Старадаўняя сядзіба. Размешчана на ўсход ад в. Жухаўцы каля шашы Брэст-Мінск. Захаваўся сядзібны дом, пабудаваны ў канцы XVIII ст. з дрэва. Будынак у плане прамавугольны на высокім падмурку, аднапавярховы, накрыты чатырохсхільным дахам (спачатку гонтавым, пасля жалезным). Дом заселены мясцовымі жыхарамі.
Парк невялікі. Яго рэшткі складаюць каля 2 га. Побач з сядзібным домам сажалка круглай формы. У парку растуць ліпы, каштаны, ясені, грабы і іншыя лісцевыя пароды. Сядзібны дом і рэшткі парку патрабуюць узяцця на ўлік і пад ахову дзяржавы.
Жухаўцы. Галоўны фасад сядзібнага дома
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.