Versão em português 中文版本 日本語版
Polish version La version française Versione italiana
Русская версия English version Deutsch Version

Магдалин

Старадаўняя сядзіба. Размяшчалася побач з в. Магдалін і фальваркамі Іванава, Брылёва, Ізабелін (пад Кобрынам), Бабіца. Сядзіба існавала да 2-й сусветнай вайны. У яе склад уваходзілі жылы дом, шэраг гаспадарчых пабудоў і пейзажны парк.

Сядзібны дом пабудаваны з дрэва, аднапавярховы, мансардны, накрыты высокім гладкім дахам. У пасляваенны час разабраны на патрэбы мясцовага калгаса (разам з гаспадарчымі пабудовамі). Засталіся невялікія рэшткі парку. У ім растуць дубы, ясені, клёны, грабы, дэкаратыўныя кусты. Сажалка абмялела, зарасла. Асноўная частка парку знішчана пры будаўніцтве дарогі вакол г. Кобрына. Рэшткі парку патрабуюць узяцця на мясцовы ўлік.

Фотографии

Контактная информация