У вайну 1812 г. у г. Кобрын і яго наваколлі 15 ліпеня (па старым стылі) адбыўся бой паміж расійскімі дывізіямі К. В. Ламберта і Я. І. Чашгіца 3-й Заходняй арміі А. П. Тармасава і атрадам саксонскага корпуса Ж. Л. Рэнье.
Помнік у в. Ляскова на магіле рускіх воінаў, загінуўшых Абеліск у в. Стрыгава ў гонар перамогі ў вайне 1812
г.
13.7.1812 г. у баях з арміяй Напалеона.
5 ліпеня, выконваючы загад выступіць на Брэст, Кобрын і
Пружаны і дзейнічаць у тыле французскай арміі, Тармасаў
загадаў К.В.Ламберту і А.Р.Шчарбатаву рухацца на Брэст, а
потым павярнуць на Кобрын, куды з Ковеля павінны былі
падысці асноўныя сілы 3-й арміі. Каб адцягнуць частку
саксонскіх войскаў ад Кобрына, асобны атрад генерала А. П.
Мелісіна павінен быў рухацца да Пінска. 13 ліпеня атрад А.
Р. Шчарбатава заняў Брэст, злучыўся з дывізіяй Ламберта, і
раніцай 15 ліпеня яны падышлі да Кобрына. Ламберт зрабіў
за-хады, каб закрыць дарогу для адступлення саксонцаў у
напрамку Пружан і Брэста. Пасля падыходу перадавога атрада
3-й расійскай арміі на чале з Чапліцам пачаўся агульны штурм
Кобрына. Саксонцы вымушаны былі адступіць з горада, які
загарэўся, іздацца.
У выніку 9-гадзіннага бою было забіта каля 2 тыс. саксонцаў,
захоплены ў палон 2 генералы, 76 афіцэраў, 2382 чалавекі
ніжніх чыноў; страты расійскіх войскаў склалі 77 чалавек
забітымі і 182 параненымі.
Кобрынскі бой быў першай з пачатку вайны перамогай расійскіх
войскаў. У выніку супраць арміі Тармасава французы павінны
былі трымаць значныя сілы, што адмоўна паўплывала на армію
Напалеона ў час яе адступлення ад Масквы.
У 1912 г. у дзень 100-годдзя з дня перамогі ў Кобрыне быў
закладзены помнік, які ў час 1-й сусветнай вайны зведаў
частковыя разбурэнні. Помнік адноулены v 1951 г.
Ш. І. Бекцінееў, В. В. Швед.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.