Каляды. У в. Акцябр на Каляды, 7 студзеня, па хатах «вялі звязду». Хадзілі не толькі па сваей вёсцы, але ездзілі і ў суседнія. Пыталіся: «Можна Хрыста праславіць?»
Атрымаўшы дазвол, спявалі песні:
Я умом хадыла у город Віфлеем,
I була в вэртэпы, і бачыла в нём,
Што Хрыстос Спасітель, Цар, Творэць і Бог
Родывся от Девы і лыжыть убог
В яслях бызсловесных посырод ягнят.
А над ім Йосып з матэр'ю сыдять.
* * *
Хрыстос-Спасітель у повноч родывся
У вэртэпы бідному він посэлывся.
Над тым выртэпом звізда сіяла:
— Хрыстос родывся! — всім возвышчала.
I свод небесный вдруг растворывся,
У выртэпы бідному світ появывся.
А Божа Маты Хрыста пылынала
I Рожджэство всім возвышчала.
(Запісала І.М.Бобер.)
Каляды заўсёды суправаджаліся дзіцячымі гульнямі і забавамі. Распаўсюджанай
каляднай гульнёй на Кобрыншчыне была гульня ў «бабку». У ёй прымалі ўдзел
хлопчыкі і дзяўчынкі ад 7- да 12-гадовага ўзросту.
Спачатку аднаму з гульцоў завязваюць хусткай вочы і падводзяць да дзвярэй.
Пасля гэтага ён, не здымаючы з вачэй хусткі, павінен каго-небудзь злавіць.
Усе разбягаюцца па пакоі і стараюцца ўцячы пры яго набліжэнні. Калі «бабцы»
ўдаецца злавіць аднаго, то яму завязваюць вочы.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.