Паводле пісьмовых крыніц, в. Ізабелін упершыню ўпамінаецца ў 1563 г.
Сядзіба размяшчалася побач з в.Корчыцы. Апошнім гаспадаром маёнтка да
2-й сусветнай вайны быў род Вяркоўскіх. Верагодна, маёнтак атрымаў назву
ад імя панскай дачкі Ізабелы, яка я атрымала яго ў спадчыну.
З элементаў сядзібна-паркавага ансамбля часткова захаваўся парк, сістэма
равоў. Сядзібны дом быў мураваны, аднапавярховы, з высокім гладкім дахам.
Дом разабраны яшчэ да 2-й сусветнай вайны разам з сыраварняй, броварам,
пякарняй.
Захаваліся рэшткі ліпавай і грабавай алей, рэшткі альтанкі. Сажалка і
равы высахлі. Плошча парку з унут-ранымі пляцоўкамі дасягае 3 га.
Побач з колішмяй сядзібай месцяцца вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай
вайны. Рэшткі парку патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.
Ізабелін. Фрагмент парку
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.