем шэрагу цікавых апавяданняў і аповесці. Літаратурная і публіцыстычная спадчына Аляксея Міхайлавіча і сёння не пакідае сумленняў у аўтарстве.

Нам, бібліятэкарам, асабліва прыемна тое, што А.М. Мартынаў быў арганізатарам і першым загадчыкам гарадской бібліятэкі г.Кобрына. І гэта, безумоўна, зусім невыпадкова. У 1939 годзе, а потым у першыя дні вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў А. Мартынаў многа зрабіў для таго, каб у найкарацейшы тэрмін наладзіць адпаведную работу бібліятэкі.

Са жніўня 1946г. Аляксей Міхайлавіч быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В.Суворава. Толькі дзякуючы старанням і энтузіазму Мартынава домік Суворава, які дастаўся яму ў даволі сумным стане, не толькі ацалеў, але і стаў візітнай карткай Кобрына, атрымаў вядомасць за межамі Беларусі. Трыццаць два гады Аляксей Міхайлавіч аддаваў сябе любімай справе, даследаваў мінулае роднага горада, напісаў больш за 70 артыкулаў, публікаваўся ў рэспубліканскіх і мясцовых органах друку.

Мартынаў пабываў у шэрагу краін (больш чым у 150 гарадах), выкарыстоўваў здабытыя звесткі і экспанаты для папаўнення музея. Бясцэнныя рэквізіты, дакументы, экспанаты дырэктар музея прывозіў у рэчавых мяшках, чамаданах у агульных вагонах поезда.

З 1965 па 1972 г. Мартынаў на грамадскіх пачатках узначаліў Кобрынскае аддзяленне добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Ён не толькі вёў работу па захаванні наяўных помнікаў, але таксама ініцыіраваў работу па ўвекавечанні месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі на тэрыторыі Кобрыншчыны.

У 1974 г. да трыццацігоддзя вызвалення Беларусі па ініцыятыве Аляксея Міхайлавіча і пры яго непасрэдным удзеле было ўстаноўлена 24 абеліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Па яго ініцыятыве ў 1948г. у Кобрыне быў заснаваны парк культуры і адпачынку імя А.В.Суворава, першы дырэктар якога В.І. Харытанюк быў блізкім сябрам Аляксея Міхайлавіча. Дзякуючы актыўнай дзейнасці А.М. Мартынава ў 1964г. у Кобрыне быў устаноўлены помнік А.В. Сувораву работы Чабатарова.

Мартынаў дасканала ведаў сусветную гісторыю і гісторыю Кобрыншчыны. Нездарма яго артыкулы сталі першакрыніцай па вывучэнні і асэнсаванні мінулага роднага краю. Аляксей Міхайлавіч правёў вялікую работу па ўстанаўленні даты першага пісьмовага ўпамінання аб горадзе Кобрыне.

Аляксей Міхайлавіч памёр у 1999г. За актыўную краязнаўчую работу ён узнагароджаны медалём імя Н.К. Крупскай, мноствам грамат, імяннымі падарункамі, стаў ганаровым грамадзянінам Кобрына. Але лепшая ўзнагарода - добрая памяць пра яго ў сэрцах кабрынчан.

Гісторыя нашага горада багата падзеямі, якія ў свой час даследаваў Мартынаў і з уласцівай яму лёгкасцю выказваў на бумазе. Аб гэтым яскрава сведчыць дадзены ў канцы спісак крыніц, які ўключае работы А.М.Мартынава і матэрыялы аб яго жыцці і дзейнасці.

“Асоба ў гісторыі Кобрына” : Аляксей Міхайлавіч Мартынаў //Каб не абарвалася нітка памяці…: нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны /Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі. – Кобрын, 2009. - С.2-12.

