Грыбаедаў
Аляксандр Сяргеевіч (15.1.1795, паводле іншых крыніц
1790 Масква — 11.2.1829). Расійскі пісьменнік і дыпламат.
Byчыўся ў Маскоўскім універсітэце, 3 1812 г служыў у арміі
(1813-1816 гг. у Кобрыне і Брэсце). 3 1816 г. у Пецярбургу,
дзе сябраваў з А.С.Пушкіным. Шырокую вядомасць прынесла яму
камедыя «Гора ад розуму» (напісанаў 1822-1824, выдадзена ў
1833). У 1828 г. адпраўлены паслом у Персію, дзе загінуў ад
рук фанатыкаў.
Малахоўскi Уладзіслаў Юльянавіч (1827, былы маёнтак
Мацы Кобрынскага павета, зараз Кобрынскі раён — 7.10.1900),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве
і Беларусі. Закончыў Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі
інстытут інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі
«чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. З чэрвеня
1863 г. уваходзіў у склад Адцзела кіраўніцтва правінцыямі
Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лютым — сакавіку,
чэрвені — жніўні 1863 г. паўстанцкі начальнік Вільні.
Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля
і воля». Са жніўня 1863 г. за мяжой на нелегальным
становішчы, выехаў у Пецярбург, потым у Кёнігсберг, дзе быў
прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданні газеты «Глос
з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў.
3 1866 г. жыў у Англіі пад прозвішчам Леон Варнэрке. Набыў
шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у
1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які
спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я гады
некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. у Маскве і Пецярбургу,
удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі
Paсійскага імператарскага тэхнічнага таварыства. Апошнія
гады жыў у Жэневе.
Генадзь Кісялёў, Вячаслаў Шалькевіч.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн 1999 Т 5 С. 57.
Мiцкевiч Юльян Аляксандр (1801 -16.11.1871), юрыст,
прафесар права. Малодшы брат паэта Адама Міцкевіча.
Нарадзіўся ў Навагрудку. Закончыў юрыдычны факультэт
Віленскага універсітэта. У час студэнцтва актыўна дзейнічаў
у таварыстве філарэтаў, за што быў арыштаваны і ў лістападзе
1823 — красавіку 1824 гг. адбываў зняволенне ў кляштары
францысканцаў у Вільні. У 1826 г. узнагароджаны як лепшы
студэнт, атрымаў ступень магістра абодвух правоў. 3 1828 г.
працаваў настаўнікам у Крамянецкім ліцэі на Валыні, прафесар
рымскага права ва універсітэтах св. Уладзіміра ў Кіеве (з
1835) і ў Харкаве (3 1840).
У 1857 г. купіў маёнтак Губерня пад Кобрынам, дзе жыў з
сям'ёй пасля выхаду ў адстаўку (прыкладна з 1859). Тут ён у
перапынках паміж гаспадарчымі справавамі рыхтаваў да друку
навуковыя працы «Энцыклапедыя права» і «Курс рымскага
права». За гады жыцця на Кобрыншчыне сям'ю Міцкевічаў
неаднойчы наведвалі пляменнікі — дзеці Адама Міцкевіча —
Уладзіслаў (упершыню наведаў Кобрын у 1861), Марыя (у 1862),
пазней - Юзаф.
У Кобрыне на старадаўніх могілках каля Петра-Паўлаўскай
царквы захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў. Тут
апрача Аляксандра пахаваны яго жонка Тэрэза і сын Францішак.
Радзевiч
Марыя [2.2.1863, в. Пянюга Зэльвенскага раёна —
16(?).11.1944], польская пісьменніца, аўтар больш за 40
аповесцей і навел, прысвечаных жыццю палескай шляхты і
сялянства, прыродзе і побыту простых людзей, а таксама
настальгічнаму патрыятызму, ідэалізацыі патрыярхальнага
мінулага. Большую частку жыцця правяла ў маёнтку Грушава (Кобрынскі
павет), дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве.
Траўгут
Рамуальд Людвікавіч (16.1.1826, в. Шастакова Камянецкага
раёна — 5.8.1864), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 — 1864
гг. у Полыичы, Літве і Беларусі. Падпалкоўнік расійскай
арміі (1845 — 1862), удзельнік Крымскай вайны 1853-1856 гг.
з 1862 г. жыў у маёнтку Востраў Кобрынскага павета. У
красавіку 1863 г. узначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад, які
дзейнічаў на Палессі, быў цяжка паранены. Апынуўшыся ў
Варшаве, прадстаўляў інтарэсы паўстанцаў за мяжой (у Парыжы).
Яму быў прысвоены чын генерала. Узначаліў у кастрычніку 1863
г. Нацыянальны ўрад у Варшаве і рэарганізаваную ім
паўстанцкую армію. 30.3.1864 г. быў арыштаваны. Паводле
прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
Шаўчэнка Тарас Рыгоравіч (25.2.1814 - 26.2.1861),
украінскі паэт, мастак, рэвалюцыянер-дэмакрат. З 1829 г. быў
прыгонным слугой — пакаёвым казачком — штабс-ротмістра
лейб-гвардыі ўланскага палка Паўла Васільевіча Энгельгарта,
які быў зяцем кобрынскага барона Рыгора Рыгоравіча
Энгельгарта. У 1829 г. па дарозе з Алыпан у Вільню сям'я
П.В.Энгельгарта з Тарасам Шаўчэнкам заязджала ў маёнтак
Р.Р.Энгельгарта ў в. Кустовічы і некаторы час жыла там.
Наши проеты: Туристический Кобрин | Познай Кобрин Все права защищены © 2011-2017. Все изображения защищены их правообладателями. При копировании материалов активная ссылка на http://ikobrin.ru обязательна.