Спіс крыніц

Мартынаў, А.М. Бежанская эпапея: [лёс бежанцаў 1-й Сусветнай вайны] /А.М. Мартынаў //Памяць. Кобрынскі раён.- Мн., 2000.- с.78-79
Мартынаў, А.М. Мартыролаг кобрынскага яўрэйства:[аб палітыцы генацыда на Кобрыншчыне] /А.М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён.- Мн.,2002.- с.152-154
Мартынов, А.М. Беженская эпопея: [О том, что выпало на долю кобринчан в Первую Мировую войну] / А.М. Мартынов// Кобрин-информ.- 2009.- 2 июля, 13 авг.
Мартынов, А.М. Войны в истории Кобринщины /А.М. Мартынов //Кобрин-информ.- 2009.- 12 февр.
Мартынов, А.М. Кобрин в 1920-м / А.М.Мартынов// Кобрин-иинформ.- 2009.- 10 сент. - с.6
Мартынов, А.М. Кобринщина на географических картах / А.М. Мартынов //Кобрин-информ.- 2009.- 8 янв. – с.6
Мартынов, А. На переломе веков: [Кобрин в начале 20 в.] //Кобрин-информ.- 2009.- 11 июн.- с.26
Мартынов, А. Помнит Брестчина 1812г.:[в Кобрине о событиях 1812г. напомин. две мемориал. доски] //Кобрин-информ.- 2009.- 14 мая.-с.26
Мартынов, А. Потерянное двадцатилетие: [особен. духовн. и соц. жизни населения Кобринщины в период белопольск. власти] /А.Мартынов //Кобрынскі веснік.- 2009.-8 крас.; Кобрин-информ.- 2009.- 15 окт.
Мартынов, А.М. Кому дарили Кобрин? /А.М. Мартынов// Кобрынскі веснік.- 2002.- 14 жн.-с.3
Мартынов, А.М. Под огнём свастики: [Кобрин во время фашистской оккупации] // Кобрынскі веснік.- 2002.- 20 ліп.- с.3
Мартынов, А. “...Припомним, как билися деды в двенадцатый памятный год” /А. Мартынов //Кобрынскі веснік.- 2002.-3 жн.- с.6
Мартынов, А.М. Что в имени твоём, улица?: [о назв. улиц Кобрина] // Кобрынскі веснік.- 2002.- 27 ліп.
Мартынов, А. За сухими цифрами / А. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1998.- 11 сак - с.4
Мартынов, А. Кобрынские гербы /А.Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1998.- 23 вер.- с.4
Мартынов, А. Кобринское действо: [Суворов в Кобрине (1797)]/ А. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1997.- 14 мая.- с.3
Мартынов, А. О земле-кормице /А. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1997.- №91, 93, 97, 100.
Мартынов, А. Сумбурные заметки о земле-кормилице Кобринщины /А. Мартынов //Кобрынскі веснік.- 1997.- 6 вкр. 10 вер. 15 кастр.
Мартынов, А. Старые казармы /А.Мартынов// Кобрынскі веснік.- 1996.- 21 жн..- с.3
Мартынов, А. Полонизация, русификация и прочие “зации”/А.Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1996.- №13-18,23-24,27,28.
Мартынов, А.М. У истоков: [к 50-летию музея А.Суворова] /А.М. Мартынов // Кобрынсі веснік.- 1996.-9 кастр., 30 кастр.
Мартынов, А. Умершие и умирающие профессии (страницы истории) /А.Мартынов // Кобрынскі веснік.-1995.- №1-4, 14
Мартынов, А. Оккупационные будни:[о перв. днях Великой Отечеств. войны на Кобринщине] /А.Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1995.- №29, 31-34.
Мартынов, А. Воинствующее эпигонство: [суждение о Т.Костюшко и А. Суворове] /А.Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1994.- 26 лют.- с. 2
Мартынов, А. Занятия горожан в прошлом /А.Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1994.- №13-14
Мартынов, А. Памятник Т.Костюшко в Кобрине /А.Мартынов //Кобрынскі веснік.- 1994.- 7 мая.- с.2
Мартынов, А. Умолчание зазорно или Загубленный мемориал:[о воинск. кладбищах, напомин. об ист. событиях на Кобринщине ] // Кобрынскі веснік.- 1994.- 23 ліст.
Мартынов, А. Конец мещанских улиц: [конец 20 века в Кобрине] //Кобрынскі веснік.- 1993.- 5 чэрв. 9 чэрв.
Мартынов, А. “Мещанская улица”[из истории улиц города] /А.Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1993.-17 крас., 21 крас.
Мартынов, А.Памяти Кобринского еврейства /А.Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1993.- №8-9
Мартынов, А.М. Так создавался музей: [О военно-ист. музее] /А.М. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1993.-10 сак.- с.3
Мартынув, А, Кобрын: нарыс /А.Мартынув // Збулінне.- 1992.- №1-15
Мартынов, А.М. Это – наша история: [о восстановл. могилы польск. солдат в Кобрине Кобрынскі веснік // Кобрынскі веснік.- 1991.- 22 студз.- с.3
Мартынов, Ещё был мир...: [воспомин. о первых днях в Кобрине]/ А.Мартынов//Заря.- 1991.- 21 июня
Мартынаў, А.М. На паверхні і ў глыбіні: [ці будуць у Кобрыне археал. раскопкі]//Камуністычная праца.- 1990.- 26 мая
Мартынаў, А.М. У Кобрыне 70 гадоў назад: [падзеі сав.- польск. вайны 1920г. на Кобрыншчыне] /А.М. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1990.- 31 ліп.- с.3
Мартынаў, А. Уладатрымальнікі: формы ўлады, якія функцыянавалі ў розныя часы існавання Кобрына /А.Мартынаў // Камуністычная праца.- 1990.- 27 сак.
Мартынаў, А. Унія на Кобрыншчыне /А. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1990.- 6 студз.
Мартынаў, А. Быль глыбокага тылу: [дзейнасць гарадск. антыфаш. камітэту, 1942г.]/А.Мартынаў //Камуністычная праца.-1989.- 8 ліп.
Мартынов,А. Где эта улица?: [почему в Брест и Кобрине нет улицы им. А.Грибоедова] /А.Мартынов // Заря. - 1989.- 23 авг.
Мартынаў, А. Кобрын: ліпень 1944/А.Мартынаў //Камуністычная праца.- 1989.- 20 ліп.- с.2-3
Мартынаў, А. Вялікі спіс крывавы:: зверствы фашыстаў на тэрыторыі раёна /А. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1988. - 19 крас.
Мартынаў, А. Музею – 40 гадоў /А.Мартынаў //Камуністычная праца.- 1988.- 9 мая
Мартынаў, А.М. Пад гнётам свастыкі: [да месячніка помнікаў] / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1988.- 7 мая
Мартынаў, А. Так пачыналася вайна: [першыя дні вайны на Кобрыншчыне] / А.Мартынаў // Камуністычная праца.- 1988.- 12 крас.
Мартынов, А.М. Во славу русского оружия: [к 175-летию Отечеств.1812г., воен. действия на Кобринщине]
/А.М.Мартынов // Заря.- 1987.- 6 авг.
Мартынаў,А. Войны у гісторыі нашага горада /А. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1987.- 7 сак., 10 сак.
Мартынаў, А. Год, які прынёс новы лёс: [Кобрын у 1939г.] /А. Мартынаў.- Камуністычная праца.- 1987.- 9ліп.
Мартынаў, А. Страчанае 20-годдзе пад уладай буржуазна-капіталістычнай Польшчы /А.Мартынаў //Камуністычная праца.- 1987.- 23, 26 мая
Мартынов, А. Бунтари свободы: [события перв. русск. рев. на Кобринщине] /А.Мартынов //Заря.- 1986.-26 сент.
Мартынаў, А. А.В. Сувораў у Кобрыне /А. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1980.- 22 ліп.
Мартынаў, А. Мармуравыя вехі гісторыі: [памятн. знакі, звязан. з уз’яднан. бел. народа у 1939г. у Кобрыне] /А.Мартынаў //Камуністычная праца.- 1979.- 13 вер.
Мартынаў, А. У памятным 39-м /А.Мартынаў //Камуністычная праца.- 1979.- 20 кастр.
Мартынаў, А.М. Дом Суворава рэстаўрыруецца /А.М. Мартынаў//Камуністычная праца.- 1978. -3 жн.
Мартынов, А.М. Музею – 30 лет: [Кобр. военно-ист. музей] //Заря.- 1978.- 9 июн.
Мартынаў, А.М. Юбілей музея / А.М. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1978.- 1 мая
Мартынаў, А. Галоўная плошча /А.Мартынаў // Камуністычная праца.- 1977.- 25 ліп.
Мартынаў, А. Гэта было у Кобрыне /А. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1977.- 31 мая
Мартынаў, А. Родны, старажытны /А.Мартынаў //Камуністычная праца.- 1977.- 12 мая
Мартынов, А.М. Суворовский маневр через годы: [история Кобр. военно-ист. музея] //Буг.- 1977.- №4.- с.46-47
Мартынов, А. Здесь жил Суворов /А.Суворов //Заря.- 1976.- 6 июля
Мартынаў,А.М. Першыя органы Савецкай улады ў Кобрыне ў 1920г. /А.М. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1976.- 17 лют.
Мартынаў, А. Рэха рэвалюцыі ў Кобрыне: [да 70-годдзя першай руск. рэв.] / А. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1975.- 4 снеж.
Мартынаў, А.М. Пра Кобрынскі замак //Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.- 1974.- №1.- с.21-22
Мартынаў, А. Музею імя А.В. Суворава – 25 гадоў /А.Мартынаў // Камуністычная праца.- 1973.- 9 мая
А.Мартынаў//Камуністычная праца.- 1972.- 20 студз.
Мартынаў, А. У памяці навечна / А.Мартынаў // Камуністычная прца.- 1972.- 20 ліп.
Мартынаў, А. Кобрынскія чыгуначнікі ў рэвалюцыі 1905 года /А.Мартынаў // Камуністычная праца.- 1971.- 30 ліст.
Мартынаў, А. Наш сярэбраны юбілей:[Кобр. ваенна-гіст. музею імя Суворава – 25 гадоў] / А.Мартынаў //Чырвоная змена.- 1971.- 24 жн.
Мартынаў, А.М. Помнікі Кобрыншчыны /А.М. Мартынаў //Помнікі гісторыі і культуры Беларусі.- 1971.- №4.- с. 48-52
Мартынов, А. Суворовский домик / А.Мартынов //Советская Белоруссия.- 1971.- 3 сент.
Мартынаў, А.М. Гістарычныя помнікі на Кобрыншчыне / А.М. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1970.- 30 ліп.
Мартынов, А. Материалы о Суворове /А.Мартынов //Заря.- 1970.- 29 окт.
Мартынов, А. Кобринский музей имени А.В. Суворова /А. Мартынов //Военно-исторический журнал.- 1969.- №6.- с.116-119
Мартынаў, А. Сувораў на Брэстчыне /А. Мартынаў //Заря.- 1969.- 21 ноябр.
Мартынов, А. Суворов в Кобрине /А.Мартынов //Нёман.- 1968.- №11.- с.184-188
Мартынаў, А. Кобрынскі гарадскі герб /А.Мартынаў //Камуністычная праца.- 1967.- 3 кастр.
Мартынов, А. Кобринское действие: [о пребыван. Суворова в Кобрине] /А. Мартынов //Нёман.- 1967.- №6.- с.187-191
Мартынаў, А. Новыя паступленні музея імя Суворава /А.Мартынаў //Камуністычная праца.- 1967.- 9 вер.
Мартынов, А.М. Вехи истории: [охрана памятн. на Кобринщине] /А.М. Мартынов // Заря.- 1966.- 7 июн.
Мартынаў, А.М. Помнікі баявой славы на Кобрыншчыне / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1965.- 18 мая
Мартынаў, А.М. Новыя музеі імя Суворава /А.М. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1963.- 23 ліст.
Мартынаў, А.М. Помнікі русскай славы / А.М. Мартынаў // Маладосць.- 1962.- №9.- с.113-115
Мартынаў, А.М. Помнік у гонар першай перамогі ў 1812 годзе / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1962.- 26 ліп.
Мартынов, А.М. Сооружён потомками героев: памятник героям войны 1812г./ А.М. Мартынов // Советская Белоруссия.- 1962.- 26 лип.
Мартынаў, А.М. Падрыўнікі групы К.Мячыкава: [па матэрыялах Кобр. ваен.-гіст. музея] /А.М. Мартынаў //Заря.- 1959.- 6 сак.
Мартынаў, А.М. Помнік рускай воінскай славы: [аб помніках героям вайны 1812г] / А.М. Мартынаў //Маладосць.- 1954.- №7.- с.11
Мартынов,А. Кобринский бой в 1812г. /А. Мартынов // Заря.- 1952.- 26 июля; Советская Белоруссия.- 1952.- 26 июля

Аб жыцці і творчасці краязнаўца
Аб узнагароджанні А.М. Мартынава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: пастанова Савета Міністраўад 26 кастр.1999г. // Рэспубліка.- 1999.- 2 ліст. – с.4
Мартынов Алексей Міхайлович // Долготович, Б.Д. Почётные граждане белорусских городов.- Мн., 2008.-с.31
Мартынаў, А.М. // Памяць.Кобрынскі раён.- Мн., 2002.- с.437-438 (ёсць фота)
Бабенко, Е. Историк, краевед, администратор:[ 20 авг. исполнилось бы 105 лет со дня рожд. А.М.Мартынова] / Елена Бабенко //Кобрынскі веснік.- 2009.- 22 жн..- с.2
Бабенко, Е. В. Муза Клио глазами летописца /Е.В. Бабенко // Кобрин-информ.- 2009.-8 янв..- с.6
Вержбицкая, В. Личность в истории Кобрина: [о А.М. Мартынове] /В. Вержбицкая // Кобрин-информ.- 2004.- 11 ноябр.
Историку и краеведу посвящается: [к 100-летию со дня рожд. А.Мартынова]// Вечерний Брест.- 2004.- 27 авг.- с.1
Рысь, А. Захавальнік гісторыі: [А.М. Мартынову – 100 гадоў з дня нарадж]//Краязнаўчая газета.- 2004- №36 (вер.) - с.7
Рысь, Е. Хранитель истории:[ к 100-летия со дня рожд. А.М. Мартынова]/ Елена Рысь//Кобрынскі веснік.- 2004.- 18 жн.-с.2
Хильчук, М. И яшчэ пра Аляксея Мартынава /М.Хильчук //Кобрынскі веснік.- 2004.- 25 жн.
Макарук,О.Жасмин с ароматом истории: [об А.М.Мартынове] /О.Макарук //Заря.-2003.- 19 июн.-с.3
Жывой гісторыяй свайго горада называюць жыхара Кобрына А.М. Мартынава //Голас Радзімы.- 1995.- 7 снежн.
Кобяк, Р. А.М. Мартынов: [фото і тэкст] /Р.Кобяк //Белорусская нива.- 1995.- 22 ноябр. – с.3; Культура.- 1995.- 29 ліст.- 5 снежн.- с.7
Сущук,А. Слово о старшем товарище: [Мартынову – 90 лет]//Кобрынскі веснік.- 1994.- 24 жн.- с.1
Захавальнік гісторыі: [аб А.М.Мартынове] // Камуністычная праца.- 1989.- 16 вер.- с.